Мне молатам гора служыла;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
I сэрца свой боль гаварыла...
На струнах душы першы верш я зайграў,
Імчаліся рэхі далёка.
Ратай пры іх шнур свой глыбей заараў,
I слёзы туманілі вока...
Змітрок Бядуля
Біяграфія Змітрака Бядулі здаецца “гладкай”, не прасякнутай асаблівым трагізмам. Ён пазбег гібелі ў Першай сусветнай, не трапіў пад рэпрэсіі, меў славу, пабудаваў сям’ю. Абраўшы маркотны псеўданім, ён быццам набыў абярэг ад усялякіх няўдач і той самай “бядотнай” долі. Аднак не варта судзіць па фармальных поспехах…
Самуіл Яфімавіч (Шмуэль бен Хаім) Плаўнік нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў мястэчку Пасадзец на Лагойшчыне. Аповесць “У дрымучых лясах” (1939) падае шырокую панараму яго ранніх успамінаў, і звычайна дзіцячы і падлеткавы партрэт пісьменніка вывучаюць з арыенцірам на гэты твор. Сям’я не была забяспечанай, часткова праз тое, што бацька не меў уласнага “фаху” (ідыш פאַך (fakh) – рамяство, прафесія). Ён працаваў то на возках лесу, то ў дробным гандлі, а то і ўвогуле “жыў з паветра”. Маці зарабляла пошывам каптуроў, але гаспадарчыя клопаты амаль не пакідалі ёй часу. Толькі дзед, Лейзар Рабіновіч, стабільна займаўся медніцтвам, быў “творцам прыгожых бліскучых пасудзін”. Маленькі Самуіл бавіў з ім час і ў кузні, і ў хаце: менавіта дзед купіў яму “алефбейс” (габрэйскую азбуку) і потым у гульні заахвочваў цікавасць да навучання. Але пазней на месца забавак прышлі пакуты. У тыя часы здольных да граматы хлопчыкаў-іўдзеяў аддавалі найперш у пачатковую школу (хедэр), а потым – у духоўную семінарыю (ешыбот). Паспяховы выпуск даваў магчымасць стаць рабінам. Але сляпыя “штудзіраванні” духоўных тэкстаў і здзекі рэбэ (настаўнікаў) гняцілі Шмуэля, і ён паспрабаваў збегчы. Бацька накіраваў яго ў суседні ешыбот, дзе выкладанне было такім жа: рэлігійная муштра, бізуны і ніякай творчасці. На адной з талмудысцкіх чытак малады паэт Шмуэль Плаўнік пачаў цытаваць уласны верш “Мірыям” і праз гэта мусіў ужо назаўсёды “сысці са святога мура”. На момант канчатковага вяртання “з навук” да дому – у 1902 годзе – яму споўнілася 16, і трэба было нароўні з дарослымі карміць вялікую сям’ю. Самуіл стаў хатнім настаўнікам, а потым разам з бацькам рабіў у лесе. Цяжкая фізічная праца не замінала разумовай і творчай дзейнасці: вольны ад рэлігійных догмаў, цяпер ён мог і пісаць сам, і ўдосталь чытаць “чужое”. Ён прагнуў рознабаковых ведаў, якіх не давала фармальная адукацыя па Талмудзе, і таму не грэбаваў прайсці да бліжэйшай бібліятэкі 25 кіламетраў пешшу. Праз некалькі гадоў Самуіл пазнаёміўся з Вульфам Сосенскім – таленавітым юнаком, актывістам, які па прафесіі быў краўцом, але цікавіўся рознымі справамі – тэатрам, музыкай, літаратурай. Менавіта Сосенскі потым падштурхнуў яго даслаць тэксты ў “Нашу ніву”.
Так у простым жыцці юнака з мястэчка пачынаюцца маштабныя перамены. У 1910 годзе слынная віленская газета апублікавала імпрэзу “Пяюць начлежнікі” – пакуль з подпісам “С. Плаўнік”. Праз год там жа быў надрукаваны “Мой спеў” пад псеўданімам “Змітрок Бядуля”, а ў 1912-м малады аўтар здзейсніў сваё лёсавызначальнае падарожжа. Ён нават перавысіў бацькавы спадзяванні на тое, каб хоць адзін носьбіт прозвішча “выйшаў у людзі”. 26-гадовы сын Хаіма Плаўніка не проста “выходзіць у людзі”, а едзе ў сэрца беларускай культуры – Вільню. Цяпер сярод яго кампаньёнаў спрэс знакамітасці і свяцілы: браты Луцкевічы, Цётка, Вацлаў Ластоўскі, Ядвігін Ш. і многія іншыя.
У 1914 годзе Змітрака Бядулю пачэсна прызначаюць сакратаром “Нашай нівы”. Кіраваў рэдакцыяй газеты тады Янка Купала, які на правах спачатку загадчыка, а потым сябра дае маладому пісьменніку мудрыя парады, як працаваць са словам. Менавіта Купала прыдумаў аб’яднаць раннія бядулевы тэксты пад унікальнай ёмістай назвай – “Абразкі” (1913), з Купалавай жа падачы шматмоўны габрэй Бядуля пачынае пісаць выключна па-беларуску.
З. Бядуля (справа) – удзельнік Беларускага музычна-драматычнага гуртка,
які дзейнічаў у Вільні ў 1911–1916 гадах
(з кнігі М. Смолкіна “Змітрок Бядуля”)
Плённы “нашаніўскі” перыяд мог бы доўжыцца, але ў 1915 годзе, калі Вільня была акупіравана немцамі падчас Першай сусветнай вайны, газета спыняе сваю дзейнасць. Бядуля вяртаецца ў Пасадзец. У актыўных вайсковых дзеяннях не ўдзельнічае, бо мае так званы “белы білет”. Паводле адных звестак, салдат Плаўнік камісаваўся з-за сапраўднай траўмы, атрыманай у 19 ці 20 гадоў падчас службы ў Дзвінску. У аповесці “Набліжэнне” (1935), якая таксама лічыцца часткова аўтабіяграфічнай, аўтар інакш падае інцыдэнт з арміяй: быццам бы яго вызваленне ад службы зладзіў за грошы бацька. Тым не менш малады пісьменнік адчувае жахі вайны і сутыкаецца з новай гвалтоўнай з’явай – пагромамі супраць габрэяў. Гэта прымушае задумацца аб чарговым пераездзе.
Бядуля едзе ў Мінск, дзе пачынаецца новы шэраг перамен і здзяйсненняў, у тым ліку ў яго асабістым жыцці. Праз адсутнасць нататкаў, дзённікаў ці інтымнай карэспандэнцыі цяжка судзіць аб рамантычным досведзе маладога Плаўніка. Шлюбам ён абраўся, калі яму было больш за 40, а пра папярэднія закаханасці дакладна не вядома амаль нічога. Яшчэ падчас Першай сусветнай вайны пісьменнік выпадкова пазнаёміўся з Марыяй Шыркес – дзяўчынкай з габрэйскай сям’і, якая таксама апынулася ў Мінску, хаваючыся ад пагромаў. Праз дзесяць год яны сустрэліся зноў, і ўжо 1927 годзе адбыўся шлюб. Нарадзіліся дачка Зоя і сын Яфім – апошні па сённяшні дзень жыве ў Мінску.
З. Бядуля з жонкай Марыяй
Яфім Самуілавіч Плаўнік (нар. у 1934 г.)
Бядуля застаўся ў Мінску амаль да канца жыцця. У яго ладзіліся новыя творчыя сувязі, працягваліся яркія знаёмствы. Яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі ён пэўны час кватараваў з Максімам Багдановічам (зараз той невялічкі дом на вул. Рабкораўскай ператвораны ў музей “Беларуская хатка”). Пасля вяртання ў Мінск Янкі Купалы ён працягваў блізкія зносіны і з былым “шэфам”, і з Уладзіславай Францаўнай – жонкай паэта, сябраваў таксама з Якубам Коласам. Пераезд на вуліцу Савецкую ў “дом спецыялістаў” падараваў Змітраку Бядулю суседства з Міхасём Клімковічам, Андрэем Александровічам, Ізі Харыкам. З апошнімі двума ён у свой час уваходзіў ў літаратурнае аб’яднанне “Маладняк” – звяз дзясяткаў таленавітых беларускіх аўтараў. Як і ўсе “маладнякоўцы”, Бядуля зарабляў не толькі выдавецтвам уласных твораў, але і працай у перыядычных выданнях. Ён узначальваў дзіцячы часопіс “Зоркі”, быў членам рэдакцый “Беларускага жыцця”, “Савецкай Беларусі”, падчас працы ў Інбелкульце далучыўся да калектыву часопіса “Наш край”.
У 1926 годзе шэраг аўтараў, у тым ліку і Бядуля, вырашае пакінуць “Маладняк” і стварыць новую літаратурную асацыяцыю. Пляяда бліскучых імёнаў (К. Чорны, К. Крапіва, Я. Пушча, У. Дубоўка і іншыя) увайшла ў творчую групу новага аб’яднання пад велічнай назвай “Узвышша”, а сам Змітрок Бядуля на старонках аднайменнага часопіса ў 1926–1927 гадах прадставіў свой magnum opus – аповесць “Салавей”. Пазней гэты твор меў шмат выданняў у розныя гады.
“Салавей” (1928)
“Салавей” (1932)
“Салавей” (1996)
Літаратурнае згуртаванне “Узвышша”.
З. Бядуля сярод таварышаў па пяру. (Мінск, 1928).
З фондаў БДАМЛМ
З канца 1920-х БССР апынаецца ў рэпрэсіўных жорнах. Змітрака Бядулю яны, здаецца, не закранаюць: ён працягвае друкавацца, пасля “Салаўя” выпускае некалькі зборнікаў – “Дэлегатка” (1928), “Тры пальцы” (1930), “Дзесяць” (1930) і іншыя, потым – раман у дзвюх частках “Язэп Крушынскі” (1929–1932).
Язэп Крушынскі. Том 1 (1929)
Язэп Крушынскі. Том 2 (1932)
У 1934 годзе яму “даверана” ўдзельнічаць у 1-м Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў у Маскве. Аднак спакойным яго жыццё назваць нельга. Адзін за адным пачынаюцца пераследы і арышты яго калег і субратоў, шмат хто гіне ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Змітрок Бядуля ў жаху, ён баіцца раздзяліць такі лёс. Асцярогі не беспадстаўныя, ёсць звесткі, што ў 1938 годзе глава ЦК КП БССР П. Панамарэнка падрыхтаваў справаздачу, у якой дакладаў аб “злачыннай” дзейнасці некаторых літаратараў, у тым ліку і Змітрака Бядулі. Акрамя таго, Бядуля стаў прадметам нападак крытыка Л. Бэндэ, які ў сваіх рэцэнзіях шмат каго з тагачасных аўтараў папракаў у контррэвалюцыйных настроях. Прынята лічыць, што “ордэр на арышт” па рашэнні ўладаў быў заменены “ордэнам”, і сапраўды, у 1939 годзе пісьменнік Змітрок Бядуля атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга…
Застаючыся на пастаянным жыхарстве ў Мінску, Змітрок Бядуля меў шэраг творчых камандзіровак. Адным з найбольш адметных было падарожжа на Каўказ: у 1926 годзе ён наведаў Грузію і Абхазію, быў шчыра захоплены чарнаморскімі краявідамі. У 1937-м падчас працы над сцэнарам да фільма “Салавей” пісьменнік жыў у Ленінградзе, раней і пасля шмат разоў наязджаў у Маскву. У 1939 годзе Змітрок Бядуля прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцці помніку Т. Шаўчэнку ў Кіеве. Шмат паездак было і “ўнутры краіны”: кожнае лета ён з жонкай і дзецьмі выязджаў на адпачынак у Пухавічы. Па ўспамінах брата, Бядуля з інтарэсам вяртаўся ў родны Пасадзец, глядзеў на арганізацыю калгасаў і нават “пісаў у насценныя газеты”. У маі 1941 года Змітрок Бядуля накіраваўся ў Хойніцкі раён збіраць матэрыялы для новай п’есы. Там ён правёў каля месяца і, вярнуўшыся ў сталіцу 24 чэрвеня, апынуўся ў эпіцэнтры ваенных дзеянняў. Пачалося яго апошняе, складанае і трагічнае падарожжа. Менш чым за паўгода Змітрок Бядуля памяняў у эвакуацыі шэраг адрасоў. З Мінска ён дабраўся да Барысава, адтуль – да РСФСР, далей меў намер накіравацца ў Сярэднюю Азію – Ташкент ці Алма-Ату. Аднак да пункту прызначэння пісьменнік не даехаў: 3 лістапада 1941 года 55-гадовы Самуіл Яфімавіч Плаўнік памёр ў цягніку каля казахскага горада Уральска. На перапынку паміж станцыямі ён выйшаў з вагона па ваду і моцна расхваляваўся. Чуліся розныя гудкі, цягнікі хутка ад’язджалі. Страх ізноў разлучыцца з бліжнімі нанёс апошні ўдар па яго падарваным здароўі: адбыўся сардэчны прыступ.
Пахаванне было зладжана пры дапамозе Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра (сёння НАДТ імя Якуба Коласа), які на пачатку вайны працаваў ва Уральску. Доўгі час магіла Змітрака Бядулі заставалася ў Казахстане, пакуль намаганнямі фонду Марыі Магдалены Радзівіл рэшткі пісьменніка не былі перавезены на радзіму. Спачатку яны захоўваліся ў Ільінскай царкве ў Бабруйску, а 3 лістапада 2020 года, праз 79 гадоў пасля свайго скону, Змітрок Бядуля быў перапахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Пясняр жыцця і новай явы: творчая спадчына Змітрака Бядулі
Зародкі свайго таленту маленькі Самуіл Плаўнік (сапраўднае імя літаратара) выявіў яшчэ ў падлеткавым узросце. Пасля выключэння з ешыботу ён з пераменным поспехам дасылаў свае вершы ў розныя часопісы, у тым ліку расійскія. Аднак часцей за ўсё яны адмаўлялі яму, бо творы змяшчалі шмат беларускіх слоў. З 1910 года пачынаецца яго супрацоўніцтва з “Нашай нівай”: надрукаваны верш у прозе “Пяюць начлежнікі”. Разам з псеўданімам “Змітрок Бядуля” на пачатку сваёй пісьменніцкай і публіцыстычнай дзейнасці выкарыстоўваў таксама такія, як “Саша Плаўнік”, “Ясакар”, “Падарожны”, “Іскра”, “Сымон Пустэльнік”. У 1913 годзе выйшаў зборнік імпрэзаў “Абразкі”, сярод якіх – “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Сон старога Анупрэя”, “Пяць лыжак заціркі”, “На Каляды к сыну”, “Малыя дрывасекі”, што лічацца “зярнятамі, з якіх уздымалася новая беларуская літаратура”.
Спачатку Бядуля працуе ў розных жанрах, піша і паэзію, і прозу. У 1920-х некалькі яго зборнікаў выходзяць адзін за адным: “Пад родным небам” (1922), “На зачараваных гонях” (1923), “Буралом” (1925). У яго вершах адзначаўся моцны ўплыў імпрэсіянізму. У далейшым пісьменнік паступова засяродзіўся на празаічных творах. Яго героі – знядоленыя, чый суровы лёс знішчае не толькі іх цела, але і дух. Аўтар шмат спачувае ім: у апавяданнях “Тулягі”, “Сымон”, “Летапісцы” і іншых глыбока і наглядна раскрываецца яго гуманнасць, чуласць, здольнасць да эмпатыі. Значная частка твораў прысвечана тэме савецка-польскай вайны (апавяданні “Маці”, “На балоце”, “Дзесяць”, “Пальцы”).
У 1923 годзе сфармавалася літаратурная арганізацыя “Маладняк”, да якой далучыўся і З. Бядуля. У яго творчасці заўважаецца больш рэвалюцыйнага пафасу, ён піша шмат вершаў, прысвечаных падзеям кастрычніка 1917 года, друкуе паэму “Ленін”. Пазней становіцца членам літаратурнага аб’яднання “Узвышша”.
Выбітнае месца ў бібліяграфіі Змітрака Бядулі заняў напісаны ў 1927 годзе “Салавей” – аповесць, у якой узнята тэма прыгоннага права. Вобраз галоўнага героя, таленавітага юнака Сымона, падае прыклад адважнай барацьбы сялянства за свае правы. Раней, у 1924 годзе, аўтар прысвяціў тэме сялянскага прыгнёту сялян нарыс “Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях”.
У 1928–1931 гадах Змітрок Бядуля працуе над сацыяльна-бытавым раманам “Язэп Крушынскі”, у якім паказвае жыццё сялян у час нямецкай і белапольскай акупацыі і пасля заснавання савецкай улады. Адзначалася моцная “дакументальнасць”, надзённасць рамана, высокі рэалізм вобразаў герояў.
“Набліжэнне” (1935) і “У дрымучых лясах” (1939) – наступныя буйныя творы Змітрака Бядулі. Аўтар адлюстроўвае ўсе тагачасныя рэаліі: пакуты людзей, бежанства, уздым паўстанцкіх настрояў. “У дрымучых лясах” – аповесць часткова аўтабіяграфічная, у якой пісьменнік шмат звяртаецца да праблем дзяцінства і юнацтва, дае выразныя замалёўкі паўсядзённага жыцця яўрэйскай супольнасці. Нельга не адзначыць, што ў 1918 годзе Змітрок Бядуля прысвяціў аналізу “яўрэйскага пытання” свой адметны нарыс “Жыды Беларусі” (1918).
Бядуля напісаў шмат твораў для дзяцей. У 1921 г. ён прапанаваў выпускаць часопіс для дзяцей. Так з’явілася выданне “Зоркі” – штомесячны дзіцячы часопіс Народнага камісарыята асветы Беларусі, які выдаваўся ў Мінску з лютага 1921 па чэрвень 1922 года на беларускай мове. Адначасова з працай у “Савецкай Беларусі” пісьменнік быў рэдактарам гэтага выдання. Менавіта Бядуля паспрыяў заснаванню “Дзіцячага кутка” ў газеце “Савецкая Беларусь”. Ён апрацаваў некаторыя народныя казкі або стварыў на іх аснове ўласныя: “Мядзведзь”, “Снежны дзед”, “Хлопчык і плотачка” і іншыя. Яскрава вылучаецца пабудаваная на поўнасцю самастойным сюжэце казка “Сярэбраная табакерка”. Яна была напісана ў змрочным перадваенным 1940 годзе, што наклала пэўны адбітак: у казцы шмат разважанняў пра тое, што падуладна і непадуладна сілам смерці.
Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі ў 1941 годзе.
Пісьменнік увайшоў у гісторыю як адзін з самых таленавітых айчынных празаікаў і паэтаў, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, арыгінальны, яркі крытык і публіцыст, краязнаўца, адзін з першых тэатральных крытыкаў, даследчык беларуска-яўрэйскіх культурных узаемадачыненняў.
“Далёка не многія пісьменнікі-беларусы так глыбока спасціглі душу свайго народа…, як Змітрок Бядуля, яўрэй па нацыянальнасці, за што яму вялікая ўдзячнасць. Ягоны заклік: «Будзь сам сабой, беларус…» – крэда для ўсіх, хто ўспрымае сябе сапраўдным сынам ці дачкой сваёй Бацькаўшчыны”.Алесь Марціновіч
Зборы твораў і выбраныя творы
Кніжныя выданні твораў Змітрака Бядулі
-
Прыжыццёвыя публікацыі Змітрака Бядулі ў зборніках і перыядычных выданнях з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
1910
В. Пасадцы : [допіс] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1910. – 5 жн. – С. 493. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Пяюць начлежнікі : [апавяданне] / пад псеўд. С. Плаўнік // Наша ніва. – 1910. – 23 верас. – С. 601 – 602. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
В. Пасадцы : [допіс] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1910. – 23 верас. – С. 604. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
1911
В. Пасадцы : [допіс] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1911. – 13 студз. – С. 28–29. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Мой спеў : [верш] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1911. – 20 студз. – С. 37. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
В. Крэменец : [допіс] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1911. – 26 мая – С. 268. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
1912
Тулягі : [апавяданне] / З. Бядуля // Зб. “Нашай нівы”. – Вільня, 1912. – № 1 – С. 64–69. – (Шыфр НББ: БА60685*1БА68750)
Сон старога Анупрэя; Пяць лыжак заціркі : [апавяданні] / З. Бядуля // Зб. “Нашай нівы”. – Вільня, 1912. – № 2. – С. 55–58, 59–62. – (Шыфр НББ: БА1761*БА100462)
В. Пасадцы : [допіс] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 2 лют. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Малітва малога Габрусіка : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 1 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Шалёны : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 15 сак. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Гармонік плакаў : [апавяданне]; 3асценак Ізбішча; Мар'янполле : [допісы] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 7 чэрв. – С. 1, 3, 3–4. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Сон Анупрэя : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 5 ліп. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20) Пяць лыжак заціркі : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 26 ліп. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Будуйце, браты, будуйце! : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Наша ніва. – 1912. – 16 жн. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Гора ўдавы Сымоніхі : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 16 жн. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
У часе змяркання; Ля кросен; Не пячы гэтак, сонейка!; Стары пастыр; Здалося мне, што струны нейкія рваліся… : [мініяцюры] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 30 жн. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Злодзей : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 6 верас. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Вялікі пост : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1912. – 18 кастр. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Уся сіла ў праўдзе : (к 7-й гадаўшчыне “НН”) : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1912. – 16 лістап. – С. 4. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Шаптаў чарот: [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1912. – 21 снеж. – С. 1. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
1913
Будуйце, браты, будуйце!; Толькі што бярозка пукацца пачала… : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. каляндар “Нашай нівы” на 1913 год. – Вільня, 1913. – С. 85–87, 96. – (Шыфр НББ: БА1271*БА1272*БА3764*1БА301150)
На каляды к сыну : [апавяданне] / З. Бядуля // Калядная пісанка, 1913 год. – Вільня, 1913. – С. 31–40. – (Шыфр НББ: 1Н//311944(039)*БА171*БА48299*БА208484)
Ралля : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1913. – 10 студз. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Сцёпка : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 12 крас. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 1Н//217036Ф(039)*1Н//217038Ф(039)*1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Варта падумаць: [допіс] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 26 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Ліст : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1913. – 3 мая – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Не адным хлебам… : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1913. – 23 мая – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Плач пралескаў; Прытуліся ка мне; Нуда мая; Вечарам; Як памру; Пастушка; Не бяжы за кветкай; Бяссонасць; А можа і праўда?..; Захаваю нуду сваю; Маці; Ці я вінават?; Над сажалкай; З апошнімі праменнямі; Далёкія аганькі; Загадка; Ля вапеннай гары; Кветка; Нібы рупны араты; Снілася мне казка…; Араты; У досвітку; Восенню; На што мне…; Як мурашкі; Не пазірай на мяне; Аб ёй; У заварожаных казках; На гай высокі…; Не шумі…; Спатканне; Шчасце не ў золаце; Яе душа; Жальба; За тканінай; На прашчанні; Чырвоная казка; Даль; Без споведзі : [абразкі] / З. Бядуля // Маладая Беларусь [Электронны рэсурс] = Maładaja Biełaruś. Сер. 1. – Электрон. тэкст. даныя. – Мінск, 2012. – Сш. 3. – Пецярбург, 1913. – С. 69–105. – Электрон. коп. друк. выд.
Купальская ноч / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 20 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Ашчаслівіла : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5: 1912–1915, 1920. – 1913. – 12 ліп. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Сымон : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 19 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Два словы : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 10 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Ці грэх… : [верш ] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 24 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Ратай : (казка па Мультатулі) / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 31 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Сляпыя : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 21 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Паўночная містэрыя : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 5 снеж. – С. 2. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
Беларускі вечар у Вільні / пад крыпт. З. Б. // Наша ніва. – Факс. выд. – Вып. 5 : 1912–1915, 1920. – 1913. – 12 снеж. – С. 1. – (Шыфр НББ: 1Н//226283Ф(039)*1Н//226286Ф(039))
1914
Ралля : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. каляндар “Нашай нівы” на 1914 г. – Вільня, 1914. – С. 96. – (Шыфр НББ: БА34826)
Акорды : [абразкі] / З. Бядуля // Велікодная пісанка : 1914 год : [зб.]. – Вільня, [1914]. – С. 68–71. – (Шыфр НББ: БА24911*БА48227)
Смерць пастушка : (вясковы абразок у 2-х актах) / З. Бядуля // Лучынка : [літ.-навук. месячнік беларус. моладзі / рэд.-выд. А. Уласаў ; літ. рэд. Цётка]. – Мінск, [1914]. – Кн. 2. – С. 23–28. – (Шыфр НББ: 13Н//221(026))
Умарыўся : [апавяданне] / З. Бядуля // Лучынка : [літ.-навук. месячнік беларус. моладзі / рэд.-выд. А. Уласаў ; літ. рэд. Цётка]. – Мінск, [1914]. – С. 29–32. – (Шыфр НББ: 1БА207259*1БА207260*1БА215604)
[Nad strachoj warona ŭjecca…] / пад псеўд. Іскра // Biełarus. – 1914. – 26 чэрв. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Стары крыж / пад псеўд. Іскра // Biełarus. – 1914. – 3 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Як бог усцярог чалавека : [казка] / пад псеўд. Сымон Пустэльнік // Biełarus. – 1914. – 10 ліп. – С. 4. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Сумненне : [апавяданне] / пад псеўд. Сымон Пустэльнік // Biełarus. – 1914. – 13 жн. – С. 5. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Праўда і праўда : [апавяданне] / пад псеўд. Сымон Пустэльнік // Biełarus. – 1914. – 28 жн. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Зямля : [апавяданне] / пад псеўд. Сымон Пустэльнік // Biełarus. – 1914. – 4 верас. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Ой, божанька… : [верш] / пад псеўд. Іскра // Biełarus. – 1914. – 21 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Вужыцца : [апавяданне] / пад псеўд. Сымон Пустэльнік // Biełarus. – 1914. – 24 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//174)
Дзіця рая : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 17 студз. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Малыя дрывасекі : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 7 сак. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
“На горне душы я жывы верш каваў…” : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 27 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Сэрца прароча : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 22 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Падмогі : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 6 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Песня : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 6 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
К жыццю! : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 12 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Прыдзіце… : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 26 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Святло : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 3 ліп.– С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Ля светлай затокі : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 10 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Маскарад : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 17 ліп. – С. 4. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Казкі : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 18 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Волат : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 25 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Летапісцы : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 25 верас. – С. 2–3; 2 кастр. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Ад крыві чырвонай… : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 9 кастр. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Чакайце сваіх : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 9 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Арліхі : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 16 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
На стаянцы : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 16 кастр. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Балада : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 13 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Акорды мора : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 13 лістап. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Жыла, жыве і будзе жыць!... : (к гадаўшчыне “Нашай нівы”) / пад крыпт. З. Б. // Наша ніва. – 1914. – 13 лістап. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Вавілон : (з казак мінуўшчыны) : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 20 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Браты : [апавяданне] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 5 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Рассеяўся туман : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 12 снеж. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Чараўнік: (ахвяруецца Власту) : [апавяданне] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 12 снеж. – С. 2–3; 18 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Брат з сястрою : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Наша ніва. – 1914. – 25 снеж. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
Спатканне : [драматычны абразок] / З. Бядуля // Наша ніва. – 1914. – 25 снеж. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 15Н//20)
1916
Сон Анупрэя; Пяць лыжак заціркі : [апавяданні] / З. Бядуля // Беларус. каляндар “Нашай нівы” на 1916 год. – Вільня, [1916]. – С. 55–58, 59–62. – (Шыфр НББ: БА3698*БА3769)
Прыдзіце... : [верш]; Дудар : [апавяданне] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. каляндар “Нашай нівы” на 1917 год. Вільня, 1916. – С. 40; С. 46. – (Шыфр НББ: БА38546)
1917
Два браты : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Дзіцячая чытанка. – Мінск, 1917. – С. 10–15. – (Шыфр НББ: БЯ99*БА48547)
Віленскія ўспаміны: Залезны воўк : [легенда] / З. Бядуля // Літ. зб. “Вольнай Беларусі”. – Мінск, 1917. – Сш. 1. – С. 19–21. – (Шыфр НББ: 13Н//238(026)*096/16364)
Русалка : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Літ. зб. “Вольнай Беларусі”. – Мінск, 1917. – Сш. 1. – С. 24. – (Шыфр НББ: 13Н//238(026)*096/16364)
Русалка : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1917. – 28 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Не плач! : [верш] / З. Бядуля // Гоман. – 1917. – 5 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//2433)
Шчасце не кветка – у рукі не возьмеш : (Купальская аповесць) / З. Бядуля // Гоман. – 1917. – 22 чэрв. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//2433)
Віленскія ўспаміны: Залезны воўк : [легенда] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1917. – 24 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Дзень добры ў хату! : [верш] / З. Бядуля // Гоман. – 1917. – 6 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//2433)
Галгофа : [апавяданне] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1917. – 21 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Сёмка : [апавяданне] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1917. – 15 кастр. – С. 1–3. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Пара бараніцца : [апавяданне] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1917. – 8 снеж. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Свята на Беларусі : (Адчыненне Усебеларускага з’езду 7 лістапада а 8-й гадз. у вечары) / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1917. – 15 снеж. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Габрусь і яго кабыла : [апавяданне] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1917. – 21 снеж. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Тры сцежкі : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1917. – 31 снеж. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Перад Новым годам : [кароткі фельетон] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1917. – 31 снеж. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
1918
Беларускі шлях : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 8 сак. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Крыжы : [апавяданні] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 27 сак. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Абразкі з правінцыі : (па даўгінаўскаму гасцінцу) / пад крыпт. З. // Беларус. шлях. – 1918. – 26 крас. – С. 1 ; 29 крас. – С. 1; 30 крас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Абразкі з правінцыі : (па даўгінаўскаму гасцінцу) / З. Бядуля; пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 1 мая. – С. 1; 4 мая. – С. 1–2; 9 мая. – С. 1; 10 мая. – С. 1; 11 мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Абразкі з правінцыі : (па даўгінаўскаму гасцінцу) / пад крыпт. С. П. // Беларус. шлях. – 1918. – 6 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Абразкі з правінцыі : (па даўгінаўскаму гасцінцу) / пад псеўд. Падарожны // Беларус. шлях. – 1918. – 21 чэрв. – С. 2; 2 ліп. – С. 2; 3 ліп. – С. 1–2; 4 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Доч Месяца : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 27 крас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Май : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 1 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Батлейка : (маленькі фельетон) / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 1 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Вясной : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 4 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
На Вялікдзень : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 5 мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Хрыстос уваскрос! : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 5 мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Аб нас! : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 5 мая. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Батлейка : (маленькі фельетон) / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 13 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Рана-раненька : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 15 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Белая бярозка : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 22 мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Беларускія народныя песні : [верш] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 23 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Беларуская зямля : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 24 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
У гадаўшчыну смерці М. А. Багдановіча: [публіцыстыка] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. шлях. – 1918. – 25 мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Тры цэнтры : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 1 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Польская тэорыя : [верш] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 2 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
На часе : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 7 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Прытчы беларускіх сялян аб бальшавіках : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 9 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Гадаўшчына газ. “Вольная Беларусь” : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 11 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Нататкі аб школьнай справе : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 15 чэрв. – С. 1; 18 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Наша зямля : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 18 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Звязь з правінцыяй : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 20 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Творчая праца : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 21 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Место і вёска : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 22 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
У Бальшавізіі : [верш] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 23 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Купалле : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 23 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Там : [верш] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 28 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Казка : [маленькі фельетон] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 6 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Харчы і этыка : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 6 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Весткі з краю : [публіцыстыка] / пад псеўд. Падарожны // Беларус. шлях. – 1918. – 9 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Адносіны Беларусі да суседніх народаў : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 13 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Маладосць-дурносць : [фельетон] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 14 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
“Nie pozwałam” : [фельетон] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. –16 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Нататкі : Народная творчасць і новае беларускае краснае пісьменства : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Беларус. шлях. – 1918. – 17 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Краёвая інтэлігенцыя : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 18 ліп. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Тое, што магчыма : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 17 жн. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Жыды на Беларусі : (Бытавыя штрыхі) / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 18 жн. – С. 2; 22 жн. – С. 1–2; 23 жн. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Чыноўнік і дзеяч : [верш] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 21 жн. – С. 1. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Беларускі народны тэатр : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. шлях. – 1918. – 21 жн. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Школы ў правінцыі : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Беларус. шлях. – 1918. – 23 жн. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//139)
Казка зімовай ночы : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 21 студз. – С. 22. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Народ і інтэлігенцыя : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1918. – 17 лют. – С. 34. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Плач Волі : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 10 сак. – С. 57. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Прыфрантавы рубеж на Беларусі : (Нататкі і ўражанні) / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1918. – 10 сак. – С. 58–59; 17 сак. – С. 66–67; 14 крас. – С. 98–99; 23 чэрв. – С. 162–163. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
У гадаўшчыну Рэвалюцыі (28/ІІ 1917–28/ІІ 1918) : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 24 сак. – С. 79. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Хараству : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 28 сак. – С. 79. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Хрыстос васкрос! / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 5 мая. – С. 121. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Калі хочаш пазнаць : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 12 мая. – С. 129. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Прарок : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 19 мая. – С. 138. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
М. Багдановічу : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 26 мая. – С. 145. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Вайна : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 22 верас. – С. 233. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Каменны бог : [абразок] / З. Бядуля // Вольная Беларусь. – 1918. – 22 верас. – С. 237. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Помста : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 29 верас. – С. 243–244. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Упыр : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольная Беларусь. – 1918. – 20 кастр. – С. 272. – (Шыфр НББ: 4Н//1821)
Беларусь на этнаграфічнай карце праф. Шэфера : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. // Гоман. – 1918. – 23 крас. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//2433)
1919
Ці грэх…; Сэрца прароча : [вершы] ; Сымон; Малітва малога Габрусіка : [апавяданні] ; Прытуліся ка мне; Дзень добры ў хату : [абразкі] / З. Бядуля // Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства : зб. абраных тв. Дунін-Марцінкевіча, Мацея Бурачка, Ядвігіна Ш., Я. Коласа, Я. Купалы, С. Палуяна, М. Багдановіча, З. Бядулі і А. Гаруна / [прадм. Л. Леўша]. – Кіеў, 1919. – С. 71, 72–75, 77–78. – (Шыфр НББ: БА48558)
Песні : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Bielaruskaje zyccio. – 1919. – 6 ліп. – С 8. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Гутарка аб праўдзе : [фельетон] / пад крыпт. Я-р // Беларусь. – 1919. – 22 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Скарб : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларусь. – 1919. – 23 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Гульня ў цёмную / пад псеўд. Тутэйшы // Беларусь. – 1919. – 24 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Права дужага : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларусь. – 1919. – 28 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Кепская навука : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларусь. – 1919. – 29 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Свабодная кааперацыя : [публіцыстыка] / пад псеўд. Тутэйшы // Беларусь. – 1919. – 30 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Тэатр і мастацтва : [публіцыстыка] / пад крыпт. С. П. // Беларусь. – 1919. – 2 лістап. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Родная мова : [публіцыстыка] / пад псеўд. Вольны // Беларусь. – 1919. – 7 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Родная мова і школа : [публіцыстыка] / пад псеўд. Вольны // Беларусь. – 1919. – 8 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
У кузні : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларусь. – 1919. – 13 лістап. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Францішак Скарына : [публіцыстыка] / пад псеўд. Ясакар // Беларусь. – 1919. – 16 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Да беларускага студэнцтва : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларусь. – 1919. – 19 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Зіма : [верш] / пад псеўд. Л. Вольны // Беларусь. – 1920. – 20 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
У Савецкай Расіі : [публіцыстыка] / пад крыпт. С. П. // Беларусь. – 1919. – 20 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Зносіны з вёскай : [публіцыстыка] / пад псеўд. Ясакар // Беларусь. – 1919. – 20 лістап. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
У дзень зачынення беларускіх курсаў : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларусь. – 1919. – 25 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
У зімовы вечар : [верш] / пад псеўд. Л. Вольны // Беларусь. – 1919. – 28 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Раскіданае гняздо / З. Бядуля // Беларусь. – 1919. – 28 лістап. – С. 2–3. – Рэц. на кн.: Купала, Я. Раскіданае гняздо : драма ў 5-ці актах. – Вільня : Выд-ва Менскага камісарыяту асветы, 1919. – 74 с. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Багацце сялян : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларусь. – 1919. – 29 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Нацыянальная асвядомленне : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларусь. – 1919. – 2 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4212)
Іван Луцкевіч : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звон. – 1919. – 8 верас. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
Да нашага настаўніцтва : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звон. – 1919. – 10 верас. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
Слова з песні : (абразок з натуры) / З. Бядуля // Звон. – 1919. – 17 верас. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
“Антыхрыст” : (абразок з натуры) / З. Бядуля // Звон. – 1919. – 19 верас. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
Машынкі : [быль] / З. Бядуля // Звон. – 1919. – 26 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
Нашыя воласці : (думкі і развагі) / З. Бядуля // Звон. – 1919. – 29 верас. – С. 2; 1 кастр. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
Звон : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Звон. – 1919. – 1 кастр. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
Калі : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Звон. – 1919. – 6 кастр. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
Да жыдaўства : [публіцыстыка] / пад крыпт. Я-р // Звон. – 1919. – 8 кастр. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4286)
1920
З сучасных матываў; Дзяўчыне : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Наша хата : беларус. каляндар на 1920 год. – Вільня, 1920. – С. 47–49, 60. – (Шыфр НББ: БА167856)
Пяюць начлежнікі : (абразок) / пад псеўд. С. Плаўнік // Наша хата : беларус. каляндар на 1920 год. – Вільня, 1920. – С. 56. – (Шыфр НББ: БА167856)
Туман; Маленькія дрывасекі : [апавяданні] / З. Бядуля // Наша хата : беларус. каляндар на 1920 год. – Вільня, 1920. – С. 57, 57–59. – (Шыфр НББ: БА167856)
Святое гэта месца!.. (Ахвяруецца Івану Луцкевічу) : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Памяці Івана Луцкевіча : у першыя ўгодкi смерцi яго (20.VIII.1919–20.VIII.1920). – Вільня, 1920. – С. 53–56. – (Шыфр НББ: БА239464*БА239465*БА239466*БА242299)
Рунь : [апавяданне] / пад крыпт. З. Б. // Рунь. – 1920. – № 1. – С. 1. (Шыфр НББ: 14Н//22)
Містэрыя : [апавяданне] / З. Бядуля // Рунь. – 1920. – № 1. – С. 2–3. (Шыфр НББ: 14Н//22)
Стыль : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Рунь. – 1920. – № 3. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 14Н//22)
Сёмуха : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Рунь. – 1920. – № 4. – С. 6–8. (Шыфр НББ: 14Н//22)
Натхненне і гармонія : к 3-й гадаўшчыне смерці М. Багдановіча (25/V 1917 года) : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Рунь. – 1920. – № 5–6. – С. 9–10. – (Шыфр НББ: 14Н//22)
Дзе канец зямлі? : [апавяданне] / З. Бядуля // Рунь. – 1920. – № 9–10. – С. 9–10. – (Шыфр НББ: 14Н//22)
Ваяцкая песня; Беларускі ваяка : [вершы] / З. Бядуля // Часопісь. – 1920. – № 1. – С. 1. – (Шыфр НББ: 19ИН2727)
Прысяга : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. жыццё. – 1920. – № 1. – С. 4. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Сімфонія (Я. Купале ахвярую) : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. жыццё. – 1920. – № 1. – С. 5–7; № 2. – С. 3–5; № 3. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Штрыхі аб беларускай культуры; З альбому (Эмме Т…ай); Сэрца, што палаеш так…; З альбому (Марыне С…ко) : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Беларускае жыццё. – 1920. – № 2. – С. 1–3, 5, 7, 8. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
У поўнач : (з беларус. міфалогіі) : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. жыццё. – 1920 – № 3. – С. 7. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
У самоце : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. жыццё. – 1920 – № 4. – С. 6. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Лясун : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. жыццё. – 1920. – № 4. – С. 5–6; № 5. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
У самоце : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. жыццё. – 1920 – № 4. – С. 6. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Хараство ў Беларускай народнай творчасці / пад крыпт. З. Б. // Беларус. жыццё. – 1920. – № 5. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
На беразе Вільні; Літвінка; Руны жраўцоў; У чарах; Касцёл Св. Ганны; На Замкавай гары : [Віленскія ўспаміны] / пад псеўд. Ясакар // Беларус. жыццё. – 1920. – № 5. – С. 4–6. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Флёрыян Ждановіч; Рамуальд Жакоўскі / пад крыпт. С. П. // Беларус. жыццё. – 1920. – № 6. – С. 6. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Юлька : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. жыццё. – 1920. – № 6. – С. 3. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Чаму яшчэ няма беларускага раману / З. Бядуля // Беларус. жыццё. – 1920. – № 7. – С. 4–5. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
На дарозе да сваёй бацькаўшчыны : [уражанні ад канф. сіяністаў у Мінску 30/ХІІ–19 г.] / З. Бядуля // Беларусь. – 1920. – 4 студз. – С. 2. – (Шыфр НББ: 15Н//133)
Пара, пара… : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларусь. – 1920. – 4 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//133)
Ваяка ідзе : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларусь. – 1920. – 6 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//133)
Брацкія магілы : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Беларусь. – 1920. – 14 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 15Н//133)
Дразды і дзятлы : адрывак з аповесці / З. Бядуля // Беларусь. – 1920. – 19 чэрв. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//133)
Мініяцюры : Гімны; Замчышча; За праўду; У жыццёвым змаганні; Кволыя кветкі; Надыходзяць змрокі…; Пад песняй салоўкі; Хаўтуры / З. Бядуля // Беларусь. – 1920. – 22 чэрв. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 15Н//133)
Сімфонія (Я. Купале ахвярую) : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. жыццё. – 1920. – № 1. – С. 5–7; № 2. – С. 3–5; № 3. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Поп Дзярылоб : (нар. байка) / пад псеўд. Святагор // Савец. Беларусь. – 1920. – 23 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1921
Дзесяць загадаў для памяці / пад крыпт. Я-р // Беларус. каляндар на 1922 год. – Вільня, 1921. – С. 66–67. – (Шыфр НББ: 1Н//361576(039)*БА48032*БА188570)
Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі) / З. Бядуля // Вольны сцяг. – 1921. – № 1. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 14Н//300)
Сярод ночы : [апавяданне] / З. Бядуля // Вольны сцяг. – 1921. – № 3. – С. 2–7. – (Шыфр НББ: 14Н//300)
А ў бары... : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Вольны сцяг. – 1921. – № 5. – С. 7. – (Шыфр НББ: 14Н//300)
Рукапіс чарнакніжніка ХVIII веку : (багатыя матэрыялы па беларускай этнаграфіі) / З. Бядуля // Вольны сцяг. – 1921. – № 5. – С. 33–35. – (Шыфр НББ: 14Н//300)
Мурашка : [казка] / З. Бядуля // Зоркі. – 1921. – № 3. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Пірог з мёдам : [казка] / З. Бядуля // Зоркі. – 1921. – № 3. – С. 16–17. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Кветкі : [верш] / пад крыпт. Я-р // Зоркі. – 1921. – № 3. – С. 18. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Лісічка : [казка] / пад псеўд. Ясакар // Зоркі. – 1921. – № 3. – С. 27. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Музыка; Як божыя кароўкі хатку будавалі : [казкі] / З. Бядуля // Зоркі. – 1921. – № 5. – С. 12–14; 21–23. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Як забаўляюцца дзеці ў беларускіх вёсках : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Зоркі. –1921. – № 5. – С. 27–36. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
1922
У лесе : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Зоркі. – 1922. – № 2–3. – С. 14–15. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
На пасецы : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Зоркі. – 1922. – № 2–3. – С. 31. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Бліночак з неба : [апавяданне] / З. Бядуля // Зоркі. – 1922. – № 2–3. – С. 32–35. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Іваначка Прастачок : [казка] / З. Бядуля // Зоркі. – 1922. – № 2–3. – С. 40–44. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Камарыкі : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Зоркі. – 1922. – № 4. – С. 39. – (Шыфр НББ: 3ОК11447)
Тэатр і выхаванне мас: [публіцыстыка] / З. Бядуля // Полымя. – 1922. – № 1. – С. 57–64. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Сімфонія (Я. Купале ахвярую) : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Беларус. жыццё. – 1920. – № 1. – С. 5–7; № 2. – С. 3–5; № 3. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 14Н//154)
Рэлігія і беларускае сялянства : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 11 кастр. – С. 2; 13 кастр. – С. 2; 18 кастр. – С. 2; 20 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
З песьняў восені : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Савец. Беларусь. – 1922. – 13 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Класавыя матывы ў беларускай народнай творчасці : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 22 кастр. – С. 2; 25 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Свята Беларускага Дзяржаўнага Тэатра; “Жрэц Тарквіні” : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 29 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Паншчына ў народных песнях і казках : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 31 кастр. – С. 2–4; 1 лістап. – С. 2–4; 3 лістап. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Зазімак і адліга : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Савец. Беларусь. – 1922. – 5 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Панскі дух : [быль] / пад псеўд. Светагор // Савец. Беларусь. – 1922. – 10 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Дзяк : [апавяданне] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 15 лістап. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Па парахвіі : [апавяданне] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 17 лістап.– С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Цяжкае становішча дзіцячых дамоў : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 22 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Тэатр і мастацтва. Як стварыць беларускі балет : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 24 лістап. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
На зачараваных гонях : [апавяданне] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 26 лістап. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Дзеці камуны : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 6 снеж. – С. 2–3; 10 снеж. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Аднаго разу ў нядзелю : [быль] / пад крыпт. З. Б. // Савец. Беларусь. – 1922. – 7 снеж. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Этапы развіцця беларускай мовы : [публіцыстыка] / пад крыпт. З. Б. // Савец. Беларусь. – 1922. – 8 снеж. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Беларускі дашкольны дзіцячы дом № 1 : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 22 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Каляды : [апавяданне] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1922. – 28 снеж. – С. 2–3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1923
Сняжыначкі; Навальніца; На прадвесні; А ў бары…; Мой скарб; “За мною – курганы вячыстыя…”; “Я – спадчына вякоў, сын даўных пакаленняў…”; З “Зачараванага краю”; Паляшук пляжыць лес і выкарчоўвае балота : [вершы] ; Ярыла : [урывак з паэмы] ; Прытуліся жа мяне; Не бяжы за кветкай… : [абразкі] ; Русалкі : [фантазія] ; Сярод ночы : [апавяданне] / З. Бядуля-Ясакар // Выпісы з беларускай літаратуры. – Мінск, 1923. – С. 134–154. – (Шыфр НББ: 096/16248*БА217912*БА217913)
Паэту-гарбару : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Цішка Гартны : на дзень пятнаццацігадовага юбілею яго літаратурнай працы (1908–1923). – Мінск, 1923.– С. 32. – (Шыфр НББ: БА49551*БА54421)
Крылатыя машыны : [верш] / З. Бядуля // Маладняк. – 1923. – № 1. – С. 14–15. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
У глушы : [апавяданне] / З. Бядуля // Маладняк. – 1923. – № 1. – С. 44–49. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Беларусь : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Полымя. – 1923. – № 5–6. – С. 53–57. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Чырвоны каляндар; Дзевятае студзеня; Міжнародны дзень кабеты; Рэвалюцыя лютага; Дзень Парыжскай Камуны; Ленскі растрэл; Першага мая; Міжнародны дзень моладзі; Дзень ураджаю; Акцябр : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Полымя. – 1923. – № 7–8. – С. 60–66. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Вясковай кабеце : [верш] / пад псеўд. Марыля // Савец. Беларусь. – 1923. – 8 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Гарадскі аддзел народнай асветы, звярні ўвагу : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1923. – 3 ліп. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1924
На балоце (З нядаўнега мінулага) : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. работніцка-сялянскі каляндар. – Мінск, 1924. – С. 82–87. – (Шыфр НББ: БА44311)
З песняў сонца : [верш] / З. Бядуля // Маладняк. – 1924. – № 2–3. – С. 46–47. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Народная творчасць і новы быт : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Маладняк. – 1924. – № 2–3. – С. 48–54. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Тэатр на вёсцы : [верш] / пад крыпт. Я-р // Маладняк. – 1924. – № 2–3. – С. 120–122. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Чорна-чырвоная жалоба : [верш] / З. Бядуля // Полымя. – 1924. – № 1. – С. 64–68. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
З сказаў буры і віхораў : [паэма] / З. Бядуля-Ясакар // Полымя. – 1924. – № 3. – С. 65–83. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Паводка : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Радавая рунь. – 1924. – № 1. – С. 4.
Трымаюцца старых забабонаў / пад псеўд. Тутэйшы // Малады араты. – 1924. – 22 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4325)
У кузні вайскова-грамадзянскіх ведаў / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1924. – 27 жн. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Конь бледны, конь вараны (развал расійскай дэмакратычнай інтэлігенцыі) : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1924. – 3 вер. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Пад спеў завірухі: “Маладняк № 5” : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1924. – 16 вер. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Сем чырвоных выраяў : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1924. – 7 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1925
Партызанскі рух у Заходняй Беларусі : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Заходняя Беларусь. – Мінск, 1925. – С. 48–72. – (Шыфр НББ: БА217936*БА217937*БА228469)
Партызанскі рух у Заходняй Беларусі : [публіцыстыка] / Бядуля // Малады араты. – 1925. – № 1. – С. 5–6. – (Шыфр НББ: 3ОК11868)
Дзяўчыне : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Паўлюк Жук : XI.1899–2.XII.24 : (жыццё і творчасць). – Мінск, 1925. – С. 53–54. – (Шыфр НББ: БА49225*БА58865*БА169362)
Дэлегатка : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. работніца і сялянка. – 1925. – № 4. – С. 17–22. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)
Дзень Ураджаю : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Малады араты. – 1925. – № 11. – С. 8. – (Шыфр НББ: 3ОК11868)
[Рэц. на кн.: Зарэцкі, М. У віры жыцця : апавяданні / М. Зарэцкі. – Мінск: : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1925. – 190 с.] / пад крыпт. З. Б. // Полымя. – 1925. – № 3. – С. 159–160. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
[Рэц. на кн.: Гушча, Т. Крок за крокам : [апавяданні] / Тарас Гушча (Якуб Колас). – Мінск : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1925. – 40 с.] / пад крыпт. С. П. // Полымя. – 1925. – № 3. – С. 162. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
З паэмы “Ярыла” / пад псеўд. Ясакар // Полымя. – 1925. – № 5. – С. 14–21. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
[Рэц. на кн.: Поляк, Л. Советская Белоруссия : [сборник] / сост. Л. Поляк. – Москва : Долой неграмотность, 1925. – 77, [1] с.] / пад крыпт. З. // Полымя. – 1925. – № 7. – С. 175–176.– (Шыфр НББ: 3ОК1714)
На Каляды к сыну : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. ніва. – 1925. – 23 снеж. – С. 2–4.– (Шыфр НББ: 15Н//60)
Да 15-годдзя літаратурнай творчасці Алеся Гурло : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Трибуна искусства. – 1925. – № 7. – С. 2–3.– (Шыфр НББ: 3ОК12700)
[Рэц. на кн.: Есенін, С. Страна Советская / С. Есенін. – Тыфліс: Выд-ва “Советский Кавказ”, 1925. – 63 с.; Есенин, С. Персидские мотивы / С. Есенин. – М., 1925. – 49 с.] / пад крыпт. З. Б. // Чырв. сцяг. – 1925. – № 7. – С. 88–90.– (Шыфр НББ: 3ОК12769)
“Маладняк” на Усходняй Беларусі: Полацк, Магілёў : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 12 лют. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Нішчы : [абразок] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 16 крас.– С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Праца Е. А. Міровіча ў Бел. дзярж. тэатры (да 25-гадовага юбілею) / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 26 крас. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Першамайскі спеў : [абразкі] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 1 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
На варце : [абразок] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 3 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Янка Гарбач : [апавяданне] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 5 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Галіфэ : [абразок] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 18 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Пяцёхгадовая летапісь / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 15 жн. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
10 дзён падарожжа па Беларусі : [нарыс] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1925. – 20 жн. – С. 3; 21 жн. – С. 3; 22 жн. – С. 3; 23 жн. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Камсамольскае свята : [верш] / З. Бядуля // Чырв. змена – 1925. – 17 жн. – С. 5. – (Шыфр НББ: 4Н//738)
1926
Вясковай кабеце : [верш] / пад псеўд. Марыля // Зборнік 8 сакавіка. – Мінск, 1926. – С. 14. – (Шыфр НББ: БА46672*1БА446495)
“Буду піць квяцісты смутак змрокаў”; Сакавік : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Маладняк. – 1926. – № 5. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Свае ночы і дні я развеяў…; Ноч цвіла, як горны міт : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Полымя. – 1926. – № 5. – С. 40–42. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Абхазія; У ваўнянай начы; Палаў заход; Раніца кінула казку ў дно мора : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Полымя. – 1926. – № 6. – С. 52–55. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Бакланы; Шамшавілі; “Вецер, вецер, малады, гарачы…” : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Полымя. – 1926. – № 7. – С. 32–34. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Танзілія : [апавяданне] / З. Бядуля // Полымя. – 1926. – № 8. – С. 24–37. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Асенні сказ : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Чырв. сейбіт. – 1926. – № 1. – С. 5.
На дарозе : урывак з апавядання “Партфель” / З. Бядуля // Чырв. сейбіт. – 1926. – № 2. – С. 5–8.
Музыка : [апавяданне] / З. Бядуля // Чырв. сейбіт. – 1926. – № 3. – С. 9–10.
Пуд жыта : [апавяданне] / З. Бядуля // Камуніст. – 1926. – 30 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//3283)
Як у бібліі : [апавяданне] / З. Бядуля // Камуніст. – 1926. – 24 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//3283)
Тры крыжыкі : [апавяданне] / З. Бядуля // Камуніст. – 1926. – 27 кастр. – С. 2; 29 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//3283)
Пяць лыжак заціркі (тэмат запазычаны) : [апавяданне] / З. Бядуля // Камуніст. – 1926. – 3 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//3283)
1927
Араты; “Стазычныя высокія званіцы загулі…” : [вершы] / З. Бядуля // Беларускі каляндар. – Вільня, 1926. – С. 22. – (Шыфр НББ: БА226432)
Беларусь : [верш] / З. Бядуля // Да дню вызвалення Беларусі ад белапалякаў. – Мінск, 1927. – С. 91–95. – (Шыфр НББ: БА217914*БА217925)
Сэрца прароча; Дзіця рая; Вавілон; Прыйдзеце; Волат; Ад крыві чырвонай…; Прысяга; Беларусь; Напрадвесні; А ў бары; Сняжыначкі; Снег ; Пяе струна…; Псалмы паўночныя; З паэмы “Ярыла” : [вершы]; Пяюць начлежнікі; Ашчаслівіла; Малітва малога Габрусіка; Пяць лыжак заціркі; Сон Анупрэя; Плач пралескаў; Бяссоннасць; Маці; Ці я вінават; Над сажалкай; Далёкія аганькі; Араты; Шчасце ня ў золаце; Яе душа; На зачараваных гонях : [апавяданні] / Змітрок Бядуля // Хрэстаматыя новай беларус. літ. – Вільня, 1927. – С. 239–260. – (Шыфр НББ: БА226487*БА226488)
Міжнародны дзень моладзі : [верш] / З. Бядуля // Камсамолія. – Мінск, 1927. – С. 33. – (Шыфр НББ: БА60733*БА106876)
На руінах-папялішчах (Беларусам пад панскай Польшчай) : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Кастрычнік у школе. – Мінск, 1927. – С. 44. – (Шыфр НББ: БА226458)
Панскі дух : [быль]; Powiedz, gdzie jest twoj syn?; Тры крыжыкі; Дэлегатка : [апавяданні] / З. Бядуля // Кастрычнік у школе. – Мінск, 1927. – С. 41–44; С. 45–50; 107–110; 111–115. – (Шыфр НББ: БА226458)
Powiedz, gdzie jest twoj syn? : [апавяданне] / З. Бядуля // Крывавай пуцявінай. – Мінск, 1927. – С. 65–71. – (Шыфр НББ: БА49174*БА49175)
Кажы, дзе твой сын? : з жыцця сялян Заходняй Беларусі : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. піянер. – 1927. – № 6. – С. 2–6. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Бродзіць вецер…; Пайду… : [вершы] / пад псеўд. З. Ясакар // Полымя. – 1927. – № 1. – С. 83–85. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Іслам-Бей; У гарах: [навелы] / З. Бядуля // Полымя. – 1927. – № 2. – С. 53–67. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
“У сонцы днён, у зорнасці начэй”; “Тут неба – даль-бязбрэжніца, як мора”: [санеты] / пад псеўд. З. Ясакар // Полымя. – 1927. – № 3. – С. 115. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Салавей : [аповесць] / З. Бядуля // Узвышша. – 1927. – № 1. – С. 3 – 24; № 2. – С. 26 – 49; № 3. – С. 34 – 54; № 4. – С. 38 – 58. (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Ідзем у горы… : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Узвышша. – 1927. – № 4. – С. 59–60. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Дзесяць : [аповесць] / З. Бядуля // Узвышша. – 1927. – № 5. – С. 8–49. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Тры пальцы : [апавяданне] / З. Бядуля // Узвышша. – 1927. – № 6. – С. 67–88. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Powiedz, gdzie jest twoj syn? : [апавяданне] / З. Бядуля // Чырв. сейбіт. – 1927. – № 8–9. – С. 3–8. – (Шыфр НББ: МФ594)
Борух : (Урывак з аповесці “Дзесяць”) / З. Бядуля // Звязда. – 1927. – 4 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
1928
Мяцежнік; Чырвона-чорная жалоба; Беларусь; З песняў сонца; Маладой гвардыі; У кузні; Кліч волі; Арліхі; На руінах-папялішчах / З. Бядуля // Дэкламатар. – Мінск, 1928. – С. 34–35; С. 63–69; С. 74–79; С. 111–112; С. 123–124; С. 164; С. 198–199; С. 279–280; С. 280–282. – (Шыфр НББ: БА174489*БА174490)
Дзень добры; Лугам-лугам зялененькім : [вершы] / пад псеўд. Ясакар // Дэкламатар. – Мінск, 1928. – С. 197; С. 282. – (Шыфр НББ: БА174489*БА174490)
Вясковай кабеце : [верш] / пад псеўд. Марыля // Дэкламатар. – Мінск, 1928. – С. 144. – (Шыфр НББ: БА174489*БА174490)
Лявоніха і Сымоніха : [апавяданне] / З. Бядуля // Беларус. работніца і сялянка. – 1928. – № 10. – С. 8–10. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)
Язэп Крушынскі : [аповесць] / З. Бядуля // Узвышша. – 1928. – № 1. – С. 37–69; № 2. – С. 18–49; № 3. – С. 20–55; № 4. – С. 42–79; № 5. – С. 56–99; № 6. – С. 4–18. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Хлопчык Вань (Урывак з аповесці “Дзесяць”) / З. Бядуля // Чырв. сейбіт. – 1928. – № 1. – С. 9–12. – (Шыфр НББ: МФ594)
Маці : [апавяданне] / З. Бядуля // Чырв. сейбіт. – 1928. – № 4–5. – С. 27–29. – (Шыфр НББ: МФ594)
Аповесць аб аповесці : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Чырв. сейбіт [Электронны рэсурс]. – 1928. – № 6–7. – С. 12–14. – (Шыфр НББ: МФ594)
“Мікалаеўка” і “Першамайскі маніфест” : [фельетон] / З. Бядуля // Звязда. – 1928. – 1 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Умовы працы нашых пісьменнікаў : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1928. – 18 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Па абодвух берагах рэчкі: Прысвячаю 10-м годкам БССР : [эскіз] / З. Бядуля // Звязда. – 1928. – 27 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Свята беларускай культуры : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Савец. Беларусь. – 1928. – 16 кастр. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
1929
Марцін і Мэра (Урывак з аповесці “Язэп Крушынскі”) / З. Бядуля // Маладняк. – 1929. – № 2. – С. 3–12. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)
Першае мая: [верш] / З. Бядуля // Беларус. вёска. – 1929. – 1мая. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//292)
Бывае хоць рэдка, але бывае… : (фельетон) / пад крыпт. З. // Савец. Беларусь. – 1929. – 24 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)
Урывак з паэмы “Беларусь” / З. Бядуля // Чырв. змена. – 1929. – 11 ліп. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//738)
1930
Рунь : [апавяданне] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1930. – № 10. – С. 10–14. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
З краязнаўчага блакноту пісьменніка. Лірыка мястэчка Койданава : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Наш край. – 1930. – № 1. – С. 36–49. – (Шыфр НББ: 3ОК6502)
Незвычайныя гісторыі. Чорная барада; Бандыцкі абрэз : [апавяданні] / З. Бядуля // Узвышша. – 1930. – № 1. – С. 51–60. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Плылі дні (пачатак аповесці) / З. Бядуля // Узвышша. – 1930. – № 2. – С. 3– 20. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
Таварыш Мінкін : [апавяданне] / З. Бядуля // Узвышша. – 1930. – № 9–10. – С. 23–56. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
У былым гетто. З блёкноту Зьмітрака Бядулі : [публіцыстыка] / З. Бядуля; фота У. Азерскага // Чырв. Беларусь. – 1930. – № 1. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК242)
“Патрабую самых суровых мер для прыхвасняў польскага фашызму” : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Чырв. Змена. – 1930. – 8 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//738)
1931
Гайдачаны (два раздзелы з рамана “Язэп Крушынскі”) / З. Бядуля // Полымя. – 1931. – № 1. – С. 11–39. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Язэп Крушынскі. Кніга другая : [раман] / З. Бядуля // Узвышша. – 1931. – № 1. – С. 3–34; № 2. – С. 27–53; № 3. – С. 31–64; № 4. – С. 47–80; № 10. – С. 31–66; № 11–12. – С. 92–148. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)
1932
Ленскі расстрэл : [верш] / З. Бядуля // Партыя, слухай. – Мінск, 1932. – С. 99. – (Шыфр НББ: БА49319*БА218455)
Паны ўцякаюць : [апавяданне] / З. Бядуля // Чырв. Беларусь. – 1932. – № 13. – С. 2–4. – (Шыфр НББ: 3ОК242)
Агнём і крывёю : [апавяданне] / З. Бядуля // Чырв. Беларусь. – 1932. – № 15. – С. 2–4. – (Шыфр НББ: 3ОК242)
Дзве аповесці пра прымежжа : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1932. – 21 крас. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
1933
Маці : [апавяданне] / З. Бядуля // 11 ліпеня : [зб.]. – Мінск, 1933. – С. 124–128. – (Шыфр НББ: БА44415*БА49083*БА49084)
Рунь; Powiedz, gdzie jest twoj syn? : [апавяданні] / З. Бядуля // Кастрычнік. – Мінск, 1933. – С. 106–108; С. 113–118. – (Шыфр НББ: БА48834*БА48835)
Умовы літаратурнай вучобы і практыкі раней і цяпер : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Заклік. –1933. – № 4. – С. 106–118. – (Шыфр НББ: 3ОК10519)
У пушчы : [апавяданне] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1933. – № 11. – С. 10–12. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Пра першае мая : [верш] / пад крыпт. З. Б. // Работніца і калгасніца Беларусі. – 1933. – № 21. – С. 16. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)
1934
Набліжэнне : [аповесць] / З. Бядуля // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 6–7. – С. 3–63. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Бежанцы (урывак з аповесці “Набліжэнне”) / З. Бядуля // Звязда. – 1934. – 6 жн. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
1935
Новы Ерусалім: Абразок з беларускага культурнага быту / пад псеўд. Падарожны // Зб. “З роднага краю” за 1934 год. – Вільня, 1935. – С. 49–56. – (Шыфр НББ: БА26940)
Вясной : [верш] / пад псеўд. Ясакар // Пралескі [Электронны рэсурс]. – 1935. – № 6. – С. 6.
Паходні; Я – кропля вялікага творчага мора…; Арліхі : [вершы]; У дарозе : з раману “Язэп Крушынскі”; З раману “Набліжэнне” / Ясакар-Бядуля // Калоссе. – 1935. – № 4. – С. 194–201. – (Шыфр НББ: 19ИН2319)
Набліжэнне : (урыўкі) / З. Бядуля // Атака : альманах. – Мінск, 1935. – Вып. 3. – С. 42–70. – (Шыфр НББ: БА48434*БА48435)
У шалашы : [нарыс] / З. Бядуля // Звязда. – 1935. – 5 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Выдатнаму майстру нашай паэзіі : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1935. – 11 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
1936
Мае забавы : [верш] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1936. – № 7. – С. 4. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Кроўныя : [нарыс] / З. Бядуля // Звязда. – 1936. – 21 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
1937
Вясной : [верш] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1937. – № 4. – С. 5. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Салавей : [п’еса] / З. Бядуля // Полымя рэвалюцыі. – 1937. – № 1. – С. 73–127. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Качачка-цацачка : [казка] / З. Бядуля // Снапок. – 1937. – № 8. – С. 98–99. – (Шыфр НББ: 19ИН2676)
Апавяданне пра Пушкіна : [апавяданне] / З. Бядуля // Звязда. – 1937. – 10 лют. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Жывіце на радасць чалавецтва : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1937. – 22 жн. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Кандыдат у дэпутаты Савета Саюза Афанасій Фёдаравіч Кавалёў [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1937. – 10 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
У гэты векапомны дзень : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1937. – 14 снеж.– С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Пакаленне за пакаленнем : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1937. – 6–7 лістап. – С. 6. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Горды пявец гор : [пра творчасць паэта Сулеймана Стальскага] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1937. – 26 лістап. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Бальшавік граніцы : [нарыс] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1937. – 30 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
1938
На балоце : [апавяданне] / З. Бядуля // Зб. для гурткоў мастацкай самадзейнасці. – Мінск, 1938. – С. 93–101. – (Шыфр НББ: БА8541*БА8542*1Н//782414(039))
Аляксандра Дзмітрыеўна Касяновіч : [нарыс] / З. Бядуля // Звязда. – 1938. – 17 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Уладзімір Іванавіч Дзмітрыеў : [нарыс] / З. Бядуля // Звязда. – 1938. – 24 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Квітнее жыццё калгаснае : [публіцыстыка] / З. Бядуля, П. Кавалёў // Звязда. – 1938. – 26 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Жалейка : [апавяданне] / З. Бядуля // Звязда. – 1938. – 11 ліп. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Радзіма : [нарыс] / З. Бядуля // Звязда. – 1938. – 9 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Неўміручая слава : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1938. – 17 снеж. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Аб нашых недахопах : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1938. – 10 лют. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Творчыя планы на 1938 год : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1938. – 3 сак. – С. 6. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Ілья Іосіфавіч Ліпкін : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1938. – 11 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Раман Эд. Самуйлёнка “Будучыня” : думкі і ўражанні : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1938. – 22 чэрв. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Адказ савецкіх пісьменнікаў пісьменнікам Чэхаславакіі / [сярод падпісантаў ліста З. Бядуля] // ЛіМ. – 1938. – 11 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
1939
Нупрэйка : [нарыс] / З. Бядуля // Вызваленым братам. – 1939. – С. 36– 39. – (Шыфр НББ: БА9154*БА9155*БА48502)
Нупрэйка : [нарыс] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 21 вер. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Аб чалавечым шчасці : [нарыс] / З. Бядуля // Полымя рэвалюцыі. – 1939. – № 1. – С. 190–205. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
У дрымучых лясах : [аповесць] / З. Бядуля // Полымя рэвалюцыі. – 1939. – № 8. – С. 7–85. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)
Масква мая : [нарыс] / З. Бядуля // Звязда. – 1939. – 11 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Бессмяротны Шолам-Алейхем : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1939. – 15 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Давід Сасунскі: 1000-годдзе армянскага народнага эпасу : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1939. – 15 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Дзе панавала галеча, заквітнее вялікае чалавечае шчасце : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1939. – 18 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Росквіт беларускай савецкай мастацкай літаратуры : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1939. – 22 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Тчыце шчасце для сябе : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1939. – 12 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Жыві доўга, наш родны, любімы! : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1939. – 21 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Сэрца перапоўнена шчасцем : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 9 лют. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Дарагі друг, таварыш, брат : [слова-развітанне з Э. Самуйлёнкам] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 15 лют. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
У гэтыя гістарычныя дні : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 15 сак. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Мурашка Палашка : [урывак з казкі для дзяцей] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 5 жн. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі : [урывак з прамовы] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 3 кастр. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Фінляндскі народ адчуў праўду : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 3 снеж. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Песня : [апавяданне] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1939. – 21 снеж. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Нізка скланяем галовы : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Чырв. змена. – 1939. – 14 лют. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//738)
1940
Малыя дрывасекі : [апавяданне] ; Сняжыначкі : [верш] / З. Бядуля // Казкі, вершы, апавяданні. – Мінск, 1940. – С. 205–207; С. 282. – (Шыфр НББ: БА29210*БА29211*БА31804)
Казка-быль пра беларускі народ : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Палеская праўда. – 1940. – 30 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//1781)
Люцік : [верш] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1940. – С. 6–7. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Маладая вясна : [верш] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1940. – С. 1. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Мядзведзі Вышамірскага : [апавяданне] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1940. – С. 4–7. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Калыханка : [верш] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1940. – 2-я с. вокл. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Каптурніца : [апавяданне] / З. Бядуля // Іскры Ільіча. – 1940. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 3ОК312)
Хлопчык з-пад Гродна : [паэма] / З. Бядуля // Чырв. змена – 1940. – 20 сак. – С. 3; 22 сак. – С. 3; 24 сак. – С. 3–4. – (Шыфр НББ: 4Н//738)
Мудрая аповесць : [публіцыстыка] / З. Бядуля // Звязда. – 1940. – 1 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
Сярэбраная табакерка : урывак з аповесці / З. Бядуля // Звязда. – 1940. – 6 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)
З календара 1939 г. : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1940. – 1 студз. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Ленін : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1940. – 23 крас. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Смех і слёзы Ф. Багушэвіча : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1940. – 23 крас. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Творчыя пытанні – у цэнтры ўвагі : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1940. – 28 верас. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Жыві, Ксаверый! : урывак з аповесці “Сярэбраная табакерка” / З. Бядуля // ЛіМ. – 1940. – 5 кастр. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Мае заўвагі : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1940. – 19 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Росквіт выяўленчага мастацтва БССР : [публіцыстыка] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1940. – 16 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
1941
Маладая вясна : [верш] / З. Бядуля // Работніца і калгасніца Беларусі. – 1941. – № 7. – С. 9. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)
Апавяданні пра Багдановіча: Страцім-лебедзь : [успаміны] / З. Бядуля // ЛіМ. – 1941. – 5 сак. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)
Кнігі для дзяцей
Кнігі на замежных мовах
Мовазнаўчая і перакладчыцкая дзейнасць
Змітрок Бядуля быў сапраўдным паліглотам. Ёсць звесткі, што ён валодаў прыкладна васьмю мовамі: пачынаючы з ідышу, на якім размаўлялі ў яго сям’і, заканчваючы бездакорным валоданнем беларускай. Акрамя выключна пісьменніцкай працы, Змітрок Бядуля займаўся і перакладамі: у 1930 г. выйшла беларускамоўная версія аповесці “Хлопчык Мотка” – тэкст знакамітага яўрэйскага аўтара Шолам-Алейхема (пазней твор перавыдаваўся). Перакладаў творы і іншых аўтараў з розных моў. Варты ўвагі знакаміты “Яўрэйска-беларускі слоўнічак”, які быў выдадзены пад сапраўдным прозвішчам пісьменніка – С. Плаўнік – у суаўтарстве з Нохімам Рубінштэйнам.
Самабытны талент: літаратура пра Змітрака Бядулю
У раздзеле прадстаўлены бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які дапаможа даследчыкам больш поўна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка, публіцыста, крытыка Змітрака Бядулі.
Найбольш грунтоўна разглядаецца творчая спадчына пісьменніка ў працах І. Кульбянковай, З. Мельнікавай, В. Каваленкі, І. Навуменкі, М. Смолкіна, В. Шымановіча, В. Лашкевіча, В. Максімовіча, А. Петрушкевіча і А. Марціновіча. Творчасць Змітрака Бядулі даследавалі не толькі айчынныя, але і замежныя літаратуразнаўцы, сярод якіх П. Тэмпфлі і Б. Сівэк.
Цікавасць выклікаюць успаміны пра таленавітага пісьменніка яго сваякоў і блізкіх (сястры, брата і жонкі), а таксама дзеячаў культуры, літаратуры і мастацтва, апублікаваныя ў кнізе “Успаміны пра Змітрака Бядулю” (1988). Сваё слова “сказалі” З. Азгур, Я. Семяжон, Э. Агняцвет, С. Шушкевіч, В. Вольскі, Я. Скрыган, Я. Казека і многія іншыя.
У бібліяграфічны спіс крытычных матэрыялаў таксама ўключаны працы, прысвечаныя творчасці класіка, напісаныя на розных мовах (сярод якіх англійская, балгарская, латышская, літоўская, нямецкая і французская).
У раздзеле можна таксама азнаёміцца са спісам артыкулаў пра З. Бядулю з энцыклапедычных выданняў. Акрамя таго, прадстаўлены спіс артыкулаў з часопісаў і газет, прысвечаных З. Бядулю. З дазволу аўтараў некаторыя сучасныя публікацыі былі алічбаваны і сёння даступны чытачам у поўным аб’ёме (сярод іх артыкулы Ю. Амосавай, Т. Барадулі пад псеўданімамі Я. Будовіч і М. Ярашэвіч, А. Белай, В. Жыбуля, Г. Запартыка, Д. Карчашкінай, Т. Лаўрык, З. Мельнікавай, А. Трафімчыка, І. Шаладонава), а таксама даследчая работа К. Літвін, удзельніцы літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння З. Бядулі.
Бібліяграфічныя спісы і паўнатэкставыя матэрыялы
Фотагалерэя Змітрака Бядулі
Раздзел яскрава адлюстроўвае жыццё і творчы шлях пісьменніка Змітрака Бядулі. Фотагалерэю аўтара складаюць фатаграфіі, выявы дакументаў, ліставання, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, а таксама ў асабістым архіве Яфіма Плаўніка, сына Змітрака Бядулі. Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць дакументы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.
Больш падрабязней з усімі прадметамі можна пазнаёміцца, звярнуўшыся непасрэдна ў адзначаныя арганізацыі.
З сямейнага альбома
Фатаграфіі з пісьменнікамі
Лісты, дакументы, крытычныя даследаванні
Спадчына Змітрака Бядулі ў тэатральным мастацтве
Асоба і творчасць Змітрака Бядулі: адлюстраванне ў культуры і мастацтве
Спевам маім толькі доля павядзе.
Льюцца мае песні вершам па лугу
І стрымаць у сэрцы іх я не магу.
Верш гучыць на сэрцы, б’е што раз мацней,
Яго бацька – воля, маці – цвет палей…”
Змітрок Бядуля (сапраўднае імя – Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – адзін з выбітных пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Ён уславіў беларускі народ і пакінуў багатую літаратурную спадчыну.
Змітрок Бядуля пражыў 55 год. Яшчэ падчас працы ў Вільні (1912–1915) ён звязаў сябе цесным сяброўствам з многімі слыннымі дзеячамі мастацтва – Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цёткай, Максімам Багдановічам і іншымі. Пасля пераезду ў Мінск гэтыя сувязі таксама не былі згубленыя.
Максім Багдановіч у 1913 годзе пісаў пра Бядулю: “пісьменнік з душой чулай і паэтычнай”. Акадэмік Я.Ф. Карскі ўжо ў савецкі час адзначыў высокую мастацкую культуру ў творах Змітрака Бядулі. У 1921 годзе Якуб Колас прысвяціў яму адну са сваіх “Казак жыцця” – “Кучаравае дрэва”. Назва была звязана са знешнасцю Бядулі і яго каранямі. Кучаравае, адрознае ад іншых дрэў з твора Якуба Коласа гаворыць:
“Так сталася. Я тут вырасла. Сокі гэтай зямлі, куды ўрасло маё карэнне, пераліліся ў сэрца маё і ў думкі мае, і гучаць яны ў песнях маіх...”.
Памяць пра пісьменніка ўшаноўваецца на Беларусі па сённяшні дзень. Розныя ўстановы культуры рэгулярна ладзяць мерапрыемствы да яго юбілеяў. У 2011 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапанавала ўсім зацікаўленым выставу “Беларускі салавей”, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі.
Афіша выставы “Беларускі салавей”
У красавіку 2016-га шырока адзначалася 130-годдзе з дня нараджэння славутага пісьменніка. У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання (Гродзенская вобласць) прайшло падарожжа па кнігах “Змітрок Бядуля – дзецям”. На гэтым мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з яго творамі “Пяць лыжак заціркі”, “Вялікодныя яйкі”, “Сярэбраная табакерка” і інш.
Падарожжа па кнігах “Змітрок Бядуля – дзецям”
У тым жа годзе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Літаратурным музеям Максіма Багдановіча прэзентаваў адметную выставу “Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй”, таксама прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі літаратуразнаўцы, у якасці пачэснага госця быў пакліканы сын пісьменніка – Яфім Плаўнік. Мерапрыемства атрымала значны рэзананс у СМІ.
Адкрыццё выставы "Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй…".
Фота Віктара Талачко.
Сын Змітрака Бядулі – Яфім Самуілавіч Плаўнік.
Фота Віктара Талачко.
Да 130-годдзя Змітрака Бядулі на тэлеканале Беларусь-3 быў паказаны асобны выпуск праграмы Аляксандра Дамарацкага “Святло далёкай зоркі”. У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё прайшоў “Юбілейны тыдзень”, прысвечаны таксама юбілею Змітрака Бядулі: прагучалі радыёпастаноўкі яго казак, апавяданняў і іншых твораў.
Праграма “Святло далёкай зоркі”
Шэраг тэлеканалаў і радыёстанцый у розныя часы ладзілі выпуск дакументальных фільмаў, перадач ці кароткіх інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменніка. Шмат з іх змяшчаюць інтэрв’ю з яго сынам, Яфімам Плаўнікам.
Значнай з’явай у творчасці Бядулі стала аповесць “Салавей”, надрукаваная ў 1927 годзе. Праз 10 год яе экранізавалі (суаўтарам сцэнарыя быў сам Бядуля), а пазней па матывах твора паставілі балет “Салавей”, які з’яўляецца першым беларускім балетам. Адметна тое, што ў яго драматургіі вялікую ролю адыгрываюць народныя музычныя матывы і народны танец. Менавіта паказам гэтага балета ў 1939 годзе адкрыўся будынак Беларускага тэатра оперы і балета.
Кадры з фільма “Салавей” (1937).
З сайта www.kino-teatr.ru
Выданне 1940 г. з гісторыяй стварэння балета, поўным лібрэта ўсіх трох актаў і фотаздымкамі артыстаў.
З фондаў НББ
Творы Змітрака Бядулі шмат разоў ставіліся на сцэнах розных беларускіх тэатраў. У 1937 годзе калектыў Купалаўскага тэатра прадставіў спектакль “Салавей”. У 2003-м у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача прайшоў спектакль “Срэбраная табакерка” па матывах літаратурнай казкі Змітрака Бядулі. Гэта адзін з апошніх твораў пісьменніка, займальны і павучальны твор, які трывала ўвайшоў у залаты фонд савецкай дзіцячай літаратуры.
Праграма спектакля "Срэбраная табакерка"
У 2017 годзе народны фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Радзімічы” сумесна са студэнцкім тэатрам “Зеркало” прапанавалі гледачам тэатральна-хареаграфічную пастаноўку “Бондар”.
Афіша спектакля “Бондар”.
З сайта newsgomel.by
Афіша монаспектакля “Пяюць начлежнікі”
У 2019 годзе ў Беларускім паэтычным тэатры аднаго акцёра “Зніч” быў пастаўлены монаспектакль “Пяюць начлежнікі” паводле твораў Змітрака Бядулі, дзе ўслаўляецца народная песня як выяўленне духоўнай сілы народа.
Вобраз Змітрака Бядулі быў увасоблены ў мастацтве. Народным мастаком СССР Заірам Азгурам створаны скульптурны партрэт Змітрака Бядулі, арыгінал якога ў 1987 годзе скульптар падараваў школьнаму музею ў в. Пасадзец. У выяўленчым мастацтве вобраз пісьменніка стваралі І. Раманоўскі, М. Заспіцкі, І. Давідовіч, Я. Ціхановіч і інш.
Змітрок Бядуля і Янка Купала ў рэдакцыі “Нашай нівы”.
Мастакі І. Давідовіч, Я. Ціхановіч
У рамках святкавання 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Пасадзецкай сярэдняй школе (Пасадзец – вёска, дзе сям’я Бядулі жыла прыкладна да 1915 года і куды, па ўспамінах мясцовых жыхароў, ён час ад часу вяртаўся пасля пераезду ў Мінск) было нададзена імя Змітрака Бядулі, на будынку ўсталявана шыльда. Праз некаторы час школу расфарміравалі, у выніку, яе калектыў быў далучаны да ДУА “Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёну”. Зараз у будынку Крайскай школы існуе невялічкі музей, прысвечаны Змітраку Бядулю.
У вёсцы Даўгінава Вілейскага р-на, дзе пісьменнік на працягу 1898–1899 гадоў наведваў мясцовы ешыбот (яўрэйскую духоўную семінарыю), зараз стаіць мемарыяльная пліта.
Памятны камень з мемарыяльнай плітой
Яшчэ адзін падобны мемарыяльны камень захаваны да нашых дзён у аграгарадку Ілля (Вілейскі р-н Мінскай вобл.) Сышоўшы з Даўгінаўскага ешыботу, Змітрок Бядуля пад прымусам бацькі працягнуў рэлігійнае навучанне ў Іллянскім ешыбоце.
У школьным этнаграфічным музеі “Іллянскія далягляды”, які існуе пры ДУА “Іллянская сярэдняя школа”, ёсць звязаныя з пісьменнікам рэчы.
Экспазіцыя школьнага этнаграфічнага музея “Іллянскія далягляды”
У гонар Змітрака Бядулі названы вуліцы ў Віцебску, Жабінцы, Маладзечне, Мінску.
Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы: украінскую, рускую, балгарскую, латышскую, літоўскую, польскую. На словы паэта кампазітары Уладзімір Алоўнікаў, Канстанцін Галкоўскі, Уладзімір Тэраўскі, Рыгор Пукст напісалі шматлікія песні. Так, У. Тэраўскі паклаў на музыку верш Бядулі “Сын-сакол” (дадзены твор у свой час быў падпісаны псеўданімам Ясакар).
Творчасць Змітрака Бядулі шырока вядома беларускаму чытачу са школьных гадоў. Яна заняла трывалае месца ў падручніках і хрэстаматыях, вучыць чалавека жыць, фарміруе ў ім гуманіста, грамадзяніна і патрыёта, з’яўляецца каштоўным укладам у гісторыю беларускай літаратуры.
Створаны прысвечаны беларускаму пісьменніку сайт, дзе можна пазнаёміцца з яго біяграфіяй, паглядзець фотаздымкі і знайсці поўныя тэксты некаторых твораў.
Галоўная старонка сайта
Афіша экспазіцыі “На струнах душы”
З 23 красавіка да 31 жніўня 2021 года ў мемарыяльным музеі “Беларуская хатка” адкрылася часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “На струнах душы”, якая змясціла творчыя здабыткі Змітрака Бядулі, яго выданні, аўтографы, лісты, фотаздымкі. Выстава, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, разгарнулася ў доме, дзе з канца 1915 па 1919 год жыў Змітрок Бядуля і дзе на некаторы час спыняўся Максім Багдановіч. Падчас адкрыцця юбілейнай экспазіцыі адбылося падвядзенне вынікаў арганізаванага музеем конкурсу дзіцячых малюнкаў “Мастак слова – Змітрок Бядуля”.
29 красавіка 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Беларускі салавей”, прымеркаваны да святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Сярод шаноўных госцей былі сын пісьменніка Яфім Самуілавіч Плаўнік і даследчыкі жыцця і творчасці знакамітага “маладнякоўца”: прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, доктар філалагічных навук Зоя Пятроўна Мельнікава і вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук Віктар Вячаслававіч Жыбуль. На мерапрыемстве быў прэзентаваны раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, створаны да юбілею пісьменніка.
Удзельнікі круглага стала “Беларускі салавей”.
Сядзяць (злева направа): З.П. Мельнікава, Я.С. Плаўнік, А.А. Суша.
Стаяць: В.В. Жыбуль (пасярэдзіне) і супрацоўнікі НББ.
29.04.2021 г.
18 мая 2021 года Яфім Самуілавіч Плаўнік перадаў у фонды бібліятэкі каштоўныя экспанаты: зборнік навел Змітрака Бядулі “Танзілія” (1927) і фотаздымак, на якім можна пабачыць маленькага Яфіма ў кампаніі дзяцей іншых літаратараў.
Перадача экспанатаў у фонд НББ.
А.А. Суша і Я.С. Плаўнік з жонкай Т.І. Войнавай.
18.05.2021
28–30 чэрвеня 2021 года прайшла І Міжнародная канферэнцыя “Гістарычная і культурная спадчына яўрэяў у Беларусі праз стагоддзі”, арганізатарамі якой выступілі Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны (Мінск), Універсітэт Саўтгемптана (Англія) і Інстытут імя Гётэ ў Беларусі. На мерапрыемстве прагучаў даклад, прысвечаны адметнасці беларуска-яўрэйскага жыцця і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, адлюстраванага ў аповесці Змітрака Бядулі “У дрымучых лясах”.
Роднай зямлі Змітрок Бядуля аддаў усе свае сілы і ўсю цеплыню свайго сэрца, і над ёю заўсёды будзе лунаць яго неспакойны творчы дух.
Адсек і ты, Змітрок, тым часам –
Не жарты: дваццаць пяць гадоў!
І па дарозе да Парнаса
Пакінуў многа ты слядоў.
У гэтым доўгім падарожжы
Ты перабраў не мала тэм.
Шмат абразкоў нам даў прыгожых
І шмат аповесцей, паэм.
Я. Колас. Урывак з верша, прысвечанага 25-годдзю літаратурнай дзейнасці Змітрака Бядулі.
У 2021 годзе ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісам “Бярозка”, газетай “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкай газетай”, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача, каналам “Культура” Беларускага радыё і радыёстанцыяй “Цэнтр FM” правяла літаратурны конкурс “Беларускі салавей”. Ініцыятыва была прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.
Творчы праект выклікаў неверагодную папулярнасць у вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, чальцоў літаратурных аб’яднанняў, супрацоўнікаў бібліятэк з усёй Беларусі: у ім прынялі удзел 827 удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 71 года, адно конкурснае эсэ было даслана з Расіі (г. Кірсанаў Тамбоўскай вобласці).
Памятнымі падарункамі і дыпломамі былі ўзнагароджаны больш за 70 удзельнікаў літаратурнага конкурсу. Сярод іх – 12 пераможцаў (у чатырох узроставых катэгорыях) і 60 чалавек, адзначаных у 28 дадатковых намінацыях.
Выніковае мерапрыемства, прысвечанае ўрачыстаму ўзнагароджанню пераможцаў конкурсу, прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы 18 студзеня 2022 года. На яго былі запрошаны лаўрэаты ў розных узроставых катэгорыях і асобных намінацыях, іх настаўнікі і бацькі, сябры журы і аргкамітэта, музыканты. Ганаровым госцем імпрэзы стаў сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік.
Падчас выніковага мерапрыемства літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”,
18.01.2022 г.
Пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220114
Тэл.: (+375 17) 368 37 37
Факс: (+375 17) 368 97 06
E-mail: inbox@nlb.by
Тэлефоны для запісу на экскурсіі:
(8 017) 293 29 66, 293 28 53
- Рэжым работы
- Адрас
- Знаёмства з бібліятэкай
- Статут
- Палітыка інфармацыйнай бяспекі
- Палітыка адносна апрацоўкі персанальных даных
- Структура бібліятэкі
- Таварныя знакі бібліятэкі
- Вышэйстаячая арганізацыя
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Гiсторыя бiблiятэкi
- Славутыя імёны
- Дары бiблiятэцы
- Узнагароды і падзякі бібліятэцы
- Выдавецкая прадукцыя бібліятэкі
- Вакансii бібліятэкі
- Віртуальная экскурсія па бібліятэцы
- БД "Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе"
- Фотагалерэя
- Электронная бібліятэка
- Электронны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў
- Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь
- Электронны каталог
- Фізкультурна-аздараўленчы комплекс
- Электронны абанемент
- Выдавецкая прадукцыя бібліятэкі
- Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.
- Мода і час
- Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Нацыянальная бібліяграфія Беларусі
- Кніга Беларусі XIV-XVIII стагоддзяў
- Віртуальная чытальная зала
- Рэсурсы адкрытага доступу
- Беларусь у інфармацыйнай прасторы
- Зводны электронны каталог артыкулаў LibКАРД
- Лічбавыя бібліятэкі
- Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі
- Канферэнцыі, семінары, круглыя сталы
- Прафесійныя конкурсы
- Каардынацыйны план работы бібліятэк
- Нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгулююць дзейнасць бібліятэк Рэспублікі Беларусь
- Пытанні аўтарскага права
- Стандарты па бібліятэчнай справе
- Публічныя бібліятэкі: статыстыка
- Агляд дзейнасці бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
- Навуковыя даследаванні: методыка правядзення
- Навукова-практычныя распрацоўкі і метадычныя матэрыялы
- Метадычнае суправаджэнне дзейнасці бібліятэк (куратары)
- Алічбоўка дакументаў
- Бібліятэчна-бібліяграфічныя класіфікацыйныя сістэмы
- BELMARC
- Міжбібліятэчны абанемент і дастаўка дакументаў
- Міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISIL
- Сацыяльна значымыя выданні
- Міжнародны дакументаабмен
- Унутрырэспубліканскі абмен і пераразмеркаванне дакументаў
- Бібліятэкі Беларусі і замежных краін
- На старонках прафесійнага друку
- Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
- Беларуская бібліятэчная асацыяцыя (ББА)
- Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы
- Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі
- На хвалі часу, у плыні жыцця:
- Парыжскі “Вулей”: сусветна вядомыя мастакі з Беларусі
- Узоры беларускай душы:
- Станіслаў Манюшка
- ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва
- Дзівосны свет Язэпа Драздовіча:
- "Языком власным права списанные маем":
- Адысея Саламеі Русецкай:
- Залатыя кросны душы:
- “Песняры”: малітва галасоў і сэрцаў
- ЮНЕСКА і Беларусь: этапы плённага ўзаемадзеяння
- Культурны код
- Вядомыя імёны:
- Спадчына Кірыла і Мяфодзія
- Еўрапейскія гульні 2019: 15 яркіх акцэнтаў
- Споведзь мужнасці і любові:
- Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў:
- Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас
- Мода і час
- Беларусь у Першай сусветнай
- Віртуальная вандроўка з Янкам Маўрам
- 1812 год у гісторыі Беларусі
- Майстры беларускай культуры. Яўген Глебаў
- Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.