Адказны за выпуск – Кірэева Г.В. Электроннае выданне змяшчае матэрыялы па гісторыі кніжных збораў роду Сапегаў – аднаго з найбольш выдатных магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі, які аказаў значны ўплыў на развіццё айчыннай культуры. Сапегі мелі некалькі буйных бібліятэк у Слоніме, Ружанах, Дзярэчыне, Кодані. На сённяшні дзень большая частка кніг з гэтых збораў захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук, бібліятэках Вільнюскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў. На дыску прадстаўлены каталог кніг, якія належалі раней зборам Сапегаў, і паўнатэкставыя копіі найбольш каштоўных выданняў з калекцыі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, а таксама матэрыялы па генеалогіі і бібліяграфія па гісторыі роду Сапегаў і іх бібліятэк. Дыск ствараецца пры падтрымцы ЮНЕСКА ў рамках міжнароднага праекта “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапегаў”. Аб’ём – 41,1 Гб. Тыраж – 150 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |