ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Зрабі свой выбар
Прыманне сябе: як паводзіць сябе з навакольным светам?

Пясняр велічы народнага подзвігу

Пясняр велічы народнага подзвігу
Іншыя навіны

28 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Сіманава – пісьменніка і паэта, карэспандэнта і драматурга, сцэнарыста і грамадскага дзеяча.


У агульнай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі аформлена кніжная выстаўка “Пясняр велічы народнага подзвігу”, прысвечаная яго юбілею. На выстаўцы дэманструюцца матэрыялы пра жыццё і дзейнасць пісьменніка, яго творы, выдадзеныя ў розныя гады.

Асобнае месца на выстаўцы займаюць матэрыялы, прысвечаныя сувязі пісьменніка з Магілёўшчынай.

К. Сіманаў прайшоў суровыя жыццёвыя выпрабаванні, пачынаючы ад Халхін-Гола, вайны з Фінляндыяй 1939–1940 гг. Але найбольшую вядомасць атрымалі яго творы пра Вялікую Айчынную вайну. Сіманава нездарма называюць летапісцам ваенных гадоў. Дзякуючы сваёй працы ваенным карэспандэнтам газеты “Красная Звезда”, ён пабываў на многіх франтах, у партызанскіх атрадах. Усе гэтыя матэрыялы сталі асновай яго твораў: “Товарищи по оружию”, “Живые и мёртвые”, “Разные дни войны” і інш.

К. Сіманаў знаходзіўся ў гушчы падзей і пасля вайны: В’етнам і Японія, Партугалія і Паўднёвая Амерыка…

А яшчэ ён піша сцэнарыі дакументальных фільмаў пра вайну, дапамагае франтавікам, з’яўляецца рэдактарам “Нового мира”, а потым “Литературной газеты”, прапагандуе савецкую літаратуру на сусветных форумах.

Выстаўка праілюстравана фотаматэрыяламі.

Агульная чытальная зала запрашае ўсіх наведаць выстаўку, якая будзе дзейнічаць да 6 снежня.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Чытайце таксама пра віртуальную выстаўку «Писатель огненных лет», прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Сіманава.
Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам