ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Х Агульны сход БАЕ
Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь

Юбілей Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэкі

Іншыя Навіны

17 – 18 лістапада 2008 года ў г. Баку прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэкі імя М.Ф. Ахундава.


Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел кіраўнікі нацыянальных бібліятэк з 13 краін: Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Кіпра, Латвіі, Славакіі, Турцыі, Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, БАЕ і ЦЮРКСОЙ. Беларусь прадстаўляў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.

У межах святкавання юбілею прайшлі наступныя мерапрыемствы:

Сёння ў Азербайджане налічваецца больш за 12 тысяч разнастайных бібліятэк.

Галоўная бібліятэка Азербайджана была створана ў 1922 г. У 1939 г. янабыла названа ў гонар вялікага мысліцеля, драматурга і выдаўца М.Ф. Ахундава. У 2005 г. па пастанаўленні Кабінета міністраў бібліятэцы быў прысвоены статус Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана.

Нацыянальная бібліятэка імя М.Ф. Ахундава – скарбніца нацыянальнай культуры і дзяржаўнае кнігасховішча. У фондзе бібліятэкі захоўваецца больш за 4, 5 млн дакументаў (2 339 тыс. кніг і 2 122 тыс. дакументов іншых тыпаў). У 1947 г. у бібліятэцы быў створаны архіў азербайджанскай літаратуры. На сённяшні дзень ён складае 7 тыс. кніг, 39 найменняў газет, 465 найменняў часопісаў, 716 экземпляраў навуковых прац, 857 адзінак кніг-мікрафільмаў і 852 адзінкі газетна-часопісных мікрафільмаў. У аддзеле нотных выданняў і гуказапісаў захоўваецца унікальны архіўны фонд нацыянальных гуказапісаў і нот. З 1981 г. у аддзеле існуе фонд рукапісаў азербайджанскіх кампазітараў.

Зараз у бібліятэцы функцыянуе 25 аддзелаў і 26 сектараў. У 2000 г. у ёй была створана Інтэрнет-зала, а ў 2001 г. – Вучэбны Цэнтр. З 2003 г. укараняецца аўтаматызаваная сістэма кіравання – праграма VTLS-Virtua (ЗША). Разам з электронным каталогам у Нацыянальнай бібліятэцы Азербайджана пачалося стварэнне электроннай бібліятэкі.

У межах юбілейных мерапрыемстваў Р.С. Матульскі наведаў у г. Баку адзіны ў свеце прыватны Музей мініяцюрнай кнігі. У яго фондзе, сярод амаль 6 тыс. мініяцюрных кніг з усяго свету, ёсць і выданні беларускіх аўтараў: Я. Коласа, Я. Купалы, В. Быкава, П. Броўкі, М. Танка. Найбольшую цікавасць наведвальнікаў выклікаюць тры мініяцюрныя кнігі фарматам 2х2 мм, што выдадзены ў Токіо. У кожнай з іх па 16 старонак і на кожнай у сярэднім ад 50 да 100 знакаў, а адна з іх нават ілюстраваная.

Нацыянальныя бібліятэкі Азербайджана і Беларусі плённа супрацоўнічаюць. За апошні час Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі дэлегацыі з Азербайджана, у складзе якіх былі прадстаўнікі Міністэрства культуры і турызму, а таксама бібліятэк і будаўнічых арганізацый. Азербайджанскі бок уважліва вывучае наш вопыт у галіне праектавання і будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, стварэння і абслугоўвання інжынерных і тэхналагічных сістэм, фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам