ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Усе разам справімся з бядой!
Творчыя заняткі “Летні пачастунак”

II Гульні краін СНД праходзяць у Беларусі з 4 па 14 жніўня

II Гульні краін СНД праходзяць у Беларусі з 4 па 14 жніўня
Іншыя навіны

Цырымонія адкрыцця II Гульняў краін СНД адбылася 5 жніўня на найбуйнейшай крытай пляцоўцы беларускай сталіцы – “Мінск-Арэне”.

Маштабнае свята спорту ахоплівае 11 гарадоў Беларусі. Удзельнікі гульняў змагаюцца за медалі ў 20 відах спорту. Гэта лёгкая атлетыка, валейбол, сучаснае пяцібор’е, стральба кулявая, гімнастыка мастацкая, пляжны футбол, баскетбол 3х3, міні-футбол, спартыўная барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), пляжны валейбол, гандбол, плаванне, тайландскі бокс, бокс, дзюдо, самба, хакей на траве, цяжкая атлетыка, стральба з лука, каратэ.

Прамыя трансляцыі, расклад і вынікі спаборніцтваў прадстаўлены на сайце II Гульняў краін СНД.

Упершыню Гульні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў прайшлі ў 2021 годзе ў Казані (Расійская Федэрацыя). У дэбютных спаборніцтвах прынялі ўдзел 1 139 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў з дзевяці краін СНД. Беларусы заваявалі на гэтых стартах 69 узнагарод (8 залатых, 32 сярэбраныя, 29 бронзавых) і занялі 5-е месца ў медальным заліку.

Па матэрыялах афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь Belarus.by.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам