ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыя, якая чытае
Сустрэча з І.І. Круком

Урокі беларускай мовы прапануюць айчынныя літаратары

Урокі беларускай мовы прапануюць айчынныя літаратары
Іншыя Навіны

Саюз пісьменнікаў Беларусі раней агучыў мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца ў Год кнігі: сустрэчы, кнігавыданне, пераклады, а беларускія пісьменнікі збіраюцца асабіста даваць урокі беларускай мовы.


Так, сумесна са сталічнай гімназіяй № 7 члены Саюза пісьменнікаў Беларусі правялі заняткі па беларускай мове. Урокі, кажуць, прайшлі на “ўра”. А Міністэрства адукацыі атрымала прапанову правесці такія ўрокі па ўсёй краіне – па рускай і беларускай літаратурах.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец у гутарцы з карэспандэнтам “Звязды” Ларысай Цімошык патлумачыў нядаўнюю ініцыятыву:

– Але можна пайсці і далей. Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі прапанавалі раіць розным арганізацыям і ўстановам паступова праводзіць курсы беларускай мовы. Але каб усё было добраахвотна, нікога сілай не цягнуць. Затое ў вывучэнні беларускай мовы людзей можна заахвоціць: прапаноўваць раней на гадзіну скончыць працу тым, хто ходзіць вывучаць беларускую мову, каб яны адчувалі маральную падтрымку. Наша пазіцыя – зрабіць усё, каб беларуская мова гучала больш.

Аднак не забываюцца пісьменнікі і пра тое, каб іх творы перакладаліся на іншыя мовы, – ужо ёсць пераклады на 14 моў свету.

Чытайце падрабязней: газета “Звязда”

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам