ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Фотаконкурс “#♥_nlb”
Праз пакуты – да шчасця

Майстар нацыянальнай сцэны

Майстар нацыянальнай сцэны
Іншыя Навіны

17 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Здзіслава Францавіча Стомы (1907–1992).

Нарадзіўся Здзіслаў (для хатніх і знаёмых – Слаўка) у Мінску. З дзяцінства навука давалася яму без вялікіх намаганняў, дапытлівы розум імкнуўся ва ўсім разабрацца. Ён углядаўся ў наваколле, у кожным чалавечым характары спрабаваў угадаць яго сапраўдныя рысы. Вельмі рана давялося працаваць на будоўлі, трэба было дапамагаць бацькам. У вольны ад працы час пісаў вершы, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці.

У 1929 г. скончыў драматычную студыю Польскага дзяржаўнага вандроўнага тэатра БССР, служыў у гэтым тэатры (1929, 1931–1933), а таксама ў тэатрах Украіны (1935–1936). У 1937 г. Здзіслаў Стома стаў акцёрам Беларускага тэатра юнага гледача імя Н.К. Крупскай. Выдатныя рэжысёры – майстры сцэны Е. Міровіч, М. Кавязін, М. Зораў – дапамаглі раскрыць талент маладога акцёра. У 1940 г. прыйшоў у цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, на сцэне якога з поспехам стварыў цэлую галерэю выдатных вобразаў.

Stoma-1.jpg
З. Стома з жонкай Галінай Вікенцьеўнай

Усяго ён сыграў каля 500 роляў. Галоўнымі ў тэатры лічацца ролі Быкоўскага і Пустарэвіча (“Паўлінка” Я. Купалы), Тулягі (“Хто смяецца апошнім” К. Крапівы), Лявона (“Лявоніха на арбіце” А. Макаёнка), Бураўчыка (“Канстанцін Заслонаў” А. Маўзона), Караўкіна (“Брама неўміручасці” К. Крапівы), дзеда Савося (“Адкуль грэх?” А. Петрашкевіча), Глап’ё (“Вознаграждение – тысяча франков” В. Гюго) і інш. За вобраз старога Глушака (паводле рамана “Людзі на балоце” І. Мележа), які артыст стварыў двойчы: на тэатральнай сцэне і ў аднайменным тэлевізійным спектаклі, быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР ў 1966 годзе.

Stoma-6.jpg
“Паўлінка” Я. Купалы. З. Стома ў ролі Быкоўскага

Stoma-5.jpg
“Лявоніха на арбіце” А. Макаёнка. З. Стома ў ролі Лявона

Stoma-4.jpg
“Вознаграждение – тысяча франков” В. Гюго. З. Стома ў ролі Глап’ё

Акцёр цудоўна валодаў пластыкай, здольнасцю да імправізацыі, меў багатую палітру інтанацый, мімікі, жэстаў. Яму былі падуладны розныя жанры: бліскуча іграў камедыйных герояў, мог выразна перадаць увесь трагізм вобраза.

У кіно пачаў здымацца з 1949 г. Сыграў у такіх фільмах, як “Канстанцін Заслонаў” (1949), “Міколка-паравоз” (1956), “Гадзіннік спыніўся апоўначы” (1958) і многіх іншых.

Акрамя таго, Здзіслаў Стома – аўтар некалькіх вершаваных твораў для дзяцей.

Stoma-2-3.jpg

Інфармацыю аб жыцці і дзейнасці Здзіслава Стомы можна знайсці ў рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронным каталозе, анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам