21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі завяршылі работу ІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні “Новыя тэхналогіі ў захаванні дакументальнай спадчыны”.
У ходзе другога дня канферэнцыі ў міжнародным прэс-цэнтры і зале адукацыйных тэхналогій працягваліся пасяджэнні секцый “Фарміраванне і захаванне дакументальнай спадчыны” і “Дакументальныя помнікі ў рэальнай і віртуальнай прасторы”.
Удзельнікі канферэнцыі наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, дзе адбылося пасяджэнне выязной секцыі “Нясвіж – культурны цэнтр Еўропы”.
Пад час канферэнцыі для ўдзельнікаў былі арганізаваны кніжныя і мастацкія выстаўкі, праводзіліся экскурсіі па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Пасля заканчэння канферэнцыі адбылася прэзентацыя 5-ці тамоў Поўнага збору твораў Я. Коласа ў 20-ці тамах выдавецтва “Беларуская навука”, падрыхтаваная сумесна з Інстытутам беларускай мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы.