Каардынацыйны план раскрывае шматгранную дзейнасць бібліятэк – галоўных метадычных цэнтраў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Прыведзеныя звесткі пра запланаваныя мерапрыемствы даюць магчымасць спецыялістам бібліятэчнай справы нашай краіны скаардынаваць сваю дзейнасць, адсачыць цікавыя інавацыйныя напрацоўкі калег, наладзіць абмен вопытам, выдавецкай прадукцыяй, арганізаваць прафесійныя сустрэчы і г.д.
Раздзелы плана адлюстроўваюць найбольш значныя бакі навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці бібліятэк рэспублікі. Інфармацыя ўнутры раздзелаў размешчана ў храналагічным парадку выканання работ.