ГалоўнаяНавіныПраект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Міжнародная выстава-форум “Чытаючы горад”
Канстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі

4–10 сакавіка 1944 года. 26 тыдняў да Вызвалення

4–10 сакавіка 1944 года. 26 тыдняў да Вызвалення
Іншыя Навіны

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Святкаванне 8 сакавіка. Пачын камсамольцаў. Аднаўленне бібліятэчнай справы Беларусі.

Цэнтральная тэма гэтага тыдня – святкаванне Міжнароднага жаночага дня (8 сакавіка).

Сёння ў Беларусі адзначаюць 8 сакавіка як Дзень жанчын і Міжнародны жаночы дзень.

Напярэдадні, 5 сакавіка, была апублікавана Пастанова Цэнтральнага камітэта Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў) у газеце “Савецкая Беларусь” [№ 36, с. 1]:

1_Postanovlenie_SB_36_1.jpg
У газеце “Віцебскі рабочы” [№ 25, с. 1] Пастанова была апублікавана 8 сакавіка:

2_Postanov_Vit_R_25_1.jpg

У Пастанове гаворыцца аб тым, што сотні тысяч жанчын і дзяўчат змагаюцца за вызваленне сваёй Радзімы, з вялікай самааддачай працуюць на заводах і фабрыках, у калгасах, актыўна ўдзельнічаюць у аднаўленні ўсіх галін народнай гаспадаркі.

З трапятаннем сёння чытаеш радкі звароту падпольшчыкаў сталіцы Беларусі “Жанчыны Мінска!”. Тут коратка апавядаецца пра поспехі Чырвонай арміі, пра тое, “як шмат дала савецкая краіна жанчыне” (магчымасць стаць вучоным, лекарам, педагогам; вучыцца ў тэхнікумах і ВНУ; адчуваць дзяржаўны клопат пра дзяцей), пра разбурэнні, пакаранні смерцю савецкіх патрыётак у горадзе пад акупацыяй. Зварот заканчваўся заклікам усяляк дапамагаць партызанам і надыходзячай Чырвонай арміі, ратаваць дзяржаўную маёмасць ад нямецкіх акупантаў.

На старонках газет было апублікавана шмат матэрыялаў аб святкаванні ў партызанскіх атрадах і на вызваленай тэрыторыі:

3_PrazdVpartiz_Kalg_Kap_31.jpg
[“Калгаснік Капыльшчыны”, № 31, с. 2]

4_DaDna8sakav_SB_37_2.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 37, с. 2]

5_Daklady_SB_38_3.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 38, с. 3]

8 сакавіка ў газеце “Савецкая Беларусь” [№ 38, с. 1] было апублікавана некалькі матэрыялаў аб жанчынах. У савецкім грамадстве роля жанчыны разумелася шырока і не абмяжоўвалася толькі хатнімі клопатамі аб сям’і і гаспадарцы. У час Вялікай Айчыннай вайны жанчыны “плячом да пляча з мужамі і сынамі” сталі на абарону Айчыны (“Свяшчэнны абавязак савецкай жанчыны” [№ 38, с. 1]). На перадавой лініі фронту ці ў партызанскім атрадзе, на фабрыцы ці ў калгасе, у шпіталі ці ля класнай дошкі, яны вырашалі актуальную задачу найхутчэйшага выгнання ворага з роднай зямлі. У артыкуле “Дзяўчаты на фронце” [№ 38, с. 2] расказана пра санінструктара, якая, нягледзячы на ўласнае раненне, падчас аднаго гарачага бою дапамагла 50-ці параненым байцам. Іншая санінструктар ва ўмовах магутнага варожага артабстрэлу не разгубілася, перапрагла коней і вывезла параненых на лафеце і пярэдняй частцы гарматы. Жанчынай-снайперам знішчана 42 “фрыца” (як іх тады называлі); дзве лётчыцы-сяброўкі ў адзіночных і групавых баях збілі 20 нямецкіх самалётаў; дзяжурная тэлефаністка пасля гібелі камандзіра ўзяла на сябе камандаванне артылерыйскім разлікам і выйграла бой з паветраным праціўнікам. Іх подзвігі былі ацэнены – усе яны атрымалі ордэны і медалі.

У артыкуле “Дачка Беларусі” расказваецца пра партызанскую сувязную [№ 39, с. 2], якая сустрэла нашу танкавую калону, што прарвалася ў тыл для раптоўнага выхаду да чыгуначнай станцыі Дзямехі Рэчыцкага раёна на магістралі “Гомель–Калінкавічы” і яе вызвалення. Сувязная Аня Бондар, якая добра ведала гэтыя месцы, не толькі паказала дарогу, але і папярэдзіла аб цяжкасцях (“цяпер будзе мост”) і небяспеках (каля моста ў засадзе размяшчаўся нямецкі танк). Танкісты паспяхова выканалі задачу, а Аня, пасля вызвалення роднай вёскі, вярнулася дадому.

У іншых матэрыялах – апавяданні аб падпольшчыцы, работніцы завода, брыгадзіры калгаснай брыгады, кіраўніцы ясляў – маці сыноў і дачок, якія змагаліся на фронце [№ 38, с. 3]. У газеце “Віцебскі рабочы” [№ 25, с. 2] уся другая паласа была аддадзена матэрыялам аб жанчынах – партызанках, калгасніцах, будаўніках.

У газетах былі прадстаўлены фотапартрэты жанчын і фотасюжэты пра іх:

6_Svazist_SB_38_3.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 38, с. 3]

7_Kuznetsu_ZaRadz_35_2.jpg
[“За Радзіму”, № 35, с. 2]

8_Yasli_SB_38_2.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 38, с. 2]

На іншых фота – баявыя дзеянні партызан і байцоў дзеючай арміі:

9_V_tylu_SB_36_3.jpg

[“Савецкая Беларусь”, № 36, с. 3]

10_Motoziklisty_SB_39_4.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 39, с. 4]

У Гомелі гэтымі днямі ўшанавалі памяць аб героях-падпольшчыках [Иван Иванович Железняков] – іх прах перапахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры горада:

Мемарыяльны комплекс з Вечным агнём савецкім воінам, падпольшчыкам і партызанам размешчаны ў Гомелі на плошчы Працы.

Працягваўся збор сродкаў на тэхніку для Чырвонай арміі, у адказ публікаваліся прывітальныя лісты І.В. Сталіна [“Савецкая Беларусь”, № 37, с. 1]:

11_PismoStalina_SB_37_1.jpg

9 сакавіка Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і Савет народных камісараў БССР прынялі пастанову “О привлечении организаций Осоавиахим к работам по разминированию и сбору трофейного и отечественного имущества в районах, освобожденных от немецкой оккупации” [1418 дней Великой Отечественной войны, Минск, 2005, с. 299].

Асаавіяхім (Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву) – грамадска-палітычная абаронная арганізацыя ў СССР (1927–1948), папярэднік ДТСААФа СССР (Усесаюзнае добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту СССР). (У Беларусі і Расіі працягваюць дзейнічаць ДТСААФ Беларусі і ДТСААФ Расіі.) Адной з мэт грамадства была падрыхтоўка насельніцтва да супрацьпаветранай і супрацьхімічнай абароны, таксама яго лічылі рэзервам Чырвонай арміі.

Размініраванне праводзілася і сіламі камсамольскага актыву [“Савецкая Беларусь”, № 37, с. 3]:

12_Trofei_SB_37_3.jpg

У адным з папярэдніх артыкулаў праекта была прадстаўлена публікацыя спецыяліста аб небяспеках і прэвентыўных мерах пры размініраванні і зборы трафейнай тэхнікі, і якая, як можна меркаваць, выратавала жыццё і здароўе не аднаму жыхару Беларусі.

Камсамольская арганізацыя сельгасартэлі “Пражэктар” Лёзненскага раёна выступіла з пачынам, звярнуўшыся да ўсіх камсамольцаў і калгаснай моладзі вызваленых раёнаў з заклікам стварыць звёны высокага ўраджаю, разгарнуць сацыялістычнае спаборніцтва на ўзорную падрыхтоўку і правядзенне вясенняй сяўбы, на атрыманне ў бягучым годзе сапраўды ваеннага высокага ўраджаю [“Віцебскі рабочы”, № 24, с. 1].

Камсамольцы ў вызваленых раёнах актыўна далучыліся да нарыхтоўкі і вывазкі лесу: створаныя ў шэрагу раёнаў камсамольска-маладзёжныя брыгады сталі прыкладам для ўсіх работнікаў [“Савецкая Беларусь”, № 35, с. 2].

Умовы зімы 1944 г., як напісаў аўтар артыкула “Своечасова правесці догляд саду”, былі спрыяльныя для добрай зімоўкі дрэў і пладовых пупышак, і гэтыя ўмовы трэба было выкарыстоўваць для догляду, каб атрымаць добры ўраджай [“Савецкая Беларусь”, № 36, с. 3].

А ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці вырашылі аднавіць гадаванне гусей і качак [“Савецкая Беларусь”, № 37, с. 3]:

Вялікі матэрыял у газеце “Савецкая Беларусь” [№ 35, с. 2] быў прысвечаны нядаўна праведзенай Рэспубліканскай нарадзе работнікаў народнай адукацыі вызваленых раёнаў БССР, дзе абмяркоўваліся першачарговыя задачы аднаўлення дзейнасці школ і іншых культурна-асветніцкіх устаноў; сярод актуальных пытанняў – арганізацыя дзіцячых дамоў для сірот, дзяцей франтавікоў, падбор кадраў для кіраўніцтва школамі.

Усё больш увагі надавалі падрыхтоўцы кадраў, патрэбны былі спецыялісты многіх прафесій і ўменняў – ад трактарыстаў да старшынь калгасаў [“Савецкая Беларусь”, № 37, с. 3]:

13_KadryTraktor_SB_37_3.jpg

14_PadryhKadrav_SB_37_4.jpg

Аднавіў працу Гомельскі рачны тэхнікум [“Савецкая Беларусь”, № 35, с. 3]:

15_RachnyTech_SB_35_3.jpg

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны каледж рачнога флота” вядзе сваю гісторыю з 1940 г., калі было створана Рамеснае вучылішча № 1.

Працягваўся збор інструментаў для рамесных вучылішчаў [“Савецкая Беларусь”, № 35, с. 3]:

16_SborInstr_SB_35_3.jpg

Зноў пачала выходзіць газета “Чырвоная змена” – орган Цэнтральнага камітэта Мінскага абласнога камітэта Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі [“Савецкая Беларусь”, № 37, с. 4]:

17_ChyrvZmena_SB_37_4.jpg

Цікавы разгорнуты матэрыял аб аднаўленні бібліятэчнай справы Беларусі апублікаваны ў газеце “Савецкая Беларусь” [№ 39, с. 4]:

18_Knigu_massam_SB_39_4.jpg

У будынку клуба, яшчэ не цалкам адрамантаваным, ізноў загучалі родныя песні ў выкананні самадзейных музыкаў [“Савецкая Беларусь”, № 35, с. 4]:

19_Pesni_SB_35_4.jpg

Да вызвалення заставалася 25 тыдняў…

Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

К р ы н і ц ы

Газеты*

Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.

  1. Віцебскі рабочы : орган Віцебскага Абласнога і Гарадскога Камітэтаў КП(б)Б, Абласнога і Гарадскога Саветаў Дэпутатаў Працоўных, 1944, № 23.
  2. Віцебскі рабочы, 1944, № 24.
  3. Віцебскі рабочы, 1944, № 25.
  4. За Радзіму : орган Магілёўскага абласнога і гарадскога КП Беларусі і абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 34.
  5. За Радзіму, 1944, № 35.
  6. Калгаснік Капыльшчыны : орган Капыльскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 31.
  7. Савецкая Беларусь : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, № 35.
  8. Савецкая Беларусь, 1944, № 36.
  9. Савецкая Беларусь, 1944, № 37.
  10. Савецкая Беларусь, 1944, № 38.
  11. Савецкая Беларусь, 1944, № 39.
  12. Сталінец : орган Грэскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 14.

*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Кніга, паштоўкі, рэсурсы

  1. Бедарев, Г. 8 марта [Изоматериал] : [открытка]. – Москва : Изогиз, 1958. – 1 л.
  2. 8 Марта день солидарности женщин всего мира! [Изоматериал] : [открытка] / художник Е. Соловьёв. – Москва : Изогиз, 1957.
  3. Гамазин, Г. 8 Марта [Изоматериал] : [открытка] / художник Г. Гамазин. – [Ленинград] : Изогиз, 1960 ([Ленинград] : 1-я ф-ка офсетной печати ЛСНХ). – 1 л. : цв. фотомеханическая печать ; 15х10,5 см.
  4. Горпенко, А. 8 Марта Международный женский день [Изоматериал] : [открытка] / художник А. Горпенко. – Москва : Изогиз, 1960 (Калинин : Полиграфкомбинат). – 1 л.
  5. Женщины Минска! Дорогие сёстры! : [листовка / Минский подпольный горком КП(б)Б]. – [Б. м.] : Издательство газеты «Минский большевик», [1944]. – [2] с. – Лозунг: Смерть немецким оккупантам! Прочитай, передай другому.
  6. Зверев, Н.Н. 8 Марта [Изоматериал] : Получите-ка билет. Ведь у Вас такого нет. : Доктор, Вам сегодня эта Назначается диета. : [плакат] / художник Н. Зверев ; стихи С. Высоковского ; редактор И. Астапов. – [Ленинград] : Художник РСФСР, 1959. – 1 л. – (Боевой карандаш / ЛССХ [Ленинградский союз советских художников] ; № 3 (284).
  7. Иван Иванович Железняков // ГУ “Сеть публичных библиотек города Гомеля”. – Рэжым доступу: https://gorbibl.gomel.by/templates/ggcbs/images/lenta2023/dox/%D0%B6%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D0%BA%D0%BE%D0%B2.pdf. – Дата доступу 26.02.2024.
  8. Сазонова, Т. 8 Марта [Изоматериал] : [открытка] / художник Т. Сазонова. – Москва : Изогиз, 1957.
  9. Сазонова, Т. 8 Марта [Изоматериал] : [открытка]. – Москва : Изогиз, 1958. – 1 л.
  10. Смирнова, Н. 8 Марта [Изоматериал] : [открытка] / художник Н. Смирнова. – Москва : Советский художник, [196-?].
  11. Тоидзе, И. 8 марта [Изоматериал] : [открытка]. – Москва : Издание Министерства связи СССР, 1958. – 1 л.
  12. 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.
Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам