ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіУ дапамогу даследчыку

У дапамогу даследчыку

Прапаноўваем шырокі спектр інфармацыйных, бібліяграфічных, сервісных і іншых (у тым ліку віртуальных) паслуг для напісання навуковай работы – курсавой, дыпломнай, магістарскай, кандыдацкай, доктарскай.

Бясплатна праводзяцца практычныя навучальныя заняткі:

Даведкі па тэлефонах: (8 017) 293 27 40 (панядзелак – пятніца з 9.00 да 17.00); (8 017) 293 27 38 (панядзелак – пятніца з 17.00 да 21.00; субота – нядзеля з 10.00 да 18.00).

Падабраць літаратуру па тэме даследавання можна некалькімі спосабамі:

  • самастойна па каталогах, картатэках і базах даных бібліятэкі, пры неабходнасці звярнуўшыся за дапамогай да дзяжурных бібліятэкараў у кансультацыйных пунктах на 1-м і 2-м паверхах атрыума і чытальных залах;
  • праз віртуальныя даведачныя службы “Спытай бібліятэкара”,“КАРУНБ” (Карпарацыя ўніверсальных навуковых бібліятэк), ВЦПІ (Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі);
  • скарыстаўшыся платнай паслугай – падбор літаратуры па тэме. Для афармлення заказу звярніцеся ў чытальную залу аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257). У залежнасці ад складанасці тэмы, колькасці неабходных крыніц, тэрміновасці паслуга выконваецца ад 2 да 10 працоўных дзён. Аплата паслугі ажыццяўляецца часткова пры афармленні заказу, канчатковы разлік – пасля выканання заказу. Рэзультат прадастаўляецца ў выглядзе бібліяграфічнага спісу з шыфрамі бібліятэкі ў электроннай і/або друкаванай форме. Тэлефон: (8 017) 293 27 38.

Удакладніць наяўнасць пэўнага выдання ў фондзе бібліятэкі можна:

  • у пункце інфармавання ў бібліятэкара-кансультанта, тэлефон: (8 017) 368 37 37;
  • самастойна альбо ў дзяжурнага бібліёграфа ў зале каталогаў і картатэк (2-гі паверх, атрыум), тэлефон: (8 017) 293 28 56;
  • з дапамогай электроннага каталога;
  • задаўшы пытанне ў віртуальную даведачную службу “Спытай бібліятэкара”.

Калі ў бібліятэцы няма патрэбнай кнігі, артыкула або іншага дакумента, звярніцеся ў аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Тэлефоны: (8 017) 293 27 14, 293 29 14; e-mail mba@nlb.by.

Скарыстацца аддаленым заказам электронных копій артыкулаў або асобных фрагментаў дакументаў з нашых фондаў можна праз платны віртуальны сервіс – службу электроннай дастаўкі дакументаў.

У чытальных залах на бясплатнай аснове ёсць магчымасць загрузкі на партатыўнае ўстройства карыстальніка поўнага тэксту англамоўных электронных кніг з базы даных eBook Collection (EBSCOhost). Тэлефон: (8 017) 293 27 34.

У чытальнай зале дысертацый і чытальнай зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання забяспечаны доступ усім катэгорыям карыстальнікаў да электронных бібліятэк дысертацый.

Састаўленне спісу выкарыстанай літаратуры рэгламентуе шэраг нарматыўных дакументаў:

Удакладніць бібліяграфічныя звесткі пра выданні для спісу літаратуры можна самастойна праз пошукавы апарат бібліятэкі або скарыстаўшыся платнай паслугай па дапрацоўцы бібліяграфічнага спісу, якая выконваецца аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання. У чытальнай зале аддзела (2-гі паверх, пам. 257) трэба запоўніць бланк заказу і прадаставіць электронную копію спісу літаратуры (без тэксту навуковай работы). Аплата ажыццяўляецца пасля выканання работы ў адпаведнасці з прэйскурантам. Тэлефон: (8 017) 293 27 38.

Паслугу па прысваенні індэксаў УДК, ББК, рубрык ДРНТІ і аўтарскага знака артыкулам, асобным выданням, аўтарэфератам дысертацый і дысертацыям для афармлення выхадных звестак вашай друкаванай прадукцыі аказвае аддзел індэксавання дакументаў.

Паслугу па пераплёце дыпломаў і дысертацый ажыццяўляе аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных фондаў.

У адпаведнасці з пунктам 43 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь не пазней чым за месяц да абароны ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіроўваецца аўтарэферат дысертацыі на папяровым і электронным носьбітах. Электронная копія аўтарэферата дысертацыі можа быць перададзена наступным чынам:

У адпаведнасці з пунктам 47 вышэйназванага Палажэння пасля прыняцця саветам ВАКа станоўчага рашэння электронная копія навуковай работы ў 10-дзённы тэрмін накіроўваецца ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Копія дысертацыі прадастаўляецца адным файлам у фармаце pdf на аптычным носьбіце (CD-R, RW або DVD-R, RW дыскі + канверт для дыска) у сектар фарміравання і ўліку лакальных электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі. Для выдачы даведкі для ВАКа неабходны пашпартныя дадзеныя саіскальніка. Тэлефон: (8 017) 293 25 86.


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты