ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэлігія і пісьменства – аснова славянскай культуры
Выпускны ў “Клубе кніжных прафесараў”

Візіт Святланы Прудоўскай

Візіт Святланы Прудоўскай
Іншыя Навіны

19 мая бібліятэку наведала знакамітая кнігазнавец, мастацтвазнавец, мастак, педагог Святлана Прудоўская (Масква).


У літаратурным свеце яна найбольш вядомая як аўтар кніг серыі “Книга своими руками” – “История книги своими руками” (2015), “История книги своими руками. Продолжение” (2015), “История букв своими руками” (2015), “В поисках волшебных книг” (2016). Акрамя таго, Святлана Мікалаеўна – член Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і творчага аб’яднання “Авторская рукописная книга”, распрацоўшчыца эксперыментальнай праграмы па выяўленчым мастацтве ў Расіі, удзельніца міжнародных выставак.

На фестывалі “Горад і кнігі” 19–20 мая ў Мінску яна з вялікім поспехам правяла два майстар-класы па мастацтве кнігі: “Адкуль бяруцца прыгожыя літары” і “Кніга пераўтварэнняў сваімі рукамі”.

У рамках візіту ў Мінск Святлана Прудоўская наведала Нацыянальную бібліятэку і выказала захапленне яе работай па папулярызацыі беларускай кніжнай спадчыны.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам