ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліятэкара па прызванні Таццяну Мікалаеўну Мінчэня!
Праверце сваю эрудыцыю!

Віншуем з 70-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алену Васільеўну Цеплякову!

Віншуем з 70-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алену Васільеўну Цеплякову!
Іншыя навіны

Нарадзілася Алена Васільеўна ў Мінску. У 1970 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу № 59 і была прынята на завод імя Дзяржынскага (цяпер – навукова-вытворчае аб’яднанне “Інтэграл”) зваршчыцай 1-га разраду. Прайшоўшы навучанне на курсах аператараў, з 1972 года дзяўчына працавала ў 13-м гарадскім аддзеле сувязі.

У Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) Алена прыйшла ў кастрычніку 1975 года ў якасці сакратара-машыністкі. Праз тры месяцы была пераведзена на пасаду малодшага бібліятэкара ў аддзел камплектавання.

Але лёсам ёй было наканавана звязаць свой прафесійны шлях з аддзелам абслугоўвання, куды яна перайшла ў 1979 годзе і працягвае працаваць вось ужо больш за сорак гадоў.

“Выбар аднаго з найбольш цяжкіх напрамкаў дзейнасці бібліятэкі – абслугоўвання чытачоў – зусім натуральны для Цепляковай А.В. – чалавека неабыякавага, які чула адгукаецца на патрэбы людзей. Для яе важна захоўваць непасрэдны кантакт з людзьмі, дапамагаць у вырашэнні актуальных інфармацыйных задач, максімальна выкарыстоўваючы магчымасці бібліятэкі і асабісты вопыт і веды. Менавіта таму яна не скарысталася прапановамі аб пераходзе на іншы ўчастак бібліятэчнай працы і перспектывамі кар’ернага росту”, – адзначаецца ў характарыстыцы Алены Васільеўны.


Алена Васільеўна другая злева

У 1981 годзе А.В. Цеплякова скончыла завочнае аддзяленне факультэта бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага інстытута культуры (цяпер – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў), з красавіка 1982 года была пераведзена на пасаду старшага бібліятэкара.

У 2007 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі было ўведзена ў эксплуатацыю ўнікальнае тыфлаабсталяванне для слабавідушчых. Гэта паклала пачатак новаму для бібліятэкі кірунку – абслугоўванню невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў. У навуковай чытальнай зале з гэтай мэтай былі выдзелены спецыяльна абсталяваныя аўтаматызаваныя працоўныя месцы.

Алена Васільеўна актыўна ўключылася ў гэты кірунак працы: асвоіла спецыялізаваную тэхніку, прымае ўдзел у яе прэзентацыі, праводзіць навучальныя заняткі па працы з ёй, ахвотна дзеліцца з калегамі сваімі адкрыццямі і сакрэтамі прафесійнага майстэрства.


Алена Васільеўна ў цэнтры

Сёння А.В. Цеплякова працуе ў сектары абслугоўвання навуковых работнікаў, заўсёды з асаблівай увагай ставіцца да пошукавых запытаў карыстальнікаў, аказвае кваліфікаваную дапамогу ў пошуку неабходнай інфармацыі, у тым ліку чытачам са слабым зрокам.

У шматлікіх водгуках аб працы Алены Васільеўны і падзяках чытачоў у яе адрас падкрэсліваецца бездакорная якасць абслугоўвання, адзначаецца высокі ўзровень яе прафесійных ведаў, выказваецца ўдзячнасць за падоранае цяпло чалавечых зносін.

“Да кожнага з наведвальнікаў у яе індывідуальны падыход. Асабіста я, размаўляючы з Аленай Васільеўнай, магу сказаць, што гэта чалавек вялікай душы. Чытачу бібліятэкі перадаецца яе бадзёры, пазітыўны настрой, пры наяўнасці якога ўдаецца любая справа: і пошук інфармацыі, і яе засваенне. Такія прафесійныя якасці, як эрудзіраванасць, пісьменнасць, ветлівае абыходжанне з наведвальнікамі, найбольш поўна раскрываюцца ў Алене Васільеўне. Адчуваецца, што бібліятэчная справа – яе справа, і яна заслугоўвае самых высокіх ацэнак”, – адзін з водгукаў ад Алены Кандрацюк, карэспандэнта ПУП “Звукотэкс” грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.


Падзяка кандыдата педагагічных навук, дацэнта, загадчыцы філіяла кафедры педагогікі БДПУ імя М. Танка
Казінец Лідзіі Аляксандраўны

Працоўныя заслугі Алены Васільеўны не раз былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню: Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2008), Падзякай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2022). У 2008 годзе як лепшы прафарг бібліятэкі яна ўзнагароджана Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

За добрасумленную і плённую працу не аднойчы кіраўніцтва бібліятэкі аб’яўляла ёй падзяку, у 2012 годзе А.В. Цеплякова атрымала званне “Лепшы па прафесіі” ў намінацыі “За вернасць і адданасць прафесіі”.


2022 г.

Вось ужо 48 гадоў яна верная свайму прызванню, з’яўляецца надзейным плячом і душой калектыву. Калегі цэняць і вельмі ёю даражаць, па праве лічаць заснавальніцай стылю нефармальнага індывідуальнага абслугоўвання чытачоў, чалавекам, які захапляецца любімай справай да самазабыцця, чыёй візітнай карткай заўсёды з’яўляецца ўсмешка.

З вялікай павагай і радасцю калектыў Нацыянальнай бібліятэкі віншуе Алену Васільеўну з цудоўнай датай! Хай моцным будзе тое, што даражэй за ўсё ў жыцці – здароўе, сям’я і дружба! Хай сёння і заўжды будзе шмат цяпла, клопату і ўвагі ад дарагіх сэрцу людзей! Цудоўнага настрою Вам, дабрабыту і сонечных фарбаў у жыцці!

Матэрыял падрыхтаваны Ірынай Кукета, галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам