ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Купалаўскія планы...
Сталасць даследчыцкай думкі

Візіт дэлегацыі Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Візіт дэлегацыі Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі
Іншыя Навіны

19 ліпеня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей сустракала першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава.

Для членаў дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Экскурсія прадоўжылася на адкрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль можна паглядзець на маляўнічыя віды сталіцы і наваколля.

У музеі кнігі да ўвагі гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам