ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Лекцыя-канцэрт “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”
Да юбілею Уладзіслава Сыракомлі

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!
Іншыя Навіны

Нарадзілася Людміла Міхайлаўна ў Мінску ў сям’і рабочага. У 1966 годзе, адразу пасля заканчэння адзінаццаці класаў сталічнай сярэдняй школы № 3, дзяўчына паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка).

Mylnikava-2.jpgСкончыўшы навучанне ў ВНУ, атрымала дыплом “бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі” і ў 1970 годзе пачала працоўны шлях з пасады бібліятэкара аддзела абслугоўвання Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Працуючы ў агульнай чытальнай зале, Людміла добразычліва і з належнай увагай ставілася да кожнага чытача, заўсёды імкнулася да максімальна дакладнага і поўнага выканання іх інфармацыйных запытаў.

У верасні 1977 года Людміла Міхайлаўна перайшла на працу ў спецыяльнае канструктарскае бюро “Імпульс”. У свой аддзел вярнулася ў лютым 1992 года, крыху пазней на працягу пяці гадоў працавала ў аддзеле бібліятэказнаўства на пасадзе галоўнага бібліятэкара.

1990-я гады паклалі пачатак укараненню інфармацыйных тэхналогій у працу бібліятэк краіны. Ужо ў 1989 годзе ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна сталі з’яўляцца першыя камп’ютары, а ў маі ў структуры быў выдзелены аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў.

Прынятае 25 снежня 1990 года пастанова № 331 Савета Міністраў БССР “Пытанні Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна” зацвердзіла рашэнне Міністэрства культуры БССР аб стварэнні на базе галоўнай бібліятэкі аўтаматызаванай інфармацыйнай бібліятэчнай сістэмы рэспублікі. З таго моманту была разгорнута маштабная работа па комплекснай аўтаматызацыі галоўных напрамкаў бібліятэчнай дзейнасці – фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў.

У пачатку 1998 года Л.М. Мыльнікава перайшла ў аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў і актыўна ўключылася ў працэс распрацоўкі і ўдасканалення тэхналагічнага суправаджэння дзейнасці бібліятэкі.

У 2003 годзе ў якасці самастойнага структурнага падраздзялення пры аддзеле быў выдзелены сектар развіцця бібліятэчных тэхналогій, а праз год на яго базе быў сфарміраваны аддзел, дзе і прайшоў увесь далейшы працоўны шлях Людмілы Міхайлаўны.

Mylnikava-3.jpg
2005 г.

Па ўспамінах калег гэта быў няпросты, але вельмі цікавы час: будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, пераезд і яго асваенне, а таксама ўвядзенне аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы (АБІС) у прамысловую эксплуатацыю. Л.М. Мыльнікава з калегамі актыўна ўдзельнічала ў распрацоўцы і ўкараненні новай тэхналогіі аўтаматызаваных бібліятэчных працэсаў падсістэмы “Абслугоўванне карыстальнікаў”, займалася яе тэхналагічным суправаджэннем, каардынацыяй працы з распрацоўшчыкамі ўкаранёнай АБІС.

Аддзел ажыццяўляў метадычнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці структурных падраздзяленняў бібліятэкі па пытаннях рэгістрацыі, абслугоўвання карыстальнікаў, функцыянавання міжбібліятэчнага абанемента і міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента, займаўся навучаннем супрацоўнікаў бібліятэкі працы з праграмным забеспячэннем АБІС, распрацоўваў метадычныя інструкцыі па гэтым пытанні.

Mylnikava-4.jpg

Сваімі ведамі і назапашаным вопытам Людміла Міхайлаўна дзялілася з калегамі на прафесійных мерапрыемствах рознага ўзроўню, асвятляла падрабязнасці сваіх напрацовак на старонках прафесійнага друку. У выступленнях і публікацыях яна закранала праблемы бібліятэчнага абслугоўвання ў аўтаматызаваным рэжыме, пытанні тэхналогіі абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі, знаёміла з інавацыйнымі рашэннямі, прынятымі ў АБІС, распавядала пра гісторыю стварэння і напрамках дзейнасці тэхналагічнай службы бібліятэкі.

Прафесійныя заслугі Людмілы Міхайлаўны былі адзначаны ганаровымі граматамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і адміністрацыі Ленінскага раёна. У 2011 годзе яна атрымала перамогу ў конкурсе прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

Калегі, якім давялося працаваць з Людмілай Міхайлаўнай, з цяплом і павагай гавораць пра яе як пра дасведчанага, высокакваліфікаванага спецыяліста з грунтоўным і творчым падыходам да любой справы, як пра добразычлівага і спагадлівага чалавека.

Mylnikava-5.jpg
З Юліяй Твердахлебавай

Юлія Барысаўна Твердахлебава так успамінае сваю калегу:

Мне пашчасціла працаваць з Людмілай Міхайлаўнай Мыльнікавай у аддзеле бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій на працягу 9 гадоў. Працавалі на нейкім уздыме і нават на куражы! У нас быў такі зладжаны тандэм! Мы былі, калі можна так сказаць, напарніцамі. Працаваць з Людмілай Міхайлаўнай было вельмі лёгка. З аднаго боку, гэта прафесіянал з вялікай літары, які і падкажа, і падтрымае, з другога – заўсёды добразычлівая, ураўнаважаная, вытрыманая. А яшчэ Людміла Міхайлаўна – гэта ўсмешка і іскрыстыя вочы, жыццялюбства і невычэрпная энергія, гэта любімая мама і бабуля, якая дорыць любоў, гэта чалавек, побач з якім цёпла”.

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Міхайлаўне – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, бадзёрасці і моцнага здароўя. Няхай будзе больш светлых дзён, прыемных сустрэч, любячых людзей і цёплых абдымкаў. Хай блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і напаўняюць ваша жыццё радасцю і шчасцем!

Матэрыял падрыхтаваны Ірынай Кукета, галоўным бібліятэкарам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам