ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Творчыя заняткі “38 папугаяў”
Знайсці сваю місію ў сучасным свеце

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Орша: па матэрыялах газет 1917 – пачатку 1918 г.

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Орша: па матэрыялах газет 1917 – пачатку 1918 г.
Іншыя Навіны

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” знаёмім чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Орша – цэнтр Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Горад упершыню згадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў” пад 1067 г. як Ръша. З 1772 г. Орша ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У гады Першай сусветнай вайны, з лютага па кастрычнік 1918 г., горад быў заняты нямецкімі войскамі. З 1 студзеня 1919 г. – у складзе БССР (ССРБ), з 2 лютага 1919 г. – Гомельскай вобласці РСФСР, з 1920 г. – Віцебскай вобласці РСФСР, з 1924 г. – у складзе БССР.

З лютага 1915 па красавік 1918 г. у Оршы выходзіла штодзённая грамадска-палітычная газета ліберальнай накіраванасці “Оршанский вестник”.

1 Orshanskij vestnik.jpg

Па музычнай тэме тут друкаваліся не толькі аб’явы пра музычныя спектаклі, канцэрты, але і водгукі, рэцэнзіі на мерапрыемствы і нават своеасаблівыя маніфесты аб неабходнасці асветы ў галіне мастацтва.

У аб’явах мясцовую публіку запрашалі на спектаклі артыстаў-гастралёраў і мерапрыемствы, зладжаныя мясцовымі сіламі.

Польскі дом удзельнічаў у арганізацыі гастролей артыстаў з Варшавы:

2_Pol'skij dom_1917_9 noyabrya.jpg
Оперетка-фарс-концерт.
Оршанский вестник, 1917, 9 ліст., с. 1

3_ Pol'skij dom_1917_11 noyabrya.jpg
Оперетка-фарс-концерт.
Оршанский вестник, 1917, 11 ліст., с. 1

Аднак, нягледзячы на “апошнія спектаклі”, артысты, “па жаданні публікі”, засталіся яшчэ на тыдзень: 16 лістапада 1917 г. сыгралі драматычныя карціны і правялі канцэрт [5], 18 лістапада – бенефіс і ўжо 19 лістапада далі “апошні развітальны спектакль” [6].

Выступленне артыстаў з Санкт-Пецярбурга было анансавана на 12 снежня:

4_Priezd artistov_1917_12 dekabrya.jpg
Местная жизнь. Приезд артистов.
Оршанский вестник, 1917, 12 снеж., с. 2

Канцэрт адбыўся праз некалькі дзён:

5_Bol'shoj koncert_1917_15 dekabrya.jpg
Большой концерт.
Оршанский вестник, 1917, 15 снеж., с. 1; 16 снеж., с. 1

Мерапрыемствы часта арганізоўвалі мясцовыя абшчыны, партыі, прафесійныя групы, частка з іх была прымеркавана да свят (калядна-навагодніх), некаторыя былі дабрачыннымі.

Так, яўрэйская абшчына правяла “Палестынскі вечар”.

6_Palestinskij vecher_1917_12 okt.jpg
Театр и музыка. Палестинский вечер.
Оршанский вестник, 1917, 12 кастр., с. 4

А на 25 лістапада быў намечаны “Вечар яўрэйскіх рабочых”, пра які газета паведамляла 23 і 24 лістапада [8; 9].

7_Vecher evrej rabochih_23 noyabrya.jpg
Вечер еврейских рабочих.
Оршанский вестник, 1917, 23 ліст., с. 2

8_K vecheru evr rabochih_24 noyabrya.jpg
К вечеру еврейских рабочих.
Оршанский вестник, 1917, 24 ліст., с. 2

Адзін з канцэртаў акадэмічнай музыкі адбыўся ў зале Рэальнага вучылішча.

Zdanie real'nogo uchilishcha, g. Orsha.jpg
Будынак рэальнага вучылішча, г. Орша. Фота: culttourism.ru

Рэальнае вучылішча ў Оршы было адкрыта ў 1906 г. і функцыянавала да 1918 г., пасля было рэарганізавана ў савецкую школу; цяпер у гэтым жа будынку размяшчаецца гімназія № 2 г. Оршы [35].

Гэты канцэрт выклікаў цэлую дыскусію, якая разгарнулася на старонках газеты “Оршанский вестник” [12; 15–18]. Спачатку быў дадзены анонс:

9_Koncert_11 dekabrya.jpg
Концерт.
Оршанский вестник, 1917, 11 снеж., с. 2

Пасля была надрукавана першая рэцэнзія, у якой быў ацэнены станоўча толькі адзін выканаўца:

10_Teatr i muzyka_18 dekabrya.jpg
Местная жизнь. Театр и музыка.
Оршанский вестник, 1917, 18 снеж., с. 2

Потым у палеміку ўступіла рэдакцыя газеты:

11_Ot redakcii_1917_20 dekabrya.jpg
Местная жизнь. От редакции.
Оршанский вестник, 1917, 20 снеж., с. 2

І нарэшце, у абарону выканаўцаў услед за рэдакцыяй газеты выступіла арганізацыйная камісія, якая спачатку апублікавала падзяку, а на наступны дзень – больш разгорнуты адказ на першую рэцэнзію:

12_Blagodarnost'_1917_21 dekabrya.jpg
Местная жизнь. Благодарность.
Оршанский вестник, 1917, 21 снеж., с. 2

13_Pis'mo v red_1917-22 dekabrya2.jpg
Местная жизнь. Письмо в редакцию.
Оршанский вестник, 1917, 22 снеж., с. 2

Да Каляд і Новага года таварыствы і ўстановы анансавалі шматлікія вечары і балі-маскарады [11; 20–23; 25], а таксама дабрачынныя мерапрыемствы, напрыклад вечар, зладжаны “фінансавай камісіяй Бацькоўскага камітэта рэальнага вучылішча” “на карысць недастатковых вучняў” [24].

Палітычная сітуацыя ў канцы 1917 г. – пачатку 1918 г. кардынальна памянялася ў сувязі з Сацыялістычнай рэвалюцыяй. І калі яшчэ ў кастрычніку 1917 г. у газеце былі прапановы аб уроках ігры (“Консерваторист дает уроки музыки (рояль)”) [3], то ў пачатку студзеня наступнага года справа адукацыі ўводзілася ў дзяржаўнае рэчышча:

В первых числах января сего года в городе Орша соорганизовывается культурно-просветительный отдел, который будет представлен по мере возможности в широком масштабе. В этот отдел войдет несколько секций по всем отраслям культуры. Образование будет разработано по возможности шире и доступнее для широких масс народа. Кроме образования в отдел войдут искусства: литература, музыка, театр, живопись и прикладные искусства: скульптурное, декоративное, архитектурное. Для этой цели в городе Орше откроется в первых числах февраля художественное училище со всеми вышесказанными отделами.
Преподаватели в названое училище приглашаются с высшим, средним специальным образованием, а также вполне обладающие широкими познаниями в области искусства. Желающие записаться членами какой-нибудь из означенных секций или преподавателями какого-нибудь специального отдела обращаются в культурно-просветительный отдел к народному комиссару по просвещению [в] дом дворянства (бывший двор опеки).
Комиссар редакционной агитационной комиссии Сторожихин.
Сторожихин. Культурно-просветительный отдел.
Оршанский вестник, 1918, 26 студз., с. 2

Выйшлі і артыкулы аб неабходнасці асветы шырокіх слаёў насельніцтва, у першую чаргу працоўнага:

Прошли века, как кошмарный сон, беспросветной нужды и тяжелого позорного рабства. Все огромные усилия многих из народа в области искусства очень редко увенчивались успехом, чаще же всего терпели неудачи и мучительные разочарования, кончавшиеся самоубийствами или полной апатией к творчеству. Одинокие, оторванные от окружающей жизни: [слово не прочитано], художники, музыканты и актеры, не получившие специальных образований, гибли бесследно на бесконечных просторах России-матушки. Их очаровательные песни, картины, дивные звуки радости и горя и беспрерывной тоски, навеки уснули в могилах под деревянными крестиками, камнями и досками. Никто от них никогда не знал и не узнает, лишь в осенние дождливые ночи ивы да березы наплачут над ними, споют им свои жалобные песни и живым – сказку о погибших талантах. И какая армия их бесследно отняла из нашей будничной жизни… Это было тогда под тяжелым ярмом рабства и насилия. Но теперь, когда открылось широкое поле деятельности, позорно и стыдно будет всем тем, кто приобщен к культуре, не пойти с распростертыми объятиями навстречу всем талантам-самородкам в какой бы то ни было области искусства. Для той цели необходимо создать специальные школы не только в губернских городах, но и в уездных, и при сельских школах, дабы дать возможность талантливым из народа получить подготовку к дальнейшему сознательному творчеству. Это быстро разбудит все лучшие уснувшие силы страны, которые в свою очередь будут будить огромные массы народа, измученного царским владычеством, капиталистами и кошмарной войной.
Донец, И. Народное искусство.
Оршанский вестник, 1918, 26 студз., с. 2

14_Donec Narodnoe iskusstvo_28 yanv.jpg
Донец, И. Народное искусство.
Оршанский вестник, 1918, 28 студз., с. 2

Азнаёміцца з першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі. Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або ў кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.


Спіс крыніц:

  1. Театр и музыка. Палестинский вечер // Оршанский вестник. – 1917. – 12 окт. – С. 4.
  2. [Благотворительный розыгрыш лотереи-аллегри] // Оршанский вестник. – 1917. – 19 окт. – С. 1.
  3. Консерваторист дает уроки музыки (рояль) // Оршанский вестник. – 1917. – 23 окт. – С. 4.
  4. Оперетка-фарс-концерт // Оршанский вестник. – 1917. – 9 нояб. – С. 1; 11 нояб. – С. 1.
  5. Ноябрьский вечер // Оршанский вестник. – 1917. – 16 нояб. – С. 1.
  6. [Бенефис артистов Польского театра. Последний прощальный спектакль] // Оршанский вестник. – 1917. – 18 нояб. – С. 1.
  7. [Благотворительный розыгрыш лотереи-аллегри] // Оршанский вестник. – 1917. – 18 нояб. – С. 1.
  8. Местная жизнь. Вечер еврейских рабочих // Оршанский вестник. – 1917. – 23 нояб. – С. 2.
  9. К вечеру еврейских рабочих // Оршанский вестник. – 1917. – 24 нояб. – С. 2.
  10. Спектакль-концерт // Оршанский вестник. – 1917. – 24 нояб. – С. 1; 25 нояб. – С. 1.
  11. Бал-маскарад // Оршанский вестник. – 1917. – 30 нояб. – С. 1; 5 дек. – С. 1; 9 дек. – С. 1; 26 дек. – С. 1.
  12. Концерт // Оршанский вестник. – 1917. – 11 дек. – С. 2.
  13. Местная жизнь. Приезд артистов // Оршанский вестник. – 1917. – 12 дек. – С. 2.
  14. Большой концерт // Оршанский вестник. – 1917. – 15 дек. – С. 1; 16 дек. – С. 1.
  15. Местная жизнь. Театр и музыка // Оршанский вестник. – 1917. – 18 дек. – С. 2.
  16. Местная жизнь. От редакции // Оршанский вестник. – 1917. – 20 дек. – С. 2.
  17. Местная жизнь. Благодарность // Оршанский вестник. – 1917. – 21 дек. – С. 2.
  18. Местная жизнь. Письмо в редакцию // Оршанский вестник. – 1917. – 22 дек. – С. 2.
  19. Вечер // Оршанский вестник. – 1917. – 25 дек. – С. 1.
  20. Рождественский бал-маскарад // Оршанский вестник. – 1917. – 25 дек. – С. 1.
  21. Бал-маскарад // Оршанский вестник. – 1917. – 26 дек. – С. 1; 31 дек. – С. 1.
  22. Студенческий концерт-бал // Оршанский вестник. – 1917. – 29 дек. – С. 1; 31 дек. – С. 1.
  23. Wieczór sylwestrowy [Канун Нового года] // Оршанский вестник. – 1917. – 29 дек. – С. 1; 31 дек. – С. 1.
  24. Благотворительный вечер // Оршанский вестник. – 1917. – 31 дек. – С. 1.
  25. Студенческий концерт-бал. Бал-маскарад. Благотворительный вечер // Оршанский вестник. – 1917. – 31 дек. – С. 1.
  26. Донец, И. Народное искусство / И. Донец // Оршанский вестник. – 1918. – 28 янв. – С. 2.
  27. Сторожихин. Культурно-просветительный отдел / Сторожихин // Оршанский вестник. – 1918. – 26 янв. – С. 2.
  28. Донец, И. Народное искусство / И. Донец // Оршанский вестник. – 1918. – 28 янв. – С. 2.
  29. [Благотворительный] концерт на закупки мацы для бедных // Оршанский вестник. – 1918. – 11 февр. (24 февр.). – С. 1.

Дадатковыя крыніцы:

  1. Реальное училище [г. Орша] : [фотография] // Культурный туризм. Орша : достопримечательности Орши. – Рэжым доступу: https://culttourism.ru/belarus/vitebskaya/orsha/orsha_realnoe_uchilishe.html – Дата доступу: 01.08.2023.

З фонду НББ:

  1. Г[ород]. Орша. Городское училище и Собор [Изоматериал] : [открытка]. – [Орша] : Издательство табачного и писчебумажного магазина С. М. Баду, [между 1890 и 1918]. – 1 л. : фототипия
  2. Станция Орша [Изоматериал] : [открытка]. – [Б. м. : б. и., между 1890 и 1918]. – 1 л. : фототипия ; 8,5х14 см.
  3. Орша. № 6 [Изоматериал] = Orcha. № 6 : [открытка] : вид города с Днепра. – [Орша] : изд. Д. П. Ефимова, 1904. – 1 л. : фототипия.
  4. Орша. № 7 [Изоматериал] = Orcha. № 7 : Вид пароходной пристани : [открытка]. – [М.] : изд. Контрагентства А. С. Суворина и Кº, 1916 (Фототипия Шерер, Набгольц и Кº). – 1 л. : фототипия.
  5. Сизинцева, Н.Р. Из истории образования Оршанщины / Н.Р. Сизинцева // Современное образование Витебщины. – 2014. – № 1. – С. 82–84.

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, галоўны бібліёграф
інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам