ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Канферэнцыя “Карпаратыўныя бібліятэчныя сістэмы: тэхналогіі і інавацыі”
У Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ўрачысты выпускны акт

Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку на выставу народных касцюмаў

Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку на выставу народных касцюмаў
Іншыя Навіны

5 ліпеня ў атрыуме 2-га паверха адбылося адкрыццё беларуска-расійскага выставачнага праекта “Прыгажосць і традыцыі народнага касцюма”, прымеркаванага да Года міру і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь і Года педагога і настаўніка ў Расійскай Федэрацыі.

У аснове праекта – фарміраванне духоўна-маральнага і інтэлектуальнага развіцця асобы шляхам вывучэння культурнай спадчыны праз стваральны творчы працэс.

На выставе прадстаўлены 6 арыгінальных традыцыйных беларускіх касцюмаў Кобрынскага, Маларыцкага, Калінкавіцкага, Старадарожскага, Мсціслаўскага, Лідскага рэгіёнаў і 30 народных касцюмаў, створаных выхаванцамі дзіцячых дамоў. Гэта вобразы Хакаскага, Мардоўскага, Чувашскага, Усцюжскага, Саратаўскага, Архангельскага, Варонежскага, Марыйскага і іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама два ўзоры беларускага і армянскага народных касцюмаў. Кожны экспанат суправаджаецца падрабязным апісаннем індывідуальнасці і самабытнасці строяў – ад выгляду тканіны да статуснага прызначэння.

Narodny_kascium-8.jpg

Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі дэталі народнага касцюма, традыцыйныя ўпрыгажэнні і аксесуары, калекцыя з 26 лялек з тканіны ў традыцыйным касцюме. Дапоўнілі выставу беларускія выцінанкі і маляўнічыя тэматычныя выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У адкрыцці ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, выканаўчы дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Андрэй Карпаў, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марыя Віннікава і дырэктар дабрачыннага фонду “Миссия” Маргарыта Бурак.

Падчас выступлення Маргарыта Бурак перадала сімвалічны падарунак, матрошку, распісаную дзецьмі Сыктыўкарскага дзіцячага дома, прадстаўніку Дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая ў знак прызнання заслуг у дабрачыннай дзейнасці.

Narodny_kascium-7.jpg

Культура народа – гэта асобны гістарычны свет са сваімі спецыфічнымі рысамі і адметнасцямі. Асаблівую актуальнасць набывае далучэнне дзяцей у працэс адраджэння культуры. Менавіта яны павінны ведаць сваю родную мову, традыцыі, рамёствы, каб потым перадаць вопыт сваім дзецям.

Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дабрачынны фонд “Миссия” (Масква, Расійская Федэрацыя), Цэнтр культуры “Віцебск”, Музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Запрашаем пагрузіцца ў свет народнага касцюма да 14 студзеня 2024 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам