ГалоўнаяМерапрыемствыУвага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!
Цыкл экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”
Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

Увага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!

Увага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!
Іншыя мерапрыемствы

Быць чараўніком марыць кожны – ад малога да вялікага. І кожны можа ім стаць, узяўшы ў рукі дзіўную 4D-кнігу з дапоўненай рэальнасцю. Цяпер такую цуд-кнігу можна сустрэць у Нацыянальнай бібліятэцы!

Запрашаем дзяцей і іх бацькоў, а таксама бабуль і дзядуль на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі”! Падчас пазнавальна-займальнага падарожжа вы даведаецеся, як уладкованы “алмаз ведаў”, як развівалася і мянялася кніга – ад рукапіснай да сучаснай 4D, зможаце выбраць і замовіць любімыя кнігі, а затым прасачыць за іх дастаўкай са сховішча-крышталя.

Вас чакае сустрэча з міні-кнігай і кнігай-гігантам, але галоўнае – вы ўбачыце, як на старонках “ажываюць” героі 4D-кніг! З дапамогай электронных планшэтаў зможаце ажывіць кнігі з дапоўненай рэальнасцю і пагрузіцца ў свет чараўніцтва. Уключайцеся разам з намі ў гэты дзівосны працэс!

Прыемным завяршэннем сустрэчы стане незабыўны пад’ём на аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль адкрываецца цудоўны від на сталіцу з вышыні 73 метраў.

Кошт экскурсіі складае 40 бел. руб. (група да 10 чалавек).

Можна прыйсці на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі” аднаму ці дружнай кампаніяй. А для групы да шасці чалавек, у склад якой уваходзяць хаця б адзін дарослы і хаця б двое дзяцей да 16 гадоў, можна атрымаць  сямейны білет са скідкай 35 % (26 бел. руб.).

Мы – за прыемнае і карыснае правядзенне часу сярод родных і блізкіх! Да сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Запіс на экскурсію:

аўторак – нядзеля з 10.00 да 18.00.

Тэлефоны: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

“И у богини свет небес во взоре...”

27.11.2020

З 27 лістапада па 11 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “И у богини свет небес во взоре...”, прысвечаная 575-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага мастака Сандра Батычэлі (1445–1510).

З кніг Уладзіміра Караткевіча

25.11.2020

Незвычайная выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, 24 лістапада адкрылася ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстава кніг па генеалогіі

17.11.2020

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) прадстаўлена тэматычная выстава па генеалогіі Беларусі. Друкаваныя кнігі і рукапісы дапамогуць хутка з’арыентавацца ў даследаванні свайго радавода па-за архівамі нават не спецыялістам.

ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню

13.11.2020

З 13 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню”, прысвечаная 75-годдзю прыняцця Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).



111