ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыццё мастацкай выстаўкі "Экслібрысы Міколы Рыжага" і кніжнай выстаўкі "Мастацтва экслібрыса"
Чалавек і кола

Прэзентацыя кнігі пераможцаў конкурсу імя У. Караткевіча

Іншыя навіны

20 чэрвеня ў музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі фіналістаў конкурсу маладых літаратараў імя Ў. Караткевіча “Групавы партрэт з Бабай Броняй”.


Праўда, “Групавы партрэт з Бабай Броняй” атрымаўся без Бабы Броні - маладога празаіка Макса Восіпава, які, атрымаўшы свой аўтарскі асобнік кніжкі, знік, не жадаючы прыцягваць увагу да сваёй асобы. Кніга складаецца з вершаў, прозы, перакладаў дваццаці маладых літаратараў, сярод якіх толькі адзін рускамоўны - Павел Анціпаў. Падчас прэзентацыі свае творы прачыталі Павел Свярдлоў, Яўгенія Манцэвіч, Алесь Сушчэўскі, Алеся Башарымава і іншыя, спецыяльна запрошаны гурт “band_a” праспяваў свае песні, а ўкладальнік і рэдактар кнігі Андрэй Хадановіч прадэкламаваў свае новыя вершы. Дарэчы, адным з аўтараў кнігі з’яўляецца ўнук народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля - Антон Францішак Брыль, які зараз жыве і вучыцца ў Італіі. На конкурс ён падаваў свае творы пад псеўданімам, але ў кнізе з ягонай згоды раскрылі яго сапраўднае імя. Нагадаем, што конкурс праводзіўся беларускім ПЭН-цэнтрам у 2005 годзе і быў прымеркаваны да юбілею Уладзіміра Караткевіча, але кніга з творамі пераможцаў конкурсу выйшла толькі праз два гады з-за фінансавых цяжкасцяў. На жаль, у кнізе змешчаны толькі творы маладых аўтараў і ніякай інфармацыі пра іх саміх.
Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам