ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Камплектаванне фондаў бібліятэк Беларусі ў кантэксце сучасных патрабаванняў грамадства
Прэзентацыя новых кніг

Краязнаўства Гродзеншчыны

Краязнаўства Гродзеншчыны
Іншыя навіны

У выніку краязнаўчай дзейнасці супрацоўнікамі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага створаны шэраг тэматычных інфармацыйных рэсурсаў.


Камбінаваная база даных (БД) “Памяць Гродзеншчыны” адлюстроўвае найважнейшыя гістарычныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, сацыякультурнай сферах жыцця краю і звесткі пра гістарычных асоб, прадстаўнікоў знакамітых родаў, дзеячаў навукі, тэхнікі, эканомікі, культуры, мастацтва, літаратуры, спорту, а таксама грамадска-палітычных, ваенных, рэлігійных дзеячах, якія адыгралі важную ролю ў гісторыі ці грамадскім жыцці Гродзеншчыны, прадстаўнікоў нашай ці іншых краін, якія былі звязаны з Гродзенскай вобласцю месцам нараджэння, жыццём і дзейнасцю. На аснове БД выходзіць краязнаўчы каляндар “Гродзеншчына ў асобах”.

Электронны рэсурс “Краязнаўства” ўключае каля 70 000 аналітычных бібліяграфічных запісаў краязнаўчай тэматыкі з кніг, перыядычных выданняў і іншых відаў дакументаў. На яе аснове ствараецца бібліяграфічны паказальнік “Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці”.

Па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама 18 чэрвеня 2001 года ў “Доміку Ажэшкі” (зараз – інфармацыйна-адукацыйны цэнтр абласной бібліятэкі) адкрыты мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці славутай зямлячкі. Таксама з жыццём і дзейнасцю вядомай пісьменніцы можна азнаёміцца, ажыццявіўшы віртуальнае падарожжа ў “Домік Ажэшкі”.

З 2002 года пры аддзелах бібліятэкі дзейнічае літаратурна-музычны салон “У пані Элізы”, дзе збіраюцца аматары творчасці слыннай зямлячкі. Тэматыка вечароў складаецца не толькі з інфармацыі пра Элізу Ажэшку, але і ўключае абмеркаванне творчасці знакамітых дзеячаў культуры, літаратуры і мастацтва Гродзеншчыны. Пасяджэнні праводзяцца адзін раз у квартал на беларускай, польскай і рускай мовах.

У рамках экспазіцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі” ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены фотаальбомы і кнігі пра Гродзеншчыну з часоў каралёў і па сённяшні дзень. Выстаўка пазнаёміць усіх жадаючых з мінуўшчынай і сучаснасцю горада над Нёманам і раскажа пра людзей, якія ўславілі не толькі Гродзенскі край, але і ўсю нашу краіну.

Чытайце таксама:

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам