ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Да ўвагі выбаршчыкаў!
Новыя ўдзельнікі рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі

Пачуйце “мову” ваеннай ілюстрацыі

Пачуйце “мову” ваеннай ілюстрацыі
Іншыя навіны

8 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Мова ваеннай ілюстрацыі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выстаўка зладжана ў межах штогадовага выставачнага праекту “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі” і падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і пры садзейнічанні Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Акцэнт у экспазіцыі зроблены на творчае пераасэнсаванне трагічных падзей тых гадоў відавочцамі і нашчадкамі, магутнай ідэалагічнай і гістарычнай ролі партызанскай ілюстрацыі, агітацыйнай і антыфашысцкай сатырычнай графікі. Тут прадстаўлены мастацкія матэрыялы, каталогі, ілюстраваныя кніжныя выданні, музейныя прадметы, арыгінальная графіка і скульптура.

Mova vajennaj iliustracyi-1.jpg

Сатырычны плакат паўстае на выстаўцы арыгіналамі і рэпрадукцыямі выданняў “Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Партызанская дубінка”, “Франтавое акно ТАСС” (1942–1944). Колкія карыкатуры, якія багатыя злым, прыніжальным ворага гумарам з вершамі і прозай беларускіх аўтараў, дапамагалі справіцца з цяжкімі часамі і праз смех зменшыць страх, трывогу і жах людзей.

Яркай старонкай кніжнага і графічнага мастацтва перыяду вайны лічыцца партызанская ілюстрацыя. Сярод экспанатаў – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг і часопісаў партызанскіх брыгад і атрадаў, а таксама асобныя апрацаваныя і павялічаныя старонкі гэтых “сведкаў гісторыі”. Франтавыя партрэты, віды разбураных паселішч, замалёўкі баявых дзеянняў і паўсядзённага жыцця ўяўляюць несумненную каштоўнасць у якасці знакаў часу, дакументаў гісторыі, што данеслі да нас аб’ектыўную праўду вайны.

Кніжкі кішэннага фармату ў мяккай вокладцы, надрукаваныя на простай паперы, якія было зручна схаваць у палявую сумку, салдацкі ранец ці кішэню гімнасцёркі. Сёння гэтыя кнігі – бібліяграфічная рэдкасць. Можна таксама прасачыць адметнасць афармлення кніг для фронту і веліч беларускай і савецкай ваеннай паэзіі і прозы пасляваеннага перыяду ў кніжнай графіцы.

Mova vajennaj iliustracyi-2.jpg

Спалучэнне ўбачанага, перажытага і пачутага ўвасобілі творчыя саюзы пісьменнікаў і мастакоў-ілюстратараў: В. Быкаў і Г. Паплаўскі, А. Бялевіч і В. Шаранговіч, І. Шамякін і А. Кашкурэвіч, Б. Палявы і М. Жукаў і інш.

Выкананыя беларускімі аўтарамі і натхнёныя подзвігам беларускага народа творы ваеннай тэматыкі Г. Паплаўскага, І. Кашкурэвіча, У. Савіча, У. Правідохіна, Ю. Зайцава, А. Кашкурэвіча, Л. Асецкага, І. Арцімовіча, А. Шапо, С. Логвіна, С. Гумілеўскага дазваляюць убачыць старонкі гісторыі беларускага вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на свае вочы.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Лядоўская, старшыня секцыі скульптуры грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, скульптар Іван Арцімовіч.


Экспазіцыя будзе працаваць да 31 снежня 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Чытайце таксама рэпартажы “БЕЛТА”“СБ – Беларусь сегодня” і “Мир 24”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам