ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
У Дубаі адбылося адкрыццё Бібліятэкі Мухамеда бен Рашыда
Санкт-Пецярбург і беларуская культура

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Выстаўка аб’яднала больш за 500 прадметаў, стваральнікі якіх – айчынныя рамеснікі з розных рэгіёнаў нашай краіны. Майстры дэманструюць узоры традыцыйных беларускіх промыслаў, падкрэсліваючы: народнае мастацтва застаецца актуальным і нават модным ва ўсе часы.

Экспанаты – адлюстраванне сапраўднага шляху жыцця беларусаў, з якіх можна даведацца пра шматвяковыя традыцыі беларускага народнага мастацтва, віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьбу па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўку, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.

У кожнага наведвальніка майстар-класаў будзе магчымасць стварыць сваю эксклюзіўную творчую работу – асабісты абярэг, цудоўны падарунак, мастацкі твор ці нават прадмет упрыгожвання інтэр’ера. Неверагодныя сустрэчы з удзельнікамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці пакінуць цёплыя ўражанні і шчырую радасць, а таксама паглыбяць веды пра чароўную гісторыю нашай краіны.

Графік правядзення майстар-класаў на чэрвень:

  • 01.06 (ср) з 16.00 да 19.00. Майстар-клас па вырабе падстаўкі пад гарачае ў тэхніцы "лазапляценне" (майстар народнай творчасці Н.А. Гефліх);
  • 07.06 (аўт) з 10.30 да 13.30. Майстар-клас па вырабе закладкі для кнігі ў тэхніцы "маляванка" (майстар народнай творчасці Н.Р. Керус);
  • 09.06 (чц) з 16.00 да 19.00. Майстар-клас па вырабе закладкі для кнігі ў тэхніцы "маляванка" (майстар народнай творчасці Н.Р. Керус);
  • 14.06 (аўт) з 16.00 да 19.00. Майстар-клас па вырабе падвескі ў тэхніцы "вышыўка" (майстар народнай творчасці Н.С. Цыркунова);
  • 16.06 (чц) з 10.00 да 13.00. Майстар-клас па вырабе падвескі ў тэхніцы "вышыўка" (майстар народнай творчасці Н.С. Цыркунова);
  • 20.06 (пн) з 10.00 да 13.00. Майстар-клас па вырабе абярэгаў у тэхніцы "лазапляценне" (майстар народнай творчасці А.В. Гурэцкая);
  • 21.06 (аўт) з 10.00 да 13.00. Майстар-клас па вырабе закладкі для кнігі ў тэхніцы "выцінанка" (майстар народнай творчасці Ю.А. Лукашэвіч);
  • 23.06 (чц) з 16.00 да 19.00. Майстар-клас па вырабе закладкі для кнігі ў тэхніцы "выцінанка" (майстар народнай творчасці Ю.А. Лукашэвіч).

Пагружайцеся ў крыніцы народнага мастацтва разам з Нацыянальнай бібліятэкай!


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 50, 368 37 37.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1" пра этнапраект і відэа пра майстар-класы, якія арганізуюцца ў яго межах.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам