ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыты доступ да базы даных “Oxford Scholarship Online”
Светлая радасць Перамогі

Памяць пра Перамогу

Памяць пра Перамогу
Іншыя Навіны

Святкаванню 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвечаны шэраг кніжных выставак, арганізаваных у Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна.


Памяць пра Перамогу, якая беражліва захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне, непадуладна часу. “Подвиг Великий и Вечный” – кніжная выстаўка пад такой назвай аформлена ў агульнай чытальнай зале. На ёй прадстаўлены кнігі, часопісы, фотадакументы, якія распавядаюць пра вялікі подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Выстаўка складаецца з раздзелаў “Геноцид белорусского народа”, “Переломные моменты в Великой Отечественной войне”, “Операция Багратион”, “Фотолетопись освобождения Могилева” і інш.

Выстаўка-рэквіем “Была война. Была Победа”, арганізаваная ў аддзеле перыёдыкі, складаецца з чатырох раздзелаў: “Бессмертный подвиг защитников Могилёва”, “Жестокая правда вайны”, “Константин Симонов и Могилев”, “И на камень рядом с обелиском скатилась горькая слеза...”. На выстаўцы прадстаўлены не толькі матэрыялы перыядычных выданняў, але і ксеракопіі архіўных дакументаў пра пачатак вайны, абаронцаў Магілёва, стварэнне апалчэння, партызанскі рух, удзел К. Сіманава ў Вялікай Айчыннай вайне.

У аддзеле беларускай літаратуры і краязнаўства разгорнута дакументальна-ілюстрацыйная выстаўка “Свет подзвіг ваш запомніць на стагоддзі”, што з дапамогай шматлікіх архіўных і фотадакументаў раскрывае гераізм салдат і афіцэраў Вялікай Айчыннай вайны, якія выстаялі, перамаглі, далі свету жыццё і шчасце. На ёй упершыню прадстаўлены дакументы з асабістых архіваў жыхароў Магілёўшчыны. Адзін з падраздзелаў выстаўкі – “Памяць сэрца” – прысвечаны Дню Перамогі.

Больш за шэсць дзесяцігоддзяў наш народ свята захоўвае і шануе памяць пра сваіх герояў, а таленавітыя людзі ствараюць пра вайну творы мастацтва. Менавіта гэтаму прысвечана выстаўка “Давным-давно окончен бой”, арганізаваная ў аддзеле мастацтва. Творчасць мастакоў-франтавікоў прадстаўлена ў раздзеле “На всю оставшуюся жизнь нам хватит подвигов и славы”.

Песням Вялікай Айчыннай, а таксама песням пра вайну, створаным ужо ў мірны час, прысвечаны раздзел “Ты же выжил солдат!: музыка нашей памяти”. У дні вайны песні вялі на бой, сагравалі ў акопах, навявалі ў час прывалаў успаміны пра дом і каханых.

Трэці раздзел “О героях былых времен: кинофильмы о Великой Отечественной войне” расказвае, якія вобразы франтавых герояў былі створаны кінематографам, як адлюстроўвалася вайна на экране і як здымаліся нашы любімыя кінафільмы. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі карцін, кнігі, артыкулы перыядычнага друку, якія расказваюць пра гісторыю стварэння песень і кінафільмаў, нотныя спеўнікі, кампакт-дыскі з песнямі пра вайну і Перамогу.

Выстаўкі ладзяцца на працягу трох месяцаў.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам