ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бібліятэка прадставіць праграму “Пазітыў ад Скарыны” на свяце ў Рагачове
Кветкавая фантазія

Бабруйск можа прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД

Бабруйск можа прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД
Іншыя Навіны

Бабруйск, які ў 2017 годзе стане культурнай сталіцай Беларусі, можа таксама прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД.


Пра гэта паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў падчас семінара ідэалагічнага актыву Беларусбанка, прысвечанага фарміраванню ў краіне культурнай прасторы.

Барыс Святлоў, у прыватнасці, адзначыў, што Год культуры стаў вельмі насычаным у плане цікавых мерапрыемстваў, а яго вынікі будуць падводзіцца ў снежні. Прыкладна ў гэты перыяд адбудзецца перадача ганаровага звання культурнай сталіцы Беларусі ад горада Маладзечна да Бабруйска, які, як было аб'яўлена ў маі, стане культурнай сталіцай будучага года. “Калі атрымаецца, то па рашэнні адпаведных структур, магчыма, Бабруйск стане ў наступным годзе і культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, – заўважыў кіраўнік ведамства.

Сярод найбольш значных будучых мерапрыемстваў у сферы культуры ён назваў Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў Рагачове 4 верасня, а таксама Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, што па традыцыі праводзіцца ў лістападзе. Адной з найбольш важных падзей, якія адбыліся за 2016 год, міністр назваў прыняцце Кодэкса аб культуры, работа над якім вялася на працягу апошніх гадоў. На думку Барыса Святлова, кодэкс зроблены дастойна і як мае быць.

Праект “Культурная сталіца Беларусі” стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Потым эстафету перахапілі Гомель, Нясвіж, Гродна, Брэст. У бягучым годзе ганаровага статусу ўдастоена Маладзечна. Гэта дае магчымасць маштабна раскрыць патэнцыял горада, прыцягнуць увагу да яго гістарычнай спадчыны як з боку беларусаў, так і з боку замежных гасцей.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Навіны

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дні культуры Новасібірскай вобласці ў бібліятэцы

24 Май 2024

24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам