|
Адказны за выпуск Градоўкіна І.У. На кампакт-дыску прадстаўлены бібліяграфічная, фактаграфічная, паўнатэкставая інфармацыя пра гісторыю дзейнасці Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, асоб, звязаных з работай установы; лічбавыя копіі выданняў камісіі і публікацый яе супрацоўнікаў; суправаджальныя матэрыялы (навуковыя, даведачныя, ілюстрацыйныя). Выданне прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.
Падрыхтавана сумесна з кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, Віцебскай абласной бібліятэкай і Віцебскім абласным краязнаўчым музеем ў межах НДР “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |