ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Удзел бібліятэкі ў ХХIV Мінскай МКВК
Адбыўся першы Дзень навукі ў музеі кнігі

Вялікая МУЛЬТ-выстаўка васковых фігур, 3D-карціны і тантамарэскі

Вялікая МУЛЬТ-выстаўка васковых фігур, 3D-карціны і тантамарэскі
Іншыя Навіны

Ламаеце галаву, чым заняць сваіх дзяцей і як адцягнуць іх увагу ад смартфонаў? Рухайцеся ў бок Нацыянальнай бібліятэкі!


Прапануем змяніць царства планшэтнага інтэрнэту на рэальную сустрэчу з героямі любімых мультфільмаў, а таксама пагрузіцца ў свет аптычных ілюзій.

7 лютага ў памяшканні 104 адкрываецца ВЯЛІКАЯ інтэрактыўная выстаўка васковых фігур “Казачнае падарожжа”!

“Саюзмультфільм”, “Млын”, Walt Disney, PIXAR… Чароўныя маляваныя і камп’ютарныя суcветы гэтых і іншых анімацыйных студый сышлі з экранаў TV. Паўсотні папулярных персанажаў – героі і ліхадзеі – чакаюць вас на вялікай пляцоўцы, каб перанесці ў свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!

Цікава і весела будзе УСІМ! Смяшарыкі запрашаюць у госці самых маленькіх і дапытлівых. Хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшага ўзросту чакае кампанія звышлюдзей – непараўнальны герой коміксаў Бэтмен, доблесны абаронца планеты Пандоры Аватар, а таксама вясёлыя героі “Ледніковага перыяду”: нязграбны Гультай Сід, Апосум і Вавёрка Ляцяга.

Бацькам таксама не прыйдзецца сумаваць! Кожны дарослы сустрэне тут аб’екты настальгіі, захоча спыніцца, каб павітаць старых сяброў. Вось – няўлоўны Заяц і змучаны Воўк з кароннай фразай “Ну, заяц, пачакай!”, ласун Карлсан і мадэмуазэль Фрэкен Бок, якая дакладна ведае ўсе сакрэты паспяховага выхавання. Неверагодных памераў Барбі, Васіліса Прыгожая, Белая і Чырвоная каралевы захопяць увагу маленькіх прынцэс. А юных вандроўцаў чакаюць марскія прыгоды разам з Сіндбадам Мараходам, выкрутлівым Джэкам Вераб’ём і сустрэча з вераломным капітанам “Лятучага галандца” Дэйві Джонсам.

І гэта яшчэ не ўсё! Зрабіць ашаламляльныя фота вы зможаце каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя і зрокавыя ілюзіі. Не варта верыць усяму, што тут адбываецца. Стваральнікі работ па-майстэрску выкарыстоўвалі магчымасці святла, колеру і яго адценняў, каб прымусіць гледачоў паверыць у цуд ці ў тое, чаго насамрэч няма. Тантамарэскі і 3D-карціны перанясуць вас на дно марскога акіяна, на Мадагаскар ці проста за каралеўскі стол у Краіну цудаў. Дарэчы, мы ўжо забраніравалі вам месца побач з Алісай! Так што паспяшайцеся!

У кожнага часу свае героі. Адны сыходзяць у гісторыю, з’яўляюцца іншыя любімыя персанажы. Але ўсе яны нязменна звязаны з дзяцінствам, словамі “Мам, ну ўключы мульцік”, задзірлівым смехам і бязмежнай верай у тое, што дабро заўсёды перамагае зло.

Мы чакаем вас
Панядзелак – пятніца 10:00–21:00
Субота – нядзеля 10:00–18:00

З чэрвеня 2017 г.
Панядзелак – пятніца 10:00–20:00
Нядзеля – ВЫХАДНЫ

Апошні панядзелак месяца – сандзень.

Не забудзьце прыхапіць фотаапарат, добры настрой і вясёлую кампанію сяброў!

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Фільм “Атака з ходу”: “Доўгія вёрсты вайны” працягваюцца

23 Жні 2024

22 жніўня ў межах цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, які штомесяц ладзіцца ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), па просьбах гледачоў быў паказаны фільм “Атака з ходу” (1975) – другая частка кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Кітайская міжнародная камунікацыйная група заключылі Мемарандум аб узаемаразуменні па стварэнні Кітайскага цэнтра кнігі

23 Жні 2024

22 жніўня па выніках перамоў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі і прэм’ера Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цяна ў Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася афіцыйная цырымонія падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Секцыя настаўнікаў рускай мовы і літаратуры адбылася на базе бібліятэкі

23 Жні 2024

22 жніўня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася жнівеньская гарадская секцыя настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска “Особенности организации образовательного процесса при изучении учебных предметов «Русский язык» и «Русская литература» в 2024/2025 учебном году”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

22 Жні 2024

22 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з палітолагам Андрэем Лазуткіным і спецыялістам Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Наталляй Савянок.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Слаўны сын двух народаў

23 Жні 2024

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Емяльяну Ігнатавічу Барыкіну (1902–1951) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 1 студзеня 1944 года “за ўзорнае выкананне заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі ў тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

21 Жні 2024

У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) у рамках рубрыкі “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” чытачоў парадуе новая экспазіцыя “Загадкі рускага роспісу”, прысвечаная народным промыслам па мастацкім роспісе ў Расіі.

Рубрыкі залы дакументаў па мастацтве

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

20 Жні 2024

У межах рубрыкі запрашаем наведвальнікаў да прагляду новай выстаўкі “Роберт Генін. Забыты мастак з-пад Клімавічаў”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння жывапісца і графіка, прадстаўніка знакамітай Парыжскай школы, творчасць якога шырокаму колу беларусаў мала вядома.

Рубрыкі залы дакументаў па мастацтве

Да Дня ваенна-паветраных сіл: жыццё і подзвіг П.Я. Галавачова

18 Жні 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Паўлу Якаўлевічу Галавачову (1917–1972) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лістапада 1943 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання па прарыве ўмацаванай паласы немцаў і вызваленні горада Мелітопаль і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”, званне двойчы Героя СССР прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года “за мужнасць і гераізм, праяўленыя падчас Берлінскай аперацыі”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам