ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шлях да Перамогі
Прыдняпроўя звонкія галасы

Візіт парламенцкай дэлегацыі Туркменістана

Візіт парламенцкай дэлегацыі Туркменістана
Іншыя Навіны

27 красавіка ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала туркменская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй меджліса Туркменістана А.Т. Нурбердыевай.


Дэлегацыю вітала намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна. У ходзе агляднай экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы госці азнаёміліся з яе работай, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

Члены дэлегацыі падняліся на закрытую аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль ім адкрыўся маляўнічы пейзаж сталіцы і наваколля.

У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пасля заканчэння сустрэчы старшыня меджліса Туркменістана А.Т. Нурбердыева пакінула памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей і бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам