ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ІV Беларускі інфармацыйны форум
Перамога ў аглядзе-конкурсе Міністэрства культуры

«Навечна ў памяці народнай»

Іншыя Навіны

З 7 мая па 6 ліпеня 2009 года ў чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі (6-ты паверх, пам. 601) ладзіцца юбілейная выстаўка “Навечна ў памяці народнай”, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


На выстаўцы будуць прадстаўлены шматлікія дакументальныя матэрыялы з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.

Да ўвагі наведвальнікаў прапануюцца цікавыя дакументы з асабістых архіваў пісьменнікаў і вучоных: рукапісы паэтычных і празаічных твораў ваенных гадоў, дакументы, якія сведчаць пра зверствы фашыстаў на акупаваных тэрыторыях, унікальныя выяўленчыя матэрыялы, у тым ліку карты, шматлікія фотаздымкі і многае іншае.

Экспазіцыю таксама складуць цэнтральныя перыядычныя выданні ваенных гадоў: газеты “Савецкая Беларусь”, “Звязда”, “Чырвоная змена”, франтавы, падпольны і партызанскі друк, а таксама часопісы, баявыя лісткі, лісткі-плакаты, заклікі, лістоўкі. Пэўную цікавасць выклікаюць дакументы нямецкіх акупацыйных уладаў.

У заключным раздзеле выстаўкі сабраны матэрыялы, прысвечаныя ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, чый бессмяротны подзвіг назаўсёды застанецца ў народнай памяці.

Крыніца: ЦНБ НАН Беларуси

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам