ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Памяці В.С. Арсеньева, гісторыка, архівіста, генеалога
На ММКВК прэзентавалі фотаальбом, які выйшаў да векавога юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі

Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
Іншыя навіны

Больш за 16 тысяч рарытэтных выданняў і старажытных фаліянтаў сёння захоўваецца ў Музеі рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі. Днямі ў Гомелі адзначылі 15 гадоў, як Музей прыняў першых наведвальнікаў і прадставіў найбольш каштоўныя экспанаты. 

Між тым, традыцыю збору ўнікальных старажытных тамоў у Гомелі захоўваюць дзякуючы князям Паскевічам. Іх асабісты збор рэдкіх выданняў паклаў пачатак калекцыі рарытэтных кніг. Сярод рарытэтаў у Паскевічаў былі зборнікі сачыненняў класікаў рускай літаратуры, кнігі па гісторыі, філасофіі, матэматыцы, ваеннай справе. Большасць выданняў калекцыі належыць да перыяду XIX – пачатку XX стагоддзя, але ёсць кнігі, больш раннія па часе выдання.

Як адзначыла загадчык аддзела рэдкай кнігі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна Таццяна Пешына, гонарам з’яўляецца кніга-палеатып, зборнік канцон Франчэска Петраркі – другое выданне, выдадзенае ў Венецыі ў 1547 годзе. Значная частка княжацкай бібліятэкі – кнігі на замежных мовах.

Акрамя кніг з бібліятэкі Паскевічаў, у музеі дэманструюцца рэдкія старадрукі, факсіміле і мініяцюрныя выданні. Толькі мініяцюрных кніг каля трох з паловай тысяч. 

– Унікальнай кнігай нашай калекцыі з’яўляецца самая маленькая кніга, якая была выдадзена ў часы СССР. Гэта кніга «Цуд з цудаў» 6 на 9 міліметраў. Па сутнасці, яе памер не перавышае памер аднакапеечнай манеты. Гэта адзіны экзэмпляр, які знаходзіцца ў Беларусі з эксклюзіўнага тыражу ў 220 кніг. Дарэчы, сястра гэтай малой нават пабыла на міжнароднай касмічнай станцыі, – распавяла Таццяна Пешына.

Загадчык аддзела рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі расказала і пра яшчэ адзін экспанат калекцыі. Гэта «параненая» кніга, як называюць выданне ў музеі. 

– Гэтая кніга была падорана Васілём Жукоўскім графу Паскевічу-Эрыванскаму. Падчас эвакуацыі бібліятэкі Паскевічаў ужо ў гады Вялікай Айчыннай вайны яе наскрозь прабіў асколак снарада. Можна сказаць, што кніга захавала камусьці жыццё, – перакананая Таццяна Пешына. 

Калекцыя Музея рэдкай кнігі сёння папаўняецца рознымі сямейнымі кніжнымі рэліквіямі, якія людзі перадаюць у дар бібліятэцы. Для таго каб захаваць бясцэнны кніжны скарб, у памяшканні музея падтрымліваюць неабходныя тэмпературны рэжым і ўзровень вільгаці паветра. З улікам якасці паперы старажытных выданняў, якая ў лепшы бок адрозніваецца ад сучасных кніг, тэрміны захоўвання рарытэтаў спецыялісты ацэньваюць каля 800 гадоў.

Прынамсі, на тэрыторыі Гомельскай вобласці захаваліся звесткі пра бібліятэкі Ваньковічаў у сядзібе Рудакоў Хойніцкага раёна, цудоўную бібліятэку з чытальнай залай у Нараўлянскім палацы Горватаў, калекцыю кніг Чарнышовых-Круглікавых, якая размяшчалася ў графскім палацы ў Чачэрску. Большасць прыватных бібліятэк, якія фармаваліся да 1917 года на тэрыторыі сучаснай Беларусі, не захаваліся. Бібліятэка князёў Паскевічаў, якая лягла ў аснову гомельскай калекцыі рарытэтных кніг, – шчаслівае выключэнне.

Аўтар публікацыі: Наталля Капрыленка
Крыніца: Звязда

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам