ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Гарады Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучае
2 мая 1945 года. 7 дзён да Перамогі

3 мая 1945 года. 6 дзён да Перамогі

3 мая 1945 года. 6 дзён да Перамогі
Іншыя Навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Берлін пасля капітуляцыі. Чырвоная армія працягвае наступленне. Узяты горад Цешын у Чэхаславакіі. Вайна на Ціхім акіяне. Газеты: “Звязда” (№ 81), “Советская Белоруссия” (№№ 80, 81). 

У аператыўнай зводцы за 3 мая (“Звязда”, № 81, с. 3; “Советская Белоруссия”, № 80, с. 4) паведамляецца, што ў Берліне ўжо пасля 21.00 2 мая савецкімі войскамі дадаткова ўзята ў палон больш за 20 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў, больш за 10 тыс. параненых заходзіцца ў шпіталях. Таксама здаліся ў палон некалькі нямецкіх генералаў.

З дзённіка Канстанціна Сіманава, карэспандэнта газеты “Красная звезда”: 3.05_1.jpg

“Трэцяе мая. Пыльны сонечны дзень. Некалькі нашых армій, якія бралі Берлін, рухаюцца праз яго ў розных напрамках, падымаючы страшныя клубы пылу. Ідуць танкі, самаходкі, кацюшы, тысячы і тысячы грузавікоў, гарматы, цяжкія і лёгкія, скачуць на абломках супрацьтанкавыя ўстаноўкі, ідзе пяхота, цягнуцца бясконцыя абозы. ...разгубленыя жыхары на разгромленых вуліцах, на скрыжаваннях, з вокнаў дамоў прыгнечана глядзяць на ўсё, што рухаецца, што грыміць, неверагодна люднае і зусім бясконцае. ...а насустрач, запаўняючы ўсе дарогі, паўзуць і паўзуць калоны палонных...” 3.05_2.jpgНашы ж, стомленыя ад доўгай  вайны, але шчаслівыя – фатаграфуюцца каля помніка Вільгельму Першаму (Симонов К.М. Незадолго до тишины: записки 1945 г.: март–апр.–май. Масква, 1974, с. 218–219. Кніга захоўваецца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

На іншых участках наступленне Чырвонай арміі ў гэты дзень працягвалася: “войскі 2-га Беларускага фронту выйшлі на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, усталявалі сувязь з англійскімі войскамі на лініі Вісмар – Швэрын – р. Эльба”; “войскі 1-га Беларускага фронту выйшлі да р. Эльба на паўднёвым усходзе ад г. Вітэнберг і ўсталявалі сувязь з амерыканскімі войскамі”;  “войскі 1-й гвардзейскай арміі 4-га Украінскага фронту вызвалілі ў Чэхаславакіі г. Цешын” (“1418 дней Великой Отечественной войны”. Мінск, 2014, с. 401). У Цешыне сыходзіліся шашэйныя і чыгуначныя дарогі, гэта быў буйны транспартны вузел, таму немцы стварылі тут асабліва ўмацаваны абаронны пункт: “з поўначы і ўсходу горад прыкрывалі некалькі ліній траншэй, жалезабетонныя надолбы і шырокія мінныя палі”; каменныя будынкі і карпусы заводаў таксама былі прыстасаваныя да кругавой абароны. Жорсткія баі на вуліцах горада пераходзілі ў рукапашныя – і ўсё-такі нашы войскі пераадолелі супраціўленне ворага (“Звязда”, № 81, с. 3; “Советская Белоруссия”, № 80, с. 4).

Ваенныя дзеянні працягваліся і на Ціхім акіяне. З Лондана перадалі, што пасля высадкі дэсанту “англійскія войскі ўступілі ў сталіцу Бірмы (цяпер М’янма) Рангун”, аўстралійскія войскі высадзіліся на востраве Таракан каля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа вострава Барнэа (Калімантан). Амерыканскія “лятучыя крэпасці”, паводле звестак з Вашынгтона, з Марыянскіх астравоў здзейснілі налёт на японскі востраў Кюсю.

І навіны ад саюзнікаў з Еўропы. У Італіі падчас арышту Б. Мусаліні канфіскавана залатой валюты на суму звыш 50 млн лір ( “Звязда”, № 81, с. 3; “Советская Белоруссия”, № 80, с. 4). Новазеландскія часткі войскаў саюзнікаў, паводле лонданскаа агенцтва Рэйтар, “увайшлі ў порт Трыест” (Італія), дзе ўжо знаходзіліся “югаслаўскія войскі маршала Ціта” (“Советская Белоруссия”, № 81, с. 4).

 Яшчэ сем дзён заставалася да Перамогі…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.


Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам