ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праект “У госці да кніг” у Гомельскай абласной бібліятэцы
“Націк Багіраў – 50”: прэзентацыя міні-кнігі пра жыццё спартсмена

Выстаўка Нацыянальнай бібліятэкі ў кінатэатры “Цэнтральны”

Выстаўка Нацыянальнай бібліятэкі ў кінатэатры “Цэнтральны”
Іншыя навіны

25 кастрычніка на вечары памяці знакамітага беларускага кінарэжысёра Віктара Турава бібліятэка прадставіла выстаўку “Жыццё як споведзь”, прысвечаную 80-годдзю з дня яго нараджэння.


Віктар Тураў стварыў звыш 20 кінакарцін, прысвечаных ваеннай тэматыцы, лёсам людзей беларускай зямлі, экранізаваў творы беларускай і рускай класікі. Яго фільм “Я родам з дзяцінства” па апытанні крытыкаў прызнаны лепшым фільмам, створаным за ўсю гісторыю беларускага кіно, а яго дыпломная работа “Праз могільнік” была ўключаная ЮНЕСКА ў сотню найбольш значных фільмаў свету.

Госці мерапрыемства, сярод якіх былі знакамітыя расійскія і беларускія акцёры, кінематаграфісты, пісьменнікі, мастакі, журналісты, родныя і блізкія рэжысёра, змаглі пазнаёміцца з багатым інфармацыйным і фактаграфічным матэрыялам, звязаным з жыццём і творчасцю Віктара Турава.

Цяпер выстаўка “Жыццё як споведзь” размяшчаецца ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі – на 3-м паверсе кальцавога калідора. Экспазіцыя змяшчае кнігі, часопісы, поўнакаляровыя копіі газетных артыкулаў, рэжысёрскія сцэнарыі, архіўныя матэрыялы.

З найбольш адметных экспанатаў – кніга журналіста і кінакрытыка Леаніда Васільевіча Паўлючыка “От исповеди к эпосу”, якая стала першым біяграфічным выданнем, прысвечаным Віктару Цімафеевічу. Пра свайго знакамітага бацьку напісала кнігу “Віктар Тураў: майстар беларускага стылю” ў серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” яго дачка – рэжысёр Алена Турава.

Галоўным крытыкам і біёграфам Віктара Турава на працягу многіх гадоў была доктар мастацтвазнаўства, прафесар Ефрасіння Бондарава. У экспазіцыі прадстаўлены не толькі яе шматлікія аналітычныя артыкулы ў часопісах “Полымя” і “Мастацтва”, але і кніга пра жыццё і творчасць рэжысёра “От сердца – к сердцу”. Фільмам па творах класікаў беларускай літаратуры прысвечана навуковае выданне Е. Бондаравай “Кінематограф і літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў на экране”.

Беларускі рэжысёр ніколі не хваліўся сваім сяброўствам з усенародна любімым акцёрам, паэтам, бардам Уладзімірам Высоцкім. Пра яго ён расказаў толькі аднойчы – у серыі інтэрв’ю з мастаком Барысам Крэпакам. Эксклюзіўны матэрыял, які надрукаваны ў газеце “Культура” за 1996 год, таксама прадстаўлены на выстаўцы.

Унікальныя архіўныя матэрыялы ветліва падаў для напаўнення экспазіцыі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – “Личное дело Виктора Тимофеевича Турова”, каляндарна-пастановачныя планы да яго знакамітых кінафільмаў “Праз могільнік”, “Я родам з дзяцінства”, а таксама вытворчая справаздача аб рабоце здымачнай групы “Людзі на балоце”.

Азнаёміцца з выстаўкай можна да 25 лістапада 2016 года.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам