ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Літаратурныя дыялогі
Спорт: людзі і рэкорды

"Край, асвечаны бусламі"

Іншыя Навіны

У канцы красавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна была арганізавана выстаўка-прагляд "Край, асвечаны бусламі", прысвечаная 90-годдзю з часу заснавання Гомельскай губерні.


Чытачам прыйшлася даспадобы з густам аформленая выстаўка, іх вельмі зацікавілі матэрыялы, што тут экспанаваліся. А здзівіць было чым. На выстаўцы былі прадстаўлены не толькі традыцыйныя кніжныя выданні, але і фотаздымкі, копіі загадаў і пастаноў, справаздачы аб палітычным і эканамічным становішчы губерні, хронікі падзей, зафіксаваных дзень за днём, паштоўкі, буклеты, электронныя рэсурсы і іншыя матэрыялы, што захоўваюцца ў аддзеле краязнаўства.

Экспазіцыя складалася з пяці тэматычных комплексаў. Першы экспанат выстаўкі – пашпарт Гомельскай вобласці, дзе дадзены эканамічныя характарыстыкі і асноўныя этапы развіцця рэгіёна.

Раздзел “3 сівой даўніны” дазволіў пазнаёміцца з кнігамі, артыкуламі з часопісаў, што асвятлялі адметны перыяд змены эпох – перыяд устанаўлення савецкай ўлады, антыбальшавіцкіх выступленняў, пераадолення разбурэнняў падчас грамадзянскай вайны, развіцця гаспадаркі і выканання праграм па індустрыялізацыі і калектывізацыі.

Амаль усе матэрыялы раздзела "Імгненні гісторыі" прадастаўлены Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці. Цікавыя асобы, факты, падзеі гісторыі, зафіксаваныя ў дакументах і фотаздымках, дазволілі зазірнуць у мінулае.

“Гомельшчына: здабыткі і перспектывы" – раздзел, што апавядаў пра развіццё прамысловых прадпрыемстваў, дасягненні ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы ад моманту заснавання Гомельскай губерні да нашых дзён.

Раздзел "Жыватворныя крыніцы” пазнаёміў з навуковым і культурным патэнцыялам рэгіёна, фальклорна-этнаграфічнай спадчынай. Увагу наведвальнікаў прыцягнулі багата ілюстраваныя кнігі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, народнай творчасці, біяграфіі дзеячаў культуры, а таксама альбомы, прысвечаныя выдатным мастакам А. Ісачову, Г. Вашчанку, А. Шаўчэнку.

Наведвальнікі выстаўкі не абмінулі ўвагай і радзел “У вянок Гомельшчыны", дзе былі прадстаўлены творы як пісьменнікаў-класікаў, так і аматараў. Асабліва ўразілі кнігі з аўтографамі I. Шамякіна, I. Мележа, У. Гаўрыловіча, В. Ткачова, Ю. Фатнева, Н. Шкляравай і іншых.

Крыніца: Гомельскі інфармацыйна-бібліятэчны партал

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам