ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!
Прэзентацыя “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў”

Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка

Іншыя Навіны

25 лістапада ў г. Лунінцы адбылася чарговая ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі імя У. Калесніка за 2010 год.


Літаратурная прэмія імя У. Калесніка была ўстаноўлена старшынёй Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумарам у 2007 г. і прысуджаецца ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”.

Сярод сёлетніх кніг, намінаваных на ганаровую ўзнагароду, – творы Л. Красеўскай, С. Локтыш, Г. Тамашэвіча, В. Вабішчэвіча, Л. Валасюка, М. Аляксандрава, Н. Парчук, А. Корнева, А. Валковіча, Р. Гусевай, В. Пракаповіч, В. Літвінчука, В. Папко і І. Мельнічука.

Аўтарытэтная камісія прызнала лаўрэатамі зборнікі паэзіі Надзеі Парчук “Раскрыліўся бусел над хатай”, “Зарунее жыта зноў” і Віктара Вабішчэвіча “Уражанне”, кнігі прозы Аляксандра Валковіча “Алеся. Беловежские сны” і “Берёза белая. Берёза черная”. У намінацыі “Дзіцячая літаратура” прэмію атрымала Алена Савосціна (псеўданім Зоя Гарадзецкая) за кнігу п’ес для дзяцей “Сказки новогоднего леса”.

Для ўдзельнікаў свята ў фае лунінецкага кінатэатра Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага разгарнула выстаўку літаратурных твораў “Берасцейскае літаратурнае вогнішча. 2006–2010”. Вядомы беларускі мастак Янка Рамановіч, які жыве ў Моталі, прадэманстраваў свае карціны. Абедзве выстаўкі мелі вялікі поспех сярод прысутных і ўпрыгожылі свята.

Літаратурную прэмію лаўрэатам уручыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л.А. Цупрык.

Кніжная выстаўка будзе доўжыцца на працягу снежня і студзеня.

Крыніца: Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам