ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя пяці тамоў дзённікаў Рыгора Барадуліна – 1 сакавіка
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі прачытаў лекцыю пра беларускую кніжную спадчыну

Заняткі “Партрэт першадрукара”

Заняткі “Партрэт першадрукара”
Іншыя Навіны

24 лютага ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі “Партрэт першадрукара”.

Агульнавядомым з’яўляецца партрэт Францыска Скарыны, які быў змешчаны двойчы ў яго кнігах. У гісторыі кнігі гэта самы ранні, калі не першы з партрэтаў друкароў. У гэтым сэнсе Скарына праяўляе сябе як яркі прадстаўнік Рэнесансу, які ўпэўнена заяўляе пра сябе. Партрэт з’яўляецца вельмі змястоўным, бо дае інфармацыю не толькі пра аблічча асветніка, але і пра гісторыка-культурны кантэкст.

Першым жывапісным партрэтам нашага перашадрукара з’яўляецца партрэт рукі Язэпа Драздовіча. У 1927 годзе і першай палове 1940-х гадоў мастак напісаў шэраг карцін і акварэлей, прысвечаных Францыску Скарыну.

Партрэты асветніка стваралі знакамітыя беларускія мастакі Іван Ахрэмчык, Гаўрыла Вашчанка, Мікалай Байрачны, Віктар Шматаў, Валянцін і Ляіля Варэцы і іншыя.

На выстаўцы “Pencil & пэндзаль” дзеткі разглядалі партрэт, створаны мастаком Паўлам Татарнікавым.

У другой частцы заняткаў удзельнікі самі ўзяліся за стварэнне партрэтаў, аднак падышлі да творчага задання арыгінальна. Яны зрабілі тантамарэскі – яркія стэнды для фотаздымкаў з адтулінай для твару. У выніку кожны ўдзельнік ненадоўга стаў беларускім першадрукаром.

Матэрыял прадастаўлены навукова-выдавецкім аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам