ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ганна Севярынец: У Алеся Дудара меліся выразныя планы беларускай незалежнасці
Запрашаем да ўдзелу ў пасяджэнні круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”

Пазнавальныя і займальныя заняткі ў дзіцячым пакоі

Пазнавальныя і займальныя заняткі ў дзіцячым пакоі
Іншыя Навіны

Майстар-класы і творчыя заняткі, літаратурныя і святочныя мерапрыемствы – дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак прабавіць час з карысцю і займальна.

На занятках можна навучыцца ствараць сваімі рукамі вырабы з розных матэрыялаў, а таксама гуляць і чытаць, спяваць і танцаваць, глядзець мультфільмы і слухаць музыку, паразмаўляць і пасябраваць.

Так, напярэдадні Новага 2020 года на майстар-класе “Ёлкіны цацкі – шышкі, мішкі і хлапушкі” дзеці стварылі з кардону, фаамірану, сурвэтак і фетру святочныя ялінкі і ўпрыгожылі іх рознакаляровымі шарыкамі.

Разнастаілі творчы працэс вясёлыя музычныя хвілінкі. Добразычлівая і святочная атмасфера выклікала ў дзяцей радасныя эмоцыі, а занятак пакінуў яскравае ўражанне.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам