ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі ветэраны
Візіт дэлегацыі музея Луўр

Сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса "Вожык"

Сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса "Вожык"
Іншыя Навіны

17 чэрвеня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса сатыры і гумару "Вожык" Юліяй Францаўнай Зарэцкай.


На сустрэчу завіталі члены Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з яго старшынёй У.У. Дуктавым, вядомы магілёўскі пісьменнік і даўні аўтар часопіса, былы старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення пісьменнікаў І.А. Аношкін, а таксама чытачы бібліятэкі і бібліятэкары г. Магілёва.

Юлія Францаўна Зарэцкая паведаміла пра багатую гісторыю часопіса, які пачаў сваё існаванне ў ліпені 1941 года з газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Звярнуўшы ўвагу на тое, што з 2-га паўгоддзя 2009 года часопіс будзе выходзіць як альманах (два разы на год аб’ёмам 96 старонак), падзялілася творчымі планамі рэдакцыі. Бібліятэцы і гасцям сустрэчы Юлія Францаўна падарыла чарговы нумар часопіса і народную паэму "Тарас на Парнасе", выдадзеную ў рэдакцыі.

Размова пра гумарыстычнае выданне не абышлася без гумару. Свае невялічкія гумарыстычныя творы прачыталі В. Кунцэвіч і С. Украінка, цікава расказалі гісторыю свайго супрацоўніцтва з часопісам І.А. Аношкін і В.І. Арцеёў.

Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі да ўвагі прысутных падборку нумароў часопіса "Вожык" з 1976 года.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам