ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вечна жывы джаз
Эканамічнае развіццё Беларусі

Гісторыя Беларусі на старонках кніг выдавецтва “Беларуская навука”

Іншыя навіны

Кніжныя навінкі, прысвечаныя старадаўняй Беларусі, і чарговыя тамы са Збору твораў Якуба Коласа прапануе выдавецтва “Беларуская навука” чытачам.


У іх раскрываюцца малавядомыя факты з нашай гістарычнай мінуўшчыны, мастацкія і іншыя вартасці рарытэтных помнікаў старадаўняй беларускай літаратуры, на падставе дакументальных і іншых матэрыялаў высвечваюцца розныя бакі жыццядзейнасці вядомых гістарычных асоб. Гэта наступныя выданні: Конан У. М. “Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі “ (у 3 т. Т. 1. Х ст. – 1905 г.), “Беларуская літаратура X–XV стст.”, Мяцельскі А. А. “Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ–ХVIII стст.”, “Марцінкевіч герба Лебедзь: дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча”. Больш падрабязна са зместам выданняў можна пазнаёміцца ў рубрыцы “Кніжны калейдаскоп”.

Дваццацітомны Збор твораў Якуба Коласа папоўніўся дзесятым, адзінаццатым і дванаццатым тамамі, якія прадстаўляюць такія вядомыя творы класіка беларускай літаратуры, як “Рыбакова хата”, “Дрыгва”, “На прасторах жыцця” і інш.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам