ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыянальная бібліятэка на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Адбыліся музейныя заняткі “Старажытнагрэчаская кніга”

Аб’яўлены міжнародны конкурс “Белы мір Арктыкі праз прызму дзіцячай кнігі”

Аб’яўлены міжнародны конкурс “Белы мір Арктыкі праз прызму дзіцячай кнігі”
Іншыя навіны

ДТК – цэнтр чытання Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Саха (Якуція) паведамляе пра прыём заявак на ўдзел у III Міжнародным конкурсе рэалізаваных выдавецкіх і візуальных творчых праектаў для дзяцей і падлеткаў «Белы свет Арктыкі праз прызму дзіцячай кнігі» з 1 сакавіка па 31 жніўня 2023 года.

Шмат якія пісьменнікі і вандроўнікі параўноўваюць Поўнач і Арктыку з белым аркушам паперы, на якім кожны можа напісаць сваю жыццёвую гісторыю ці ўявіць свой свет вечнай мерзлаты і лёду як ключавога сэнсу, які дыктуе стратэгію дзеянняў, зададзеную суворай прыродай. Кніга на Поўначы і ў Арктыцы – больш, чым проста мастацкі твор, яна вандруе разам з аленяводамі тундры і з'яўляецца незаменным сябрам у дзіцячых вандроўных школах, выступае жывым суразмоўцам у бязмежным белым бязмоўі, у прасторы, аддаленай на тысячы кіламетраў ад людзей.

Да ўдзелу ў Конкурсе адбіраюцца працы для дзяцей і падлеткаў (мастацкія, навукова-папулярныя выданні, экранізацыі, мультыплікацыйныя фільмы, тэатральныя пастаноўкі па мастацкіх творах, аўдыякнігі) на тэму Поўначы і Арктыкі, выдадзеныя не раней за 1 студзеня 2020 г. і не пазней за 31 жніўня 2023 г. Браць удзел у конкурсе могуць аўтары праектаў без абмежаванняў па ўзросце і геаграфічным палажэнні. Удзел у конкурсе бясплатны.

Пытанні пра ўдзел у конкурсе і заяўкі прымаюцца арганізатарамі па электроннай пошце arctic@nlrs.ru. Дэдлайн падачы заявак: 31 жніўня 2023 г.

З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Саха (Якуція).

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам