ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронныя рэсурсы для лічбавай трансфармацыі адукацыі
Асноўны закон Расіі

З клопатам пра ахову спадчыны

З клопатам пра ахову спадчыны
Іншыя Навіны

Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Ахова і папулярызацыя культурнай спадчыны: сусветны і айчынны вопыт”, прысвечаная Году міру і стварэння, праходзіла ў Віцебску з 26 па 27 кастрычніка. Спецыялісты розных прафесій сферы культуры сабраліся разам, каб абмеркаваць самыя актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Viciebsk-1.jpg

У навуковай частцы канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты з розных гарадоў Беларусі, а таксама Расіі, Узбекістана, Італіі, Кітая. Прадстаўнікі рэстаўрацыйных майстэрняў, архітэктурных бюро, гісторыкі, даследчыкі і навукоўцы за круглым сталом дзяліліся прафесійнымі меркаваннямі і каментарамі. На падставе ўсяго агучанага была выпрацавана рэзалюцыя, якую накіравалі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадставіла вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Ніна Літвінка. Яна паўдзельнічала ў дыскусіі пра ахову спадчыны падчас круглага стала, а на другім пленарным пасяджэнні агучыла даклад на тэму: “Канвалют першай паловы XVII стагоддзя: кніжная калекцыя эпохі Барока пад адной вокладкай”. Гэта выступленне з цікавасцю было ўспрынята прысутнымі, у прыватнасці, з асаблівай увагай слухалі, а пасля задавалі пытанні студэнты-гісторыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, якія таксама прысутнічалі на канферэнцыі.

Viciebsk-2.jpg

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя выдання “Віцебск. 5 плошчаў”, 13-й па ліку кнігі доктара мастацтвазнаўства, прафесара, віцябчанкі Таццяны Катовіч. Для таго, каб большая колькасць людзей змагла азнаёміцца з яе напрацоўкамі, аўтар бясплатна прадставіла ўсе выданні ў інтэрнэт-прасторы.

Viciebsk-3.jpg

Пасля завяршэння асноўных мерапрыемстваў для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і арт-прастору “Талстога, 7”. Гэта стала добрым завяршэннем двух дзён плённай працы канферэнцыі.

Viciebsk-4.jpg

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам