ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем з 80-годдзем Галіну Мікалаеўну Алейнік, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1990–2002)!
Чатыры стагоддзі беларускага буквара

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кацярыну Дзмітрыеўну Варанько!

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кацярыну Дзмітрыеўну Варанько!
Іншыя Навіны

Кацярына Дзмітрыеўна – адданы сваёй прафесіі спецыяліст, які прысвяціў больш за 50 гадоў свайго прафесійнага шляху Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На рахунку К.Д. Варанько цэлы шэраг друкаваных і электронных выданняў. Яна з’яўляецца аўтарам больш за 260 артыкулаў, прысвечаных знакамітым дзеячам беларускай і сусветнай культуры, навукі, мастацтва, літаратуры і інш. Больш за 40 гадоў Кацярына Дзмітрыеўна працуе над штомесячным бібліяграфічным бюлетэнем “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, які выдаецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з 1960 г., яна была адным са складальнікаў і рэдактараў “Летапісу часопісных артыкулаў” і “Летапісу газетных артыкулаў”.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сардэчна віншуе Кацярыну Дзмітрыеўну з гэтай цудоўнай юбілейнай датай і жадае моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнай энергіі і сіл, творчых і прафесійных поспехаў, шчасця і дабрабыту! Хай любімая справа прыносіць задавальненне і радасць, натхняе на новыя здзяйсненні!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам