ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі прачытаў лекцыю пра беларускую кніжную спадчыну
Віртуальная метадычная кансультацыя “Рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»: арганізацыя і правядзенне”

Заняткі “Рукапісная кніга”

Заняткі “Рукапісная кніга”
Іншыя Навіны

24 лютага ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” у музеі кнігі адбыліся заняткі “Рукапісная кніга”.

На мерапрыемстве юныя даследчыкі пазнаёміліся з гісторыяй беларускай рукапіснай кнігі і змаглі пагартаць факсімільныя выданні айчынных рукапісных помнікаў – Тураўскага, Полацкага і Слуцкага Евангелляў. Дзеці атрымалі ўяўленне пра асаблівасці мастацкага афармлення рукапіснай кнігі. Асаблівая ўвага была нададзена буквіцы як элементу афармлення тэксту. Буквіцу ставілі напачатку тэксту, рабілі яе вялікага памеру і багата расквечвалі разнастайным арнаментам. Яе раней вельмі часта пісалі чырвоным колерам. Адсюль і пайшло паняцце “чырвоны радок” – пачатак абзаца.

Удзельнікі заняткаў атрымалі магчымасць уключыцца ў творчы працэс і стварыць сваю ўнікальную першую літару. Дзеці самі малявалі буквіцу і такім чынам станавіліся актыўнымі прадаўжальнікамі рукапіснай традыцыі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-выдавецкім аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам