ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Функцыянальныя магчымасці электронных сэрвісаў і інструментаў “ZNANIUM”
ЮНЕСКА і Беларусь: этапы плённага ўзаемадзеяння

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”
Іншыя Навіны

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі на канферэнцыі прадставіў генеральны дырэктар Вадзім Гігін, які ў рамках урачыстай цырымоніі адкрыцця звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі з прывітальным словам. На пленарным пасяджэнні ён прадставіў даклад аб сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях у рабоце бібліятэк.

Dzhizak_2.jpg

У пасяджэнні таксама ўзяў удзел старшыня Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніветсітэта Уладзімір Кулажанка.

Усяго ў канферэнцыі прымае ўдзел больш за 300 дэлегатаў з краін СНД і далёкага замежжа, сярод якіх дырэктары бібліятэк, кіраўнікі і спецыялісты інфармацыйна-рэсурсных і інфармацыйна-бібліятэчных цэнтраў, спецыялісты архіваў, музеяў, вучоныя, выкладчыкі адукацыйных устаноў, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

Dzhizak_1.jpg

Арганізатары канферэнцыі: Агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, Нацыянальная бібліятэка Узбекістана імя Алішэра Наваі, агенцтва “Узархіў”, Ташкенцкі ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій імя Мухамада ал-Харазмі, Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам