Адказны за выпуск Градоўкіна І.У. На кампакт-дыску прадстаўлены бібліяграфічная, паўнатэкставая, фактаграфічная інфармацыя пра гісторыю дзейнасці Віленскай археаграфічнай камісіі, асоб, звязаных з работай установы; лічбавыя копіі зборнікаў актавых дакументаў і іншых выданняў камісіі; суправаджальныя матэрыялы (навуковыя, даведачныя, аўдыявізуальныя). Выданне прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.
Падрыхтавана сумесна з кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў межах навуковага праекта “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |