ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Амерыка вачыма беларусаў
XVIII Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

"Чалавек нараджаецца, каб жыць…"

"Чалавек нараджаецца, каб жыць…"
Іншыя Навіны

24 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, празаіка, публіцыста, драматурга Кузьмы Чорнага.


Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі, 1900–1944 ) – адзін з самых яркіх і таленавітых мастакоў слова, выдатны апавядальнік, раманіст, тонкі псіхолаг. Яго спадчына мела надзвычайны ўплыў на развіццё нацыянальнай мастацкай свядомасці. З імем Кузьмы Чорнага звязаны фундаментальныя здабыткі беларускай прозы 1920–1930-х гадоў і перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Творы пісьменніка даюць выразны і дакладны мастацкі партрэт беларуса XX стагоддзя. Кузьма Чорны – пісьменнік высокай філасофска-эстэтычнай культуры, які шматгранна адлюстраваў важныя, паваротныя моманты жыцця свайго народа, стварыў яркія, запамінальныя ў сваёй адметнай індывідуалізацыі і тыпізацыі характары.

Пісьменнік тонкай і пранікнёнай даследчыцкай думкі, выдатны знаўца чалавечай душы, стваральнік сацыяльна-псіхалагічнага рамана, Кузьма Чорны надаў беларускай прозе шырокае эпічнае гучанне і адкрыў новую эстэтычную і чалавеказнаўчую старонку ў гісторыі беларускай літаратуры. Ён узвёў нацыянальную прозу да маштабных, сусветнага гучання мастацка-вобразных адкрыццяў і з поўным правам можа быць пастаўлены ў літаратурна-дыялагічную сувязь з такімі знакамітымі пісьменнікамі, як Дастаеўскі, Камю, Фолкнер.

З 22 па 30 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі дэманструецца выстаўка “110 год з дня нараджэння Кузьмы Чорнага”. На ёй прадстаўлены творы пісьменніка, а таксама літаратура пра яго жыццёвы і творчы шлях.

У рамках праекта “Чалавек нараджаецца, каб жыць…” да 110-годдзя з дня нараджэння К.Чорнага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры былі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

  • конкурс дзіцячай творчасці школьнікаў г. Капыля, прысвечаны юбілею пісьменніка (красавік–май);
  • вечар памяці ў музеі (5 мая), дзе быў прадстаўлены сямейны архіў пісьменніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, адбылася прэзентацыя запісу яго голасу, сустрэча з навукоўцамі, даследчыкамі творчасці К. Чорнага і яго роднымі;
  • літаратурнага свята (19 чэрвеня) на радзіме пісьменніка ў Літаратурным музеі К. Чорнага;
  • фотапленэр у мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю К. Чорнага, па выніках якога плануюцца выстаўкі ў Мінску, Капылі і Нясвіжы.

Да 110-годдзя Кузьмы Чорнага Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Анатоля Астрэйкі г. Капыля падрыхтаваны інфармацыйны краязнаўчы даведнік “Магутны талент”.

У зборнік увайшла інфармацыя пра жыццё і творчасць Кузьмы Чорнага, спіс яго твораў і спіс літаратуры аб ім. У даведніку змешчаны сцэнарый літаратурнай кампазіцыі “Святло яго таленту”. Выданне будзе цікавым настаўнікам, вучням, аматарам беларускай літаратуры, краязнаўцам.

Навіны

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

30 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падпольшчыца, партызанка, назаўжды юны Герой Савецкага Саюза

30 Май 2024

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1958 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага, гераізм, праяўлены ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі” Зінаідзе Мартынаўне Партновай (20.02.1926–10.01.1944) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам