ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Навука. Супрацоўніцтва. Развіццё
Гартаючы старонкі юрыдычнай перыёдыкі

Жыхара Тэхаса забралі ў паліцыю з-за не здадзенай у бібліятэку кнігі

Жыхара Тэхаса забралі ў паліцыю з-за не здадзенай у бібліятэку кнігі
Іншыя навіны

Жыхар тэхаскага горада Коперас Коўв Джоры Энк быў арыштаваны і трапіў у камеру папярэдняга зняволення за тое, што тры гады не вяртаў кнігу ў бібліятэку.


Арыштаваны быў выпушчаны на волю да пасяджэння суда пад залог у 200 долараў.

Суд горада выдаў ордэр на яго арышт пасля таго, як Энк своечасова не вярнуў узяты ім яшчэ ў 2010 годзе падручнік для падрыхтоўкі да здачы экзаменаў па шэрагу школьных дысцыплін.

У адпаведнасці з законам горада, прынятым чатыры гады таму, у выпадку, калі чалавек на працягу трох месяцаў пасля заканчэння дапушчальнага тэрміну не вяртае кнігу ў бібліятэку, а таксама не адказвае на лісты і тэлефонныя званкі яе супрацоўнікаў, ён можа быць узяты пад арышт.

Паводле звестак тэлеканала, на наступны дзень пасля таго, як Энк выйшаў на свабоду, падручнік, які адсутнічаў на працягу амаль чатырох гадоў, быў вернуты ў бібліятэку.

Крыніца: газета “Звязда”, 02.11.2013.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам