ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фестываль пейзажа
Спаборніцтва да Дня роднай мовы

Выстава “Гадзіна мовы” пачала працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы ў дзень старту продажу гадзінніка “Пімен Панчанка” Мінскага гадзіннікавага завода

Выстава “Гадзіна мовы” пачала працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы ў дзень старту продажу гадзінніка “Пімен Панчанка” Мінскага гадзіннікавага завода
Іншыя Навіны

21 лютага ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Гадзіна мовы”. Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Мінскага гадзіннікавага завода.

“Мова” – лімітаваная калекцыя гадзіннікаў, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На выставе ўпершыню прадстаўлены ўсе гадзіннікі лімітаванай калекцыі – 7 мадэляў, якія выпускаюцца з 2019 г.

На адкрыцці выставы з прывітальным словам звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён адзначыў, што святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы дае імпульс пераасэнсаваць, якую вялікую і важную ролю адыгрывае родная мова ў нашым жыцці. Сёння добра наладжаны міжнародныя камунікацыі, аднак родная мова з’яўляецца інструментам для самарэалізацыі і прадаўжэння шматвяковай традыцыі сваіх продкаў.

Намеснік дырэктара па развіцці Мінскага гадзіннікавага завода Рафік Саркісян выразіў удзячнасць за магчымасць прадставіць першую выставу калекцыі “Мова” ў галоўнай кніжніцы Беларусі і адзначыў важнасць Дня роднай мовы. Традыцыйна ў гэты дзень – 21 лютага – стартуе пачатак продажу гадзіннікаў лімітаванай калекцыі “Мова”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 199 г. Мінска імя Пімена Панчанкі – Таццяна Курашэвіч падкрэсліла важнасць роднай мовы для кожнага чалавека. Яна адзначыла, што дзякуючы такім праектам, як выстава “Гадзіна мовы”, захоўваецца беларуская літаратурная спадчына. Напрыканцы свайго выступлення Таццяна Уладзіміраўна нагадала радкі Пімена Панчанкі: “Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны…”.

Ганаровым госцем на адкрыцці выставы была ўнучка народнага паэта Беларусі – Кацярына Панчанка. Яна адзначыла, што дадзеная выстава – добрая магчымасць нагадаць маладому пакаленню аб творчасці Пімена Панчанкі і выказала словы падзякі кіраўніцтву Мінскага гадзіннікавага завода і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Імпрэза завяршылася экскурсіяй па выставе “Гадзіна мовы” спецыяліста аддзела маркетынгу Мінскага гадзіннікавага завода Ірыны Янкоўскай.

21 лютага – у Дзень роднай мовы – гадзіннікі паступілі ў продаж ва ўсе фірмовыя крамы “Луч” і ў інтэрнэт-краму завода.


Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 21 сакавіка 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82, 293 27 79.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам