ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі “КнигаФонд”
Адкрыты доступ да базы даных Passport GMID

Краязнаўчая база даных пра Прыдзвінскі край

Краязнаўчая база даных пра Прыдзвінскі край
Іншыя навіны

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна распрацаваны краязнаўчы інфармацыйны рэсурс – камбінаваная база даных "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць".


У новай базе даных прадстаўлены звесткі па гісторыі, культурным жыцці і розных галінах эканомікі раёнаў Віцебскага краю.

Матэрыялы падрыхтаваны супрацоўнікамі цэнтральных бібліятэк раённых цэнтраў вобласці, апрацаваны і дапоўнены спецыялістамі абласной бібліятэкі. Напаўненне базы будзе праводзіцца паступова, па меры набыцця новай інфармацыі.

Работа над рэсурсам працягваецца. Зараз змешчана інфармацыя пра Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі раёны, г. Віцебск, г. Оршу.

Акрамя звестак пра пэўны абласны раён (яго гісторыю, прыроду, эканоміку, медыцыну і спартыўнае жыццё, культуру, помнікі, легенды і паданні, пра вядомых ураджэнцаў раёна), база даных "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць" змяшчае абагульненую тэматычную інфармацыю ў наступных раздзелах:

  • Гарады вобласці.
  • Легенды і паданні.
  • Геральдыка.
  • Пісьменнікі, паэты, літаратары.
  • Мастакі.
  • Выдатныя і знакамітыя людзі.
  • Героі Савецкага Саюза.
  • Героі Сацыялістычнай Працы.

Крыніца: Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам