ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Экскурсія, прысвечаная жыццю Еўфрасінні Полацкай
Нацыянальная бібліятэка – лепшая пярвічная арганізацыя РГА “Белая Русь” у Першамайскім раёне

Выйшла грунтоўная кніга пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх літаратараў

Выйшла грунтоўная кніга пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх літаратараў
Іншыя Навіны

Выданне “(Не)расстраляныя” ўтрымлівае ў сабе гісторыі жыцця, абраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, што былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам.

Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі – усяго васямнаццаць асоб. Некаторыя матэрыялы, што ўтрымліваюцца ў кнізе, публікуюцца ўпершыню. Выданне з’яўляецца часткай агульнага праекта “(Не)расстраляныя”, куды ўваходзяць таксама песні на вершы забітых паэтаў ды курс лекцый. Усяго ў працы было задзейнічана каля шасцідзесяці чалавек.

Праект пачаўся з адчування неперажытасці траўмы, якую атрымала наша грамадства за восемдзясят гадоў да гэтага. Тая рана не тое, што не загаілася, яна працягвала нарываць. Мы не асэнсавалі тыя падзеі, не прынялі іх, не асудзілі і не зрабілі высновы. Менавіта таму стала магчыма ўся гэтая папярэдняя і далейшая жэсць ужо ў сучаснай Беларусі.

Навіны

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”

28 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячы конкурс “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэстаўрацыя лістовак-плакатаў 1943 года выдання з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Май 2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі адрэстаўрыраваны дзве лістоўкі-плакаты 1943 года выдання.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цыкл кінапаказаў адкрыў фільм “Падрыў”

24 Май 2024

23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам