ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Конкурс дзіцячай рукапіснай кнігі “Усе фарбы Поўначы”
Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

Юбілей вядомага беларускага этнамузыколага

Юбілей вядомага беларускага этнамузыколага
Іншыя навіны

6 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка (1933‒2014), заснавальніцы беларускай этнамузыкалогіі.

Majeika2 .jpg

Нарадзілася яна ў Оршы ў сям’і служачага. У 1952 годзе скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1956-м – Мінскае музычнае вучылішча, у 1961-м – тэарэтыка-кампазітарскі факультэт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Потым была вучоба ў аспірантуры. У 1954–1958 гадах дзяўчына працавала выкладчыкам у музычнай школе ў Мінску, з 1958 па 1962 год – у Мінскім музычным вучылішчы.

Majeika3 .jpg

На працягу многіх гадоў (1962–1963, 1966–2011) Зінаіда Якаўлеўна была навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1971 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1992-м – доктарскую.

Majeika4.jpg

Асноўныя даследаванні Зінаіды Мажэйка прысвечаны сістэмнай тыпалогіі беларускага песеннага фальклору. Яна аўтар манаграфій “Песенная культура Белорусского Полесья” (1971), “Песні беларускага Паазер’я” (1981), “Календарно-песенная культура Белоруссии” (1985), “Экология традиционной народно-музыкальной культуры: нематериальная культура Беларуси в свете социально-экологических проблем” (2011) і інш. У працах адлюстраваны каляндарна-песенная культура, традыцыі песеннага мастацтва ў сучасным музычным побыце беларусаў, сістэмная тыпалогія песенных жанраў. Талент даследчыцы праявіўся і ў галіне практычнай фалькларыстыкі: яна актыўна ўдзельнічала ў экспедыцыях, падчас якіх вывучала народна-песенныя традыцыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Majeika5-7.jpg

Зінаіда Мажэйка – аўтар сцэнарыяў музычна-этнаграфічных фільмаў “Палескія калядкі” (1972), “Галасы вякоў” (1979), “Памяць стагоддзяў” (1982), “Пранясі, божа, хмару” (1990), “Рух зямлі” (1999) і інш. Фільмы дэманструюць мясцовую архітэктуру, побыт, фальклор, прыроду.

Majeika8.jpg

Дзейнасць таленавітага этнамузыколага была накіравана на папулярызацыю і захоўванне аўтэнтычнасці музычнага фальклору як каштоўнай і самастойнай галіны мастацкай культуры. У 1987 годзе Зінаіда Якаўлеўна была ўдастоена звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, у 1991-м стала лаўрэатам прэміі імя Барыса Асаф’ева ў галіне музыказнаўства, у 1994-м – Дзяржаўнай прэміі Беларусі. За падрыхтоўку грампласцінак беларускага фальклору ў 1988 годзе атрымала Гран-пры ЮНЕСКА. Жыццёваму і прафесійнаму шляху даследчыцы прысвечаны фільм “А я песню сваю дапяю” (2001).

Majeika9.jpg

Больш поўную інфармацыю аб жыцці і дзейнасці Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка можна знайсці, скарыстаўшыся электронным каталогам і анлайн-энцыклапедыяй “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам