ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сярэдзіне 1930-х гадоў: цікавыя факты і лічбы (па старонках базы даных “НББ у прэсе”)
Экскурсія да Міжнароднага дня роднай мовы

Жывыя крыніцы народнай творчасці прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы (+ відэа)

Жывыя крыніцы народнай творчасці прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы (+ відэа)
Іншыя навіны

17 лютага ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) пачала працу экспазіцыя “Жывыя крыніцы”.

Выстаўка падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці ў межах Года гістарычнай памяці.

У адкрыцці праекта прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Юр’еўна Кніжнікава, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Міхайлавіч Сахута і народны майстар Беларусі, удзельніца выстаўкі Вольга Барысаўна Хачкова.

Zyvyja-krynicy-4.jpg

Традыцыйная народная творчасць − адзін з найбольш дзейсных спосабаў самавыяўлення народа, магчымасць заявіць пра сябе ўсяму свету. Са старадаўніх часоў да сённяшніх дзён беларусамі захаваны многія віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьба па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўка, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.

На выставачным праекце прадстаўлены калекцыя посуду з лазы аматарскага аб’яднання “Вербачка”, выцінанкі Людмілы Валковіч-Борыс і Лізаветы Чырвонцавай, вышыўка і ткацкія вырабы Марыны Гушчы і Ірыны Забаўскай, ганчарны посуд Васіля Логвіна і Мікалая Стрэльчанкі, саломапляценне Алёны Грынь і Алы Аўсяннікавай, дэкаратыўныя пано ў тэхніцы мастацкіх роспісаў Ірыны Церашковай і Святланы Скавырка, вялікодныя пісанкі Вольгі Хачковай, дробная гліняная пластыка Васіля Якавенкі, вырабы з бісеру Веры Пярмінавай і Алены Артынскай, міфалагічныя і фальклорныя лялькі аб’яднання “Папараць-кветка” і шмат іншых узораў мастацкіх рамёстваў, якія дэманструюць напрамкі развіцця народнага мастацтва Беларусі.

Zyvyja-krynicy-2.JPG

Спяшайцеся пабачыць працы звыш ста майстроў народнай творчасці з усіх рэгіёнаў Беларусі!

У рамках выставачнага праекта пройдуць прэзентацыі і майстар-класы па стварэнні цацак з саломкі, паштовак з выцінанкай і цікавыя сустрэчы.


Запрашаем наведаць экспазіцыю да 23 ліпеня 2022 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кошт квіткоў складае:

  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 27 50.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1" пра этнапраект і відэа пра майстар-класы, якія арганізуюцца ў яго межах.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам